Вольнаадпушчанік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: sh:Oslobođenik
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ca:Llibert
Радок 15: Радок 15:
[[Катэгорыя:Канстытуцыйнае права]]
[[Катэгорыя:Канстытуцыйнае права]]


[[ca:Llibert]]
[[de:Freigelassener]]
[[de:Freigelassener]]
[[en:Freedman]]
[[en:Freedman]]

Версія ад 18:40, 23 чэрвеня 2012

Вольнаадпушчанікі (ліберціны лац.: libertini) — у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме, Візантыі, а таксама ў заходнееўрапейскіх дзяржавах перыяду ранняга феадалізму — адпушчаныя на свабоду ці выкупленыя рабы.

Хоць вольнаадпушчанікі былі свабоднымі, іх праваздольнасць была абмежавана. Гэта тычылася праваадносін з патронам (папярэднім гаспадаром): вольнаадпушчанік не парываў цалкам сувязі з патронам і павінен паважаць яго, выконваць для яго розныя паслугі і аказваць матэрыяльную дапамогу. Парушэнне магло прывесці нават да вяртання да статуса раба. Калі адзінокая вызвалена з рабства асоба памірала, не пакінуўшы завяшчання, то яго маёмасць пераходзіла да патрона. Іншыя абмежаванні тычыліся немагчымасці служыць у рымскіх легіёнах і страты права ў I стагоддзі ўдзельнічаць у працы народнага сходу і галасаванні.

Гл. таксама

Літаратура

  • Duff А. М., Zitt В., Freedmen in the Early Roman empire, Oxf., 1928
  • Westermann W., The slave systems of Greek and Roman antiquity, Phil., 1955