Карыца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Палачкі карыцы і молатая карыца з цэйлонскага карычнага дрэва

Карыца, або цынамон — высушаная кара галін карычных дрэў роду карычнік.

Матава-жоўта-бурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Змяшчае эфірны алей (1-2 %), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы.

Лепшыя гатункі карыцы робяцца з кары цэйлонскага і кітайскага карычных дрэў. Ужываюць у кандытарскай прамысловасці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]