Іост ван дэн Вондэл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іост ван дэн Вондэл''' (нідэрл. Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн - 5 лютага 1679, [[...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:18, 5 лютага 2012

Іост ван дэн Вондэл (нідэрл. Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн - 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрландаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагоддзя» нідэрландскай літаратуры. Сваёй творчасцю заклаў асновы сучаснай нідэрландскай літаратурнай мовы.

Біяграфія

Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганенняў ў Кёльн. Малады Вондэл таксама быў прызначаны для купецкай прафесіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.

Творы Вондэла ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасці: ён - аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынеслі яму сусветную вядомасць. Перакладаў французскіх, італьянскіх і антычных аўтараў.

У Нідэрландах Адраджэнне супадала з нацыянальным вызваленнем і Рэфармацыяй, і творчасць Вондэла адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзвігі галандцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць іспанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)

Зноскі