Перайсці да зместу

Агюст Радэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Агюст Рэнэ Радэн
François-Auguste-René Rodin
Фатаграфія
Радэн у 1891 годзе
Імя пры нараджэнні фр.: René François Auguste Rodin
Дата нараджэння 12 лістапада 1840(1840-11-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 1917(1917-11-17)[1][5][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Jean Baptiste Rodin[d][6]
Маці Marie Cheffer[d][6]
Жонка Rose Beuret Mignon[d]
Род дзейнасці скульптар, рысавальнік, фатограф, мастак, мастак-гравёр
Жанр партрэт[7][8], алегорыя[d][8], фігурка[d][8], ню[8] і паблік-арт[d][9]
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм
Вядомыя працы Мысліцель
Грамадзяне Кале
Уплыў Albert-Ernest Carrier-Belleuse[d] і Horace Lecoq de Boisbaudran[d]
Уплыў на Антуан Бурдэль
Каміла Кладэль
Ганна Галубкіна
Член у
Узнагароды
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Леапольда I
Кавалер ордэна Леапольда I
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа́ Агю́ст Рэнэ́ Радэ́н (фр.: François-August-René Rodin, 12 лістапада 1840, Парыж — 17 лістапада 1917) — французскі скульптар, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры.

Нарадзіўся ў Парыжы, пазней вучыўся ў двух вядомых скульптараў — Антоніа Луіса і Антуана Бары. Спрабаваў паступіць ў вышэйшую мастацкую школу (Beaux Arts), але быў прыняты ў іншую школу (École Spéciale de Dessin et d’Architecture), дзе вучылі рамеснікаў, якія працуюць у сферы дэкарацыйнай скульптуры.

Першая мастацкая праца Радэна «Чалавек са зламаным носам», была адхілена на Парыжскім салоне, з-за таго што не ўкладвалася ў акадэмічныя каноны прыгажосці. У 1871 годзе, у пошуках працы Радэн пераехаў у Бельгію, дзе стварыў некалькі скульптураў для прыватных дамоў, для будынку біржы і элементы помніка бургамістру Лоасу. Адначасова Радэн займаўся вывучэннем старажытнага мастацтва і творчасці Рубенса. Пасля наведвання Італіі і знаёмства з творчасцю Мікеланджэла, у Радэна ўзнікла ідэя стварэння статуі «Эра бронзы».

Сведчаннем прызнання таленту Радэна стала набыццё французскім урадам двух яго статуй «Іаан Хрысціцель» і «Чалавек, які крочыць». Адначасова яму было даручана стварэнне скульптурнага партала. Працу над «Варотамі пекла» (распачата ў 1888 годзе) Радэн не скончыў да канца жыцця. Іншымі буйнымі творамі сталі скульптуры «Грамадзяне Кале», помнік Віктору Гюго, статуя Анарэ дэ Бальзака.

Каміла Кладэль

У 1885 годзе Радэн узяў памочніцу ў майстэрню, 19-гадовую Камілу Кладэль. Хутка яны ажаніліся нават нягледзячы на значную розніцу ва ўзросце. Нягледзячы на шлюб Радэн не страціў сувязі з Роз Бёрэ, з якой ён пазнаёміўся яшчэ падчас падарожжа па Бельгіі.

Агюст Радэн, 1898

Да пачатку ХХ стагоддзя Радэн стаў вядомым скульптарам і французскі ўрад прадставіў яму асобны павільён на Сусветнай выстаўцы 1900 года. Вучнямі Радэна сталі такія вядомыя мастакі як Эміль Антуан Бурдэль і Канстанцін Бранкузі.

Перад смерцю Агюст Радэн перадаў ураду Францыі калекцыю сваіх твораў, з мэтай стварэння ў яго рэзідэнцыі (Hotel Biron) музея. Памёр Радэн у сваім доме ў Медоне, прыгарадзе Парыжа.

Раннім яго творам уласцівы смеласць вобразных і пластычных пошукаў, філасофская глыбіня задумы, жыццёвасць перадачы складаных рухаў, энергічная мадэліроўка аб’ёмаў: «Чалавек са зламаным носам» (1864), «Бронзавы век» (1876), «Іаан Хрысціцель» (1878) і інш. З 1880 працаваў над гарэльефнай кампазіцыяй «Вароты пекла», асобныя часткі якой сталі самастойнымі творамі; «Ева» (1881), «Пацалунак» (1886), «Мысліцель» (1889), «Вечная вясна» (1880-я г.).

Скульптурная група «Грамадзяне Кале»

У 1884—1888 стварыў для г. Кале скульптурную групу «Грамадзяне Кале» (устаноўлена ў 1895), якая вызначаецца суровым героіка-драматычным гучаннем, складанай эмацыйнай атмасферай, унутранай напружанасцю герояў, што перадаецца праз неспакойны рытм кампазіцыі, экспрэсіі поз і жэстаў, кантрасты статычных і дынамічных фігур.

З сярэдзіны 1880-х гадоў А. Радэн у творчасці схіляўся да ускладненых сімвалічных вобразаў, выяўлення гамы эмоцый чалавека — ад яснай гармоніі да змрочнага самапаглыблення і адчаю. Творы набылі эскізны, знешне як бы незавершаны характар, святлоценявую кантрастнасць, падкрэслена жывапісную мадэліроўку абцякальных форм, пластычнасць і фактурную адчувальнасць: помнік А. Бальзаку ў Парыжы (1893—1897; устаноўлены ў 1939) і інш.

Партрэты А. Радэна вызначаюцца вастрынёй і цэласнасцю перадачы характару: бюсты В. Гюго, Ж. Далу (1883), В. А. Рашфора (1897), П. Бертло (1906) і інш.

Урад Францыі стварыў Музей Радэна ў 1919 годзе.

Зноскі