Ядловец звычайны
Ядловец звычайны | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Ядло́вец звыча́йны[1] (Juniperus communis) — вечназялёны хвойны куст, радзей дрэва, від роду ядловец (Juniperus) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).
Распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і ад прыпалярных абласцей да гор Паўднёвай Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў самым розных біятопах — ад балот і лясоў з лугамі да скалістай мясцовасці. Акрамя гэтага, вельмі зменлівы від — еўразійская тыповыя разнавіднасць дасягае да некалькіх метраў у вышыню, у той час як іншыя разнавіднасці, распаўсюджаныя ў іншых частках арэалу, больш нізкія. Ядловец карысны для чалавека і адыгрывае важную ролю ў культуры. Ён выкарыстоўваецца, у прыватнасці, як лекавая, харчовая, эфіраалейная, фітанцыдная, драўняная, смаланосная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Адыгрывае таксама важную ролю ў прыродных біяцэнозах, паколькі стварае месцапражыванні для невялікіх птушак і сысуноў.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Замест літаратурнай назвы ядловец у розных частках Беларусі можна пачуць ялавéц, ялóвец, ялéнец, яловіц[2][3][4][5][6][7] (у аснове назвы — спецыфіка будовы лісця: у маладых раслін яно хвоепадобнае). На Віцебшчыне і Смаленшчыне кажуць не ядловец, а мажуха[8][9][10] (ад руск.: можжевельник)[11]. Прыводзіцца таксама ялавец звычайны[12].
Навуковая назва ўведзена Карлам Лінеем у 1753 годзе і апублікавана ў Species plantarum[13]. Раней гэты від быў апісаны як Juniperus baccifera, J. minor, J. montana, J. vulgaris, J. foliis sessilibus[14]. Родавая назва Juniperus паходзіць ад старажытнарымскай назвы ядлоўца казацкага (Juniperus sabina), ужыванай у якасці абартыўнага сродку (лац.: iuvenis = маладая жанчына, лац.: parere = нарадзіць). Відавая назва communis значыць паўсюдны, звычайны, найчасцей сустраканы[15].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Вечназялёны куст вышынёй 1-4 м[16], радзей дрэва з некалькімі стваламі вышынёй 8-12 (часам да 20[17]) метраў. Расце павольна. Крона ў мужчынскіх асобін больш вузкая, конусападобная або яйцападобная, у жаночых — больш ці менш распасцёртая, часам са звіслымі на канцы галінамі; ствол прамы, з шэра-бурай патрэсканай карой, галінкі чырванавата-бурыя, ніжнія — узыходныя або распасцёртыя, астатнія прамастойныя[16][18].
Найбольшым прадстаўніком віду лічыцца асобнік з акружнасцю ствала 2,8 метра на вышыні грудзей, які расце ў правінцыі Нерке ў цэнтральнай Швецыі[19]. У Польшчы ў вёсцы Нэпле рос асобнік, які замерылі пасля таго, як яго вывернула ветрам у 1958, ён меў 12,9 метра вышыні і 3,02 метры абхопу на ўзроўні грудзей[20]. Цяперашні польскі рэкардсмен па абхопу мае акружнасць у 134 см на ўзроўні грудзей[21].
Парасткі трохгранныя, чырванавата-бурыя, з выразнымі рэбрамі, на іх размешчаны па тры калючыя хваінкі (8-20 мм даўжынёй). Зверху хваінкі бялёсыя з васковым налётам, знізу бліскучыя, зялёныя, ля аснавання сучлененыя. Захоўваюцца на галінах на працягу чатырох гадоў. Для ядлоўцаў, як і для іншых прадстаўнікоў сямейства кіпарысавых, характэрна разгалінаванне парасткаў у розных напрамках, але не ў адной плоскасці[22].
Драўніна цяжкая, шчыльная, духмяная. Кара цёмна-шэрая або шаравата-бурая, падоўжна лупіцца доўгімі пасмамі[16][23]. Ядловец мае высока развітую каранёвую сістэму, якая часта распасціраецца больш, чым на 4 м, з агульнай даўжынёй каранёў да 1 км (у 40-гадовага асобніка)[24]. Карані растуць паблізу ад паверхні глебы[17]. Нягледзячы на мікарызу і гіфы грыбоў, якія аплятаюць карані, ядловец захоўвае ўласныя каранёвыя валасінкі[24].
