Таісія Іванаўна Доўнар
Таісія Іванаўна Доўнар | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1944 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт, юрыст, выкладчык |
Навуковая сфера | юрыспрудэнцыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Я. Юхо |
Узнагароды | |
![]() |
Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі юрыст; кандыдат юрыдычных навук (1986), доктар юрыдычных навук (1997), прафесар БДУ (1998)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Шацкую сярэднюю школу (1961), Мінскае медвучылішча № 1 (1964)[2], юрыдычны факультэт БДУ (1973)[1]. Працавала фельчарам-лабарантам Раваніцкай участковай бальніцы Чэрвеньскага раёна, фельчарам-лабарантам Мінскага медыцынскага інстытута павышэння кваліфікацыі. 3 1977[2] г. выкладчык БДУ. 3 1998[2] г. прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Аўтар звыш 140 прац, у т.л. звыш 20 работ вучэбна-метадычнага характару, 3 манаграфіі, падручнік (у суаўтарстве), курс лекцый, 8 вучэбных дапаможнікаў. Брала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Мн., 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Мн., 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Мн., 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1-6 (Мн., 1993—2003).[1][2]
Навуковым кіраўніком быў доктар юрыдычных навук, прафесар Я. А. Юхо, пад кіраўніцтвам якога ў 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму "Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР" у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, а ў 1997 годзе - доктарскую дысертацыю на тэму "Развіццё агульназемскага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях". Пад яе кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый.[1]
Публікацыі Т. І. Доўнар ліквідуюць пэўны прабел у беларускай гісторыка-прававой навуцы.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць. -- Мн., 1997 (у сааўт.).
- Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV—XVI ст. -- Мн., 2000.
- Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага феадальнага права. -- Мн., 2000 (у сааўт.).
- Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.). -- Мн., 2001.
- Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду. -- Мн., 2001.
- Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. -- Мн., 2001 (разам з Р. Васілевічам, І. Юхо).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Шацку
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Шацкай сярэдняй школы
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Беларусі