Інжырны хлеб
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Pan_de_higo.jpg/200px-Pan_de_higo.jpg)
Інжырны хлеб, фігавы хлеб (ісп.: pan de higo) — традыцыйная выпечка з андалускага Коіна. Верагодна, мае арабскія карані. Гатуецца з інжыра з мігдалам, карыцай, гваздзіком і анісам без дадання цукру. Добра захоўваецца, першапачаткова выкарыстоўваўся ў сельскай мясцовасці для кансервавання ўраджаю інжыра. Прадаецца ў круглых упакоўках.