Ра
Выгляд
| Ра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
| Міфалогія | Рэлігія Старажытнага Егіпта | ||||
| Пол | мужчынскі пол | ||||
| Бацька | Nun[d] | ||||
| Маці | Нейт | ||||
| Дзеці | Сет, Хатхор, Маат, Тэфнут, Баст, Sekhmet[d], Wadjet[d] і Nekhbet[d] | ||||
| У іншых культурах | Zebra[d] | ||||
Ра (стар.-грэч.: Ρα; лац.: Ra) — бог Сонца ў старажытнаегіпецкай рэлігіі, творца свету. Часцей за ўсё на выявах выглядаў як чалавек з галавой ястраба. Яго асноўныя сімвалы — сонечны круг і абеліск. Часам яго выяўлялі ў выглядзе барана.
У розных рэлігійных цэнтрах бога Ра звязвалі з іншымі багамі старадаўняга Егіпту, у тым ліку з Амонам і Горам. Егіпцяне таго часу цягнуліся да пакланення таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыццё, — Сонцу. Таму пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небяспечны шлях у падземным царстве.