Абу-Гараб
Славутасць | |
Абу-Гараб | |
---|---|
![]() | |
29°54′14″ пн. ш. 31°11′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Абу-Гараб — пірамідальны храм сонечнага бога Ра ў старажытнаегіпецкім Мемфісе, на беразе Абусірскага возера. Гісторыкі прымяркоўваюць яго ўзвядзенне да кіравання фараона Ніўсера (2400-я гады да н. э.), які актыўна добраўпарадкоўваў бліжэйшыя кварталы Мемфіса. Помнік быў упершыню грунтоўна даследаваны нямецкімі спецыялістамі з Егіпецкага музея ў 1898–1901 гадах.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Temple-solaire-abousir.jpg/220px-Temple-solaire-abousir.jpg)
Храм складаўся з дзвюх частак — дольнай і горнай. Першая з іх у наш час затоплена і мала даступная для археалагічнага даследавання. Адметнымі рысамі храма былі абеліск і дзевяць рэзервуараў невядомага прызначэння (магчыма, выкарыстоўваліся для збору ахвярнай крыві). На сценах храма намаляваны хеб-сед Ніўсеры і стварэнне свету богам Ра. З паўднёвага боку Абу-Гараба вучоныя выявілі сонечную ладдзю.