Манархія
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.
Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніцай улады з'яўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрынваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіравання.)
Выгляды манархій[правіць | правіць зыходнік]
- Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як главой дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з'яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
- Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада прыналежыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў двух формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
- Дуалістычная манархія (лац.: Dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
- Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказна перад парламентам, якому прыналежыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
- Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада прыналежыць главе царквы або рэлігійнаму лідару.
Манархічныя дзяржавы сучаснасці[правіць | правіць зыходнік]

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2012 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — манархіі — былыя англійскія калоніі, у якіх главой дзяржавы з'яўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.
Еўропа[правіць | правіць зыходнік]
Андора — са-князі Франсуа Аланд (з 2012) і Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья (c 2003)
Бельгія — кароль Альберт II (з 1993)
Ватыкан — Папа Рымскі Францыск I (з 2013)
Вялікабрытанія — каралева Елізавета II (з 1952)
Гернсі — герцагіня Елізавета II (з 1952)
Джэрсі — герцагіня Елізавета II (з 1952)
Востраў Мэн — лорд Елізавета II (з 1952)
Данія — каралева Маргрэтэ II (з 1972)
Іспанія — кароль Хуан Карлас I (з 1975)
Ліхтэнштэйн — князь Ханс-Адам II (з 1989)
Люксембург — вялікі герцаг Анры (з 2000)
Мальтыйскі ордэн — князь і вялікі магістр фра Мэцью Фестынг (з 2008)
Манака — князь Альберт II (з 2005)
Нідэрланды — каралева Беатрыкс (з 1980)
Нарвегія — кароль Харальд V (з 1991)
Швецыя — кароль Карл XVI Густаў (з 1973)
Азія[правіць | правіць зыходнік]
Бахрэйн — кароль Хамад ібн Іса аль-Халіфа (з 2002, эмір у 1999—2002)
Бруней — султан Хасанал Балкіях (з 1967)
Бутан — кароль Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук (з 2006)
Іарданія — кароль Абдала II (з 1999)
Камбоджа — кароль Нарадом Сіямоні (з 2004)
Катар — эмір Хамад бін Халіфа аль-Тані (з 1995)
Кувейт — эмір Сабах аль-Ахмед аль-Джабер ас-Сабах (з 2006)
Малайзія — кароль Туанку Абдул Халім Муадзам Шах (з 2011)
Джахор — султан Ібрагім Ісмаіл (з 2010)
Кедах — султан Туанку Абдул Халім Муадзам Шах (з 1958)
Келантан — султан Мухамад Фарыс Петра (з 2010)
Негры-Сембілан — Янг дзі-Пертуан Бесар Танку Мухрыз (з 2008)
Паханг — султан Ахмад Шах (з 1974)
Перак — султан Азлан Шах (з 1984)
Перліс — раджа Туанку Сіед Сіраджудзін (з 2000)
Селангор — султан Шарафудзін Ідрыс Шах (з 2001)
Трэнгану — султан Мізан Зайнал Абідзін (з 1998)
ААЭ — прэзідэнт Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (з 2004)
Абу-Дабі — эмір Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (з 2004)
Аджман — эмір Хумейд бін Рашыд аль-Нуамі (з 1981)
Дубай — эмір Махамед ібн Рашыд аль-Мактум (з 2006)
Рас-эль-Хайма — эмір Сауд бін Сакр аль-Касімі (з 2010)
Ум-эль-Кайвайн — эмір Сауд бін Рашыд аль-Муала (з 2009)
Эль-Фуджайра — эмір Хамад бін Мухамед аш-Шаркі (з 1974)
Шарджа — эмір Султан III бін Мухамед аль-Касімі (1972-17.06.1987) (з 23.06.1987)
Аман — султан Кабус бен Саід (з 1970)
Саудаўская Аравія — кароль Абдала ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (з 2005)
Тайланд — кароль Пуміпон Адульядэт (з 1946)
Японія — імператар Акіхіта (з 1989)
Афрыка[правіць | правіць зыходнік]
Лесота — кароль Летсіе III (з 1996, першы раз у 1990—1995)
Марока — кароль Мухамед VI (з 1999)
Эсваціні — кароль Мсваці III (з 1986)
Акіянія[правіць | правіць зыходнік]
Садружнасць нацый[правіць | правіць зыходнік]
Пост главы Садружнасці не з'яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне главам урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага главы арганізацыі.
Каралеўствы Садружнасці[правіць | правіць зыходнік]
У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) главой дзяржавы з'яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.
Амерыка[правіць | правіць зыходнік]
Антыгуа і Барбуда
Багамы
Барбадас
Беліз
Грэнада
Канада
Сент-Вінсент і Грэнадзіны
Сент-Кітс і Невіс
Сент-Люсія
Ямайка
Акіянія[правіць | правіць зыходнік]
Таксама манарх Вялікабрытаніі з'яўляецца вярхоўным правадыром Фіджы, аднак пры гэтым не з'яўляецца главой дзяржавы.
Спадарожныя паняцці[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манархія