Земскі суд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, typos fixed: асобаў → асоб using AWB (8032)
др clean up, replaced: 1566 году → 1566 года using AWB (7893)
Радок 1: Радок 1:
'''Зе́мскі суд''': [[шляхта|шляхецкі]] [[саслоўны суд]] пры [[павет, ВКЛ|павеце]], уведзены ў [[ВКЛ]] пасля [[рэформы ў ВКЛ, 1560-я|адміністрацыйных рэформ 1560-х гг.]] Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена [[Бельскі прывілей, 1564|Бельскім прывілеем]] ([[1564]]), і замацавана ў [[Статут ВКЛ, 1566|Статуце 1566 году]].
'''Зе́мскі суд''': [[шляхта|шляхецкі]] [[саслоўны суд]] пры [[павет, ВКЛ|павеце]], уведзены ў [[ВКЛ]] пасля [[рэформы ў ВКЛ, 1560-я|адміністрацыйных рэформ 1560-х гг.]] Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена [[Бельскі прывілей, 1564|Бельскім прывілеем]] ([[1564]]), і замацавана ў [[Статут ВКЛ, 1566|Статуце 1566 года]].


Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе [[крымінальная справа|крымінальныя справы]] шляхты, апроч справаў, падсудных [[гаспадарскі суд|гаспадарскаму]] і [[гродскі суд|гродскаму]] судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асоб гэтага павету. Як і [[гродскі суд]], земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.
Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе [[крымінальная справа|крымінальныя справы]] шляхты, апроч справаў, падсудных [[гаспадарскі суд|гаспадарскаму]] і [[гродскі суд|гродскаму]] судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асоб гэтага павету. Як і [[гродскі суд]], земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.

Версія ад 20:37, 2 чэрвеня 2012

Зе́мскі суд: шляхецкі саслоўны суд пры павеце, уведзены ў ВКЛ пасля адміністрацыйных рэформ 1560-х гг. Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена Бельскім прывілеем (1564), і замацавана ў Статуце 1566 года.

Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе крымінальныя справы шляхты, апроч справаў, падсудных гаспадарскаму і гродскаму судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асоб гэтага павету. Як і гродскі суд, земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.

Справаводства земскага суда мела такую самую арганізацыю, што і ў іншых мясцовых судах ВКЛ пасля 1560-х гг.

Земскі суд аддзяляўся ад іншых органаў дзяржаўнай улады і быў выбарным. У яго склад уваходзілі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павету (з 4-х кандыдатур на кожную пасаду) і зацверджваліся на пажыццёвае займанне пасады вялікім князем. Абранымі маглі быць толькі шляхцічы, жыхары ВКЛ, якія мелі нерухомую маёмасць у гэтым павеце.

Суд збіраўся на разгляд справаў 3 разы на год, судовыя сесіі («рокі земскія») працягваліся па 3—4 тыдні.

Гл. таксама

Літаратура