Шарль Месье: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: zh:查尔斯·梅西耶
Радок 6: Радок 6:
{{DEFAULTSORT:Месье}}
{{DEFAULTSORT:Месье}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай навукі]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай астраноміі]]


{{Normdaten
{{Normdaten

Версія ад 01:13, 5 лютага 2012

Шарль Месье

Шарль Месье (фр. Charles Messier; 26 чэрвеня 1730, Бадонвілер, Латарынгія - 12 красавіка 1817, Парыж) — французскі астраном, член Парыжскай Акадэміі навук (1770).

Месье сістэматычна вёў пошукі новых камет. У 1763-1802 гадах ён адкрыў 13 камет, у тым ліку кароткаперыядычную камету D/1770 L1 (старое абазначэнне 1770 I), названую пазней імем Лекселя. Ён таксама склаў каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў, які атрымаў імя астранома. Першае выданне каталога выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб'ектаў. Другое выданне каталога (1781) ўтрымлівала 103 аб'екты. Сучасная яго версія змяшчае 110 аб'ектаў, з якіх больш за 60 адкрыта самім Месье.