Калючая ружа
Калючая ружа | |
---|---|
Жанр | камічная опера |
Аўтар | лібрэта А. Бачыла |
Кампазітар | Ю. У. Семяняка |
Дырыжор | Алесь Бачыла |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1960 |
Калючая ружа — опера кампазітара Ю. У. Семянякі пастаўленая на лібрэта А. Бачылы ў 1960 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора В. Д. Рутэра . Першая нацыянальная камічная опера[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]«Калючая ружа» стала першай у Беларусі операй на сюжэт з сучаснага жыцця: пра студэнтаў, іх дружбу і каханне, расчараванні і надзеі[2]. У оперы выявіўся меладычны дар кампазітара, дакладнасць музычных характарыстык[2].
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Лявон Бурак — А. М. Саўчанка
- Святлана — Т. І. Шымко (першая выканаўца)[3], І. С. Шыкунова[4]
- Мальвіна — Л. І. Галушкіна[5]
- Андрэй — В. І. Глушакоў (першы выканаўца)[6][7]
- Ірына — Т. М. Ніжнікава (першая выканаўца), Л. І. Златава[8]
- Рагнеда Янаўна — С. Ю. Друкер
- Тарас — В. М. Чарнабаеў[9]
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Т. М. Ніжнікава іграла роль Ірыны вельмі энергічна. Гэтая партыя пісалася спецыяльна для яе. А ў чымсьці нават і «спісвалася» з характару спявачкі, якая ніколі не «плакалася», а дзейнічала, «падбухторваючы» сваёй энергіяй астатніх[10].
Часопіс «Советская музыка» сведчыў[10]:
Абаяльная Ірына ў выкананні Т. Ніжнікавай. Вялікая музычнасць, чысціня інтанавання, высокая вакальная культура ў спалучэнні з нерадавым акцёрскім талентам і мілай непасрэднасцю паводзін на сцэне ператварылі гэты вобраз ці не ў цэнтральны |
Вяршыняй камедыйнага таленту С. Друкер можна назваць створаны ёю вобраз Рагнеды Янаўны: гэта жанчына з вузкім мяшчанскім кругаглядам, якая была вынаходлівай, непрымірымай, калі справа датычылася «сямейных інтарэсаў»[11].
Зноскі
- ↑ Культура (руск.)
- ↑ а б Семеняко Юрий Владимирович Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Шимко Т. И.
- ↑ Шыкунова Ірына Сямёнаўна
- ↑ Галушкина Лидия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
- ↑ Легенды беларускай оперы(недаступная спасылка)
- ↑ Глушаков В. И. (руск.)
- ↑ Златова Л. И.
- ↑ Чернобаев В. М.
- ↑ а б «Калючая ружа» — у цэнтры жыцця(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- ↑ Зусім не казачны лёс Соф'і Друкер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 27 чэрвеня 2012.