Абаронца (хакей)
Выгляд
Абаро́нца ў хакеі — ігрок, асноўная задача якога на пляцоўцы перашкодзіць камандзе саперніка забіць гол. Звычайна ў звяне выходзяць два абаронцы. Абаронцы — універсальныя ігракі, хоць першачарговымі для іх з'яўляюцца абарончыя функцыі. Абавязковая якасць абаронцаў — уменне весці асабістыя адзінаборствы. Як правіла, сучасныя абаронцы высакарослыя, дужыя спартоўцы, якія валодаюць значным хуткасна-сілавым патэнцыялам.
Пры пераходзе ў сярэднюю зону асноўная задача абароны — прыціснуць іграка, які валодае шайбай, да борту, і ня даць правесці нападаючым распасоўку. У чужой зоне абаронцы займаюць пазіцыі каля сіняй лініі, іхняя асноўная задача — не даць шайбе выйсці з гэтай зоны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хоккей. Большая энциклопедия. — В 2 т.. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абаронца (хакей)
Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Нападаючыя: | ||||||
Абаронцы: | ||||||
Варатар: | ||||||
Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі |