Аб’ёмная доля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аб'ёмная доля (часам аб'ёмная частка) — беспамерная велічыня, роўная адносінам аб'ёму нейкага рэчыва ў сумесі да аб'ёму ўсёй сумесі. Пазначаецца літарай φ.

Ужываецца ў асноўным да газаў.

Сутнасць велічыні[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ёмная доля вылічваецца па формуле:

,

дзе:

  • V1 — аб'ём растворанага рэчыва ў адзінках аб'ёма;
  • V — агульны аб'ём раствора ў тых жа адзінках.

Аб'ёмная доля ў хіміі[правіць | правіць зыходнік]

У хіміі велічыня выкарыстоўваецца ў асноўным для газаў, таму што аб'ёмная доля газавай сумесі пры нармальных умовах роўная яго малярнай канцэнтрацыі.

Прынята паказваць аб'ёмную долю ў працэнтах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 4.