Пол: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: es:Identidad sexual
AlleborgoBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: uk:Стать
Радок 52: Радок 52:
[[sv:Kön]]
[[sv:Kön]]
[[tr:Cinsel ilişki]]
[[tr:Cinsel ilişki]]
[[uk:Стать]]
[[vec:Sesso]]
[[vec:Sesso]]
[[zh:性别]]
[[zh:性别]]

Версія ад 19:44, 25 снежня 2007

Палавы дымарфізм чалавека

Пол, сукупнасць генетычных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей, якія забяспечваюць палавое размнажэнне арганізмаў. У больш шырокім сэнсе пол - комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстык, якія вызначаюць індывіда як мужчынскі ці жаночы арганізм.

Існуе пяць асноўных катэгорый пола чалавека:

  1. Генатыпічная (ганадная, гаметная, гарманальная). Як у клетках сабраны генетычны матэрыял, як спалучаюцца храмасомы (якія спецыфічныя палавыя гармоны секрэтуюцца).
  2. Фенатыпічная (марфалагічная). Як чалавек выглядае, сукупнасць першасных і другасных палавых прыкмет.
  3. Псіхалагічная. Кім чалавек сябе адчувае.
  4. Сацыяльная (грамадзянская, акушэрская). Кім чалавека лічыць грамадства.
  5. Паспартная. Што запісана ў дакументах.

У дачыненні да полу часта выкарыстоўваецца запазычанае слова гендэр, якім абазначаюцца сацыяльныя паводзіны мужчын і жанчын, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі.