Ядловец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vep:Kadag
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: hu:Boróka (növénynemzetség)
Радок 85: Радок 85:
[[he:ערער]]
[[he:ערער]]
[[hsb:Jałorc]]
[[hsb:Jałorc]]
[[hu:Boróka (növénynemzetség)]]
[[io:Junipero]]
[[io:Junipero]]
[[it:Juniperus]]
[[it:Juniperus]]

Версія ад 06:53, 18 ліпеня 2012

Ядловец

Ядловец звычайны (Juniperus communis)
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Сямейства: Кіпарысавыя
Род: Ядловец
Навуковая назва
Juniperus L., 1753
ITIS  18047
NCBI  13100
EOL  14001
GRIN  6229
IPNI  60436243-2

Ядловец (Juniperus) — род хвойных раслін сямейства кіпарысавых.

Вядома каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я; на Беларусі 1 від — ядловец звычайны, утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах.

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10-12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Большасць відаў — двухдомныя. Лісце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія выспяваюць на 2-3-і год (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).

Тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкі ядлоўца выкарыстоўваюць у харчовай і парфумернай прамысловасці; лісце і маладыя парасткі, багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне, ветэрынарыі і парфумерыі.

Расліны аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за іншыя хвойныя.