Агнес Карлсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агнес Карлсан
шведск.: Agnes Carlsson
Род дзейнасці спявачка
Дата нараджэння 6 сакавіка 1988(1988-03-06)[1] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Сайт agnescarlsson.se
agnescarlsson.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агнес Карлсан (швед. Agnes Emilia Carlsson; нар. 6 сакавіка 1988, Венерсбарг) — шведская спявачка. Стала вядомай пасля перамогі на шведскім конкурсе «Ідал» у 2005 годзе, пасля чаго пачалася яе кар’ера. З тых часоў выпусціла тры студыйныя альбомы. Сваю міжнародную кар’еру Агнес пачала ў 2009 годзе з песняй «Release me», якая была прададзеная тыражом у 700 000 экзэмпляраў.

Сустракаецца са шведскім артыстам Вінсентам Патарэ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Агнес пачала спяваць у раннім узросце. Перад вялікай групай людзей упершыню выступіла, калі яшчэ вучылася ў школе. У Венерсбаргу спявала ў хоры пад назвай «Voice».

Вясной 2005 года, будучы ў семнаццацігадовым узросце, Агнес ў Гётэборгу стала пераможцам шведскага нацыянальнага песеннага конкурсу «Ідал». Першай песняй, выкананай спявачкай на гэтым конкурсе, была «Varje Gång Jag Ser Dig» (са швед. — «Кожны раз, калі я цябе бачу») з рэпертуару Лізы Нільсан. Пазней Агнес на гэтым жа конкурсе выканала яшчэ больш за 10 песень.

Зноскі

  1. Agnes // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]