Маўленне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: ''''Маўленне''' — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісь...' |
|||
Радок 10: | Радок 10: | ||
* Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000. |
* Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000. |
||
{{Psy-stub}} |
|||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Псіхіка]] |
|||
⚫ | |||
[[an:Parla (lingüistica)]] |
[[an:Parla (lingüistica)]] |
Версія ад 08:24, 5 сакавіка 2012
Маўленне — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісьмовай форме. Адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека.
Маўленне мае індывідуальны характар, эмацыянальную афарбоўку, адлюстроўвае прафесійнае майстэрства, культуру і інтэлект.
Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.
Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем галаўнога мозга. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку інсульту) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс.
Літаратура
- Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.