Лісце (ігліца) даўжынёй ад 5 да 12 (рэдка да 15) мм, шырынёй 0,7-2 мм, сядзячае, жорсткае, лінейна-шылападобнае або шылападобна-завостранае, калючае, амаль трохграннае, шчыльнае, зверху шэра-зялёнае, злёгку жалабатае, з адной непадзельнай або часам да сярэдзіны падзеленай белай вусцяйковай палоскай уздоўж сярэдняй жылкі, з ніжняга боку бліскуча-зялёнае з тупым кілем[17][22], размешчана кальчакамі па тры. Захоўваецца на парастках тры гады.
Злева направа:
Мужчынскія шышкі. Жаночыя пупышкі. Парасткі з лісцем |
Шышкаягады ядлоўца
|
Аднадомныя або часцей двухдомныя расліны. Мужчынскія шышкі (мікрастробілы) амаль сядзячыя, жаўтлявыя. Маюць выгляд жоўтых каласкоў, якія нясуць шчытападобныя лускі з трыма-сям’ю пылавікамі. Жаночыя органы споранашэння падобныя на зялёныя пупышкі. Яны складаюцца з некалькіх насенных лусак і трох насенных зародкаў. Пасля апладнення лускі жаночай шышачкі зрастаюцца і ўтвараюць сакавітую зялёную шышкаягаду круглявай формы. Гэта не ягады, а шышкі з мясістым лісцем, якое зраслося[25]. Праз год шышкаягады становяцца чорнымі з васковым налётам або без яго.
Шышкаягады шматлікія, дыяметрам 5-9 мм, прадаўгавата-яйкападобныя або шарападобныя, акруглыя, бледна-зялёныя, спелыя — чорна-сінія з блакітным налётам ці без яго, спеюць на другі ці трэці год, складаюцца з 3 ці 6 лусак, сядзяць на вельмі кароткіх ножках. У шышцы 3 (часам 1-2) семачак з цвёрдай абалонкай[25], падоўжана-яйкападобных або яйкападобна-канічных, жоўта-бурых. Даўжыня 4-5 мм.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выкапневыя рэшткі таксонаў секцыі Juniperus вядомыя толькі ў Еўропе і Міжземнамор’і, дзе ёсць пласты сярэдняга міяцэну.
На падставе малекулярнага гадзінніка падзел секцыі Juniperus і Caryocedrus датуецца каля 49,1-29,9 млн гадоў таму. У падзеле секцыі Juniperus 17,5-4,7 млн гадоў таму вылучыліся ядлоўцы з блакітнымі шышкаягадамі. У межах віду Juniperus communis падзел па лініі асваення Старога Свету і Паўночнай Амерыкі наступіў 4,6-0,3 млн гадоў таму[26]. Па заканчэнні плейстацэну з прытулкаў, вольных ад ледавіковага покрыва, ядловец звычайны рэкаланізаваў прыпалярныя вобласці. Падчас Вісконсінскага абляднення амерыканскімі прытулкамі віду былі, верагодна, паўднёвыя Апалачы і Скалістыя горы, хрыбет Сьера-Невада і цэнтральная Аляска[27]. У Еўропе пры адстутнасці выкапневых слядоў, на падставе даследаванняў малекулярнай лічыцца, што ядловец звычайны, верагодна, заставаўся падчас апошняга зледзянення на ўскраіне ледавіковага покрыва, у тым ліку ў Цэнтральнай Еўропе[28]. Невялікая колькасць пылку ядлоўца вядома з каля 13 тысяч гадоў таму ў многіх месцах на кантыненце, але выразна высокім (больш за 50 %) з’яўляецца яго ўдзел у паліналагічных запісах з раёнаў Альп і Брытанскіх астравоў. Каля 12 тысяч гадоў таму ядловец распаўсюдзіўся ва ўсходнім кірунку, павялічыўшы сваю долю ў Цэнтральнай Еўропе[29]. Ісландыя і Грэнландыя таксама былі каланізаваны звычайным ядлоўцам еўраазіяцкай групы разнавіднасцей[27]. У познім дрыясе (каля 10.5 тыс. гадоў таму) значна павялічылася доля ядлоўца ў раслінным покрыве, асабліва на поўначы Польшчы, што звязана з перыядычным астуджэннем клімату. З пачаткам галацэну каля 10 тыс. гадоў таму наступіў спад ролі ядлоўца ў ландшафце земляў польскіх і толькі ў апошнюю тысячу гадоў, яго доля зноў вырасла, што звязана з уздзеяннем чалавека — высечкай лясоў і з’яўленнем бедных пашаў і адлогаў[29].
