Абхазскае царства
царства | |||
Абхазскае царства | |||
---|---|---|---|
Аҧсҳара | |||
|
|||
|
|||
786 — ~1490-1493
|
|||
Сталіца | Анакапiя, Кутаісі | ||
Найбуйнейшыя гарады | Апсар, Севастопаліс, Хонт, Птцішнт, Артануджы, Упліс-цыхе | ||
Мова(ы) | грузінская мова | ||
Афіцыйная мова | абхазская (мова прэстыжу, арміі, заходняй часткі насельніцтва), грэцкая (мова богаслужэння, дыпламатыі). | ||
Рэлігія | Хрысціянства | ||
Грашовая адзінка | Абхазская манета цара Баграта | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя | Анасіды, Багратыды | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абхазскае царства — дзяржава, якая існавала з 786 да 1490—1493 гадоў. Тытул валадара пасля пераходу ўлады ад дынастыі Анасідаў да Багратыдаў застаўся «цар абхазаў», а затым ужо «цар ранаў, картлаў, кахаў, армян» і іншых, ва ўсіх граматах называліся як цары Абхазіі, а таксама часта называліся ў візантыйскіх і арабскіх крыніцах як уласна абхазы.[1] Перыяд існавання дзяржавы дзеліцца традыцыйна на праўленне Анасідаў (786—978) і Багратыдаў (з 978).[2][3][4][5][6][7][8][9][10]
Правіцелі
[правіць | правіць зыходнік]- 786—806 гг. — кіраванне першага цара абхазаў Леона II.
- 806—825 гг. — кіраванне цара абхазаў Феадосія II.
- 825—861 гг. — кіраванне цара абхазаў Дзмітрыя II.
- 861—868 гг. — кіраванне цара абхазаў Георгія I.
- 888—893 гг. — кіраванне цара абхазаў Баграта I.
- 893—922 гг. — кіраванне цара абхазаў Канстанціна III
- 922—957 гг. — кіраванне цара абхазаў Георгія II.
- 957—967 гг. — кіраванне цара абхазаў Лявона III.
- 978—1014 гг. — кіраванне першага «цара абхазаў і картлійцаў» Баграта III з роду
Багратыдаў (Баграт II па абхазскай царскай дынастыі Леанідаў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд Леона
У 786 г. цар абхазаў Лявон з мясцовай княжацкай дынастыі Анасідаў абвясціў сябе незалежным кіраўніком пры падтрымцы хазараў, адбылася кансалідацыя абхазскіх плямёнаў, а таксама павелічэнне ўплыву на суседнія роднасныя плямёны адыгаў. Лявон паглынае Лазіку і пераносіць сваю сталіцу ў 806 годзе з Анакапіі ў Кутаісі, такі крок быў абумоўлены тым, што Лявон жадаў пашырыць свае ўладанні на ўсходзе, Кутаісі мог паслужыць магутнай цытадэллю і апорай у экспансіі Лявона.
Узурпацыя (перыяд праўлення Шаўліяні)
Князі Шаўліяні ўдалося не надоўга ўзурпаваць абхазскую карону і спакусіць жонку абхазскага цара Георгія Агцэпскага. Падчас кіравання Шаўліяні абхазы саступаюць тэрыторыі апанентам. Пазней спадчыннік прастола Баграт Анасід вярнуўшыся з Візантыі вярнуў уладу.
Экспансія Анасідаў
У IX—X стагоддзях нашчадкі Лявона будуць пакараць розныя картвельскія княжыя ўтварэнні на Каўказе, абхазы складаліся ў дынастычных саюзах з кіраўнікамі княства Тао-Кларджэці (Тайк) і з Анійскім (армянскім) царствам, але гэта не перашкаджала ім умешвацца ў грамадзянскія воіны ў Тао змагацца з армянамі за Картлі, падобныя канфлікты адбываліся рэгулярна на працягу ўсёй гісторыі Абхазіі, у 904 цару Канстанціну трэцяму ўдалося заваяваць Картлі, да 920. Дамагчыся васалітэту Тао і павялічыць уплыў на Эрэці, а ў 930-ых гадах яго сын Георгій і ўнук захапілі Кахэці і павялічылі ўплыў на Джавахеці. Абхазія пры Анасідах дасягнула піка сваёй магутнасці.
Смута і пераход улады да дынастыі Багратыдаў
Падчас кіравання Дзмітрыя яго брат Феадосій Чала (у перакладзе з абхазскай мовы — слабы) паднімае паўстанне супраць яго, падчас вайны шматлікія тэрыторыі і васалы Абхазіі сталі дэ-факта незалежныя, вяртаннем гэтых зямель зоймецца пляменнік Анасідаў па матчынай лініі — Баграт Багратыд. Багратыды будуць таксама займацца пашырэннем Абхазіі, пакуль не пацярпяць значнае паражэнне ад манголаў.
У 1490—1493 гадах з царства дэ факта выйдуць Сванэція, Мегрэлія і ўласна княства Абхазія на чале мясцовымі феадаламі, якая страціла значныя правы ў складзе Імерэціі. [11]
Зноскі
- ↑ *Таксама часам Абхазскае царства пасля пераходу да дынастыі Баграцідаў называецца як царства абхазаў і картлійцаў, некаторыя гісторыкі лічаць што гэта была новая абхаза-картвельская дзяржава (унія), але ў гістарычных крыніцах дадзены тэрмін не фігуруе, згадваецца толькі тытул «цар абхазаў і картлаў», таксама не згадваецца ніякага аб’яднання Абхазіі і картвельскіх княстваў, адпаведна дзеянні Баграта можна разглядаць як пашырэнне Абхазіі
- ↑ Д. К. Чачхалiя. Эпоха Баграта II. 978—1014 гг.
- ↑ Н. А. Касландзiя. Генезiс i станаўленне абхазскага царства
- ↑ І. Р. Марыхуба. Супраць фальсіфікацыі пытанняў гісторыі Абхазіі
- ↑ http://www.emb-abkhazia.ru/respublika_abhaziya/histori/chrono4/
- ↑ https://publications.hse.ru/chapters/206002928
- ↑ https://ivran.ru/persons/1075
- ↑ https://abkhazworld.com/aw/publications/e-library/976-the-art-abkhazian-kingdom-from-the-viiith-to-the-xith-centuries/ref(недаступная спасылка)>
- ↑ http://www.emb-abkhazia.ru/respublika_abhaziya/histori/chrono3/
- ↑ http://apsnyteka.org/483-papaskir_a_obezy_i_ih_gruzinskie_istolkovateli.html
- ↑ О. Х. Бгажба З. С. Лакаба. Гісторыя Абхазіі з найстаражытных часоў да нашых дзён.