Юрый Уладзіміравіч Семяняка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Уладзіміравіч Семяняка
Дата нараджэння

26 лістапада 1925(1925-11-26)

Месца нараджэння

Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Дата смерці

16 ліпеня 1990(1990-07-16) (64 гады)

Месца смерці

Мінск, БССР, СССР

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Музычная дзейнасць
Прафесіі
Узнагароды

Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, г. Мінск — 16 ліпеня 1990) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.

Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У яго творчасці пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Музыцы Ю. Семянякі ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў.[1]

Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Баідановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.

Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыо, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі. Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у сааўт.), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)

Зноскі

  1. Ракава (2002)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жураўлёў Дз., Загародні Г. Юрый Семяняка. Мн., 1974.
  • Ракава А. Семяняка // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]