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў Нідэрландах
|
Ядловец звычайны ў Балгарыі
|
Ядловец звычайны з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных прадстаўнікоў голанасенных. Гэта адзіны від ядлоўца, які сустракаецца і ў Заходнім, і ва Усходнім паўшар’ях[30].
Расліна сустракаецца ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар’я (Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка), расце таксама ў Паўночнай Афрыцы і трапічных раёнах Азіі (Непал, Пакістан).
У Паўночнай Амерыцы расце, пачынаючы з поўдня ў горных раёнах у Каліфорніі на захадзе і Пенсільваніі на ўсходзе. На поўначы даходзіць да ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна, але адсутнічае на астравах Арктычнага архіпелагу. Пры гэтым расце ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Грэнландыі[31].
У Еўропе арэал віду ахоплівае амаль увесь кантынент, за выключэннем Азорскіх і Балеарскіх астравоў і Крыта. На поўначы дасягае Ісландыі і паўночных канцоў Скандынаўскага паўвострава. У паўднёвай частцы Еўропы назіраецца амаль выключна ў гарах. Таксама расце ў гарах на поўначы Афрыкі. Далей на ўсход прысутнічае ў паўночнай частцы Малой Азіі і на Каўказе. Акрамя таго, ёсць ва Усходняй Еўропе, хоць на поўдні Украіны і на поўдні Расіі фрагментавана. У Азіі арэал віду ўключае ў сябе паўночную частку кантынента ад Сібіры і ўзбярэжжа Ахоцкага мора праз горныя раёны Сярэдняй Азіі да Гімалаяў на поўдні. На Далёкім Усходзе ядловец звычайны расце на Камчатцы, Сахаліне і Японскіх астравах (адсутнічае на Чукотцы)[22][27][31].
Сустракаецца нераўнамерна па ўсёй Беларусі[16] У Беларускім Палессі па лініі (з захаду на ўсход): Маларыта — Белаазёрск — Івацэвічы — Старобін — возера Чырвонае — Акцябрскі — Парычы — Горваль — Борхаў — Ветка — Дзям’янкі праходзідь паўднёвая мяжа суцэльнага яго пашырэння. На поўдзень ад гэтай лініі — астраўныя месцазнаходжанні[18].
У Расіі ядловец звычайны распаўсюджаны ў лясной і лесастэпавай зонах еўрапейскай часткі, Заходняй і часткова Усходняй Сібіры. Ва Украіне расце ў Карпатах (ніжні горны лясны пояс), на Палессі, а таксама ў Крыму. Раёны нарыхтовак — Львоўская, Івана-Франкоўская, Валынская вобласці. У Польшчы расце па ўсёй тэрыторыі[32]. Часцей за ўсё сустракаецца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны, у Мазовіі і ў раёне Быдгашча. Некалькі радзей на паўднёвым захадзе[33]. Лакальна адсутнічае ў раёнах, дзе інтэнсіўна развіта ральніцтва (Жулавы, Пыжыцкая раўніна , цэнтр Вялікай Польшчы)[32]. У гарах сустракаецца тыповая разнавіднасць да вышынь у 1350 м над узроўнем мора (Смытняньске Турне ў Татрах), а горная — да вышынь 2350 м над узроўнем мора (Остры Шчыт )[34].
Біятопы
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны на верасоўніку Люнебургскай пусткі
|
Расце на верасоўніках, вапняках, сухіх пагорках, па сухіх горных схілах, берагах рэк, у падлеску бароў, лісцяных і змешаных лясоў, захоўваецца і ўтварае зараснікі на месцы зведзеных лясоў, радзей на мохавых балотах. Расце на розных глебах, часцей за ўсё на пясчаных, якія пры ўмеранай вільготнасці для яго найбольш спрыяльныя; сустракаецца таксама на залішне праточна-вільготных, некалькі забалочаных глебах.
Расце як падлесак у хвойных і мяшаных лясах, часцей за ўсё ў хвойніках розных тыпаў, утварае таксама чыстыя зараснікі (або з прымешкай нізкарослай хвоі і бярозы) на адкрытых пясчаных месцах[16]. Нізкарослыя разрэджаныя зараснікі ядлоўцу прымеркаваны часцей да бедных глеб, дзе знішчана пасьбой іншая расліннасць, утвараючы так званыя «ядлаўцовыя пусткі ». На бугрыстых пясках Палесся ядловец дасягае найлепшага развіцця, некаторыя асобнікі перавышаюць 4 метры ў вышыню і багата пладаносяць[16].
Раслінныя згуртаванні
[правіць | правіць зыходнