Адам з Македоніі
«Адам з Македоніі» або «Адам з Гаўрлева» — невялікая керамічная статуэтка вышынёй 15 см у выглядзе мужчынскага торса ў становішчы седзячы, выяўленую ў 2000 годзе падчас археалагічных раскопак ля вёскі Гаўрлева каля Скоп’я. Раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам археолага Мілаша Білбіі з музея Скоп’я, які выявіў артэфакт у кастрычніку, ў апошні дзень палявых даследаванняў на мяжы паміж культурнымі пластамі неаліту і энеаліту.
Фігурка была выраблена паміж IV і III тысячагоддзямі да н . э. Адразу пасля выяўлення статуэтку сталі называць «адкрыццём тысячагоддзя» і адной з дзесяці унікальных археалагічных знаходак у свеце. У пачатку М. Білбія назваў яе «Адам з Гаўрлева», але для мэтаў стварэння брэнда яна была пераназваная ў «Адам з Македоніі»[1].
Адам выкананы на незвычайна высокім мастацкім узроўні, ён з'яўляецца яркім узорам рэалістычнага мастацтва таго часу. Аўтар зрабіў спробу паказаць чалавека ў момант фізічнай або духоўнай дзейнасці, дзякуючы чаму фігурка нагадвае знакамітага Радэнаўскага Мысліцеля. Мужчынскі торс знаходзіцца ў сядзячым становішчы, падкрэслена яго анатомія: добра прамаляваны жывот, бачны пупок, выразна акрэслены мышцы, бачны пазваночнік і нават зламаны фалас. Мужчына намаляваны ў момант дыяфрагмальнага дыхання, што можа ўказваць на яго знаходжанне ў стане медытацыі. У той час на тэрыторыі Македоніі быў распаўсюджаны культ Вялікай Маці, таму падобная мужчынская статуэтка з'яўляецца нетыповай для таго перыяду[2].
Фігурка была ўпершыню прадстаўлена шырокай аўдыторыі 30 верасня 2006 года ў рамках фестывалю «Бела ноќ». На сённяшні дзень «Адам з Македоніі» знаходзіцца ў экспазіцыі музея горада Скоп'е[2].
Зноскі
- ↑ М. Билбија, Адам од Македонија, Бизнис Каталог — 2006, Агенција за маркетинг и издавачка дејност — Марили, 2006, 20-23
- ↑ а б Adam of Macedonia // haemus.org.mk
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адам з Македоніі (макед.)