Юрый Уладзіміравіч Семяняка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Юрый Уладзіміравіч СЕМЕНЯКА''' ({{ДН|26|11|1925}}, [[Мінск]] — {{ДС|16|7|1990}}) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962). |
'''Юрый Уладзіміравіч СЕМЕНЯКА''' ({{ДН|26|11|1925}}, [[Мінск]] — {{ДС|16|7|1990}}) — беларускі [[кампазітар]]. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962). |
||
== Біяграфічныя звесткі == |
== Біяграфічныя звесткі == |
Версія ад 08:58, 29 чэрвеня 2012
Юрый Уладзіміравіч СЕМЕНЯКА (26 лістапада 1925, Мінск — 16 ліпеня 1990) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).
Біяграфічныя звесткі
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
Творчасць
У яго творчасці пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Музыцы Ю. Семянякі ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў.[1]
Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе «Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Баідановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.
Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыо, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі. Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у сааўт.), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)
Зноскі
- ↑ Ракава (2002)
Літаратура
- Жураўлёў Дз., Загародні Г. Юрый Семяняка. Мн., 1974.
- Ракава А. Семяняка // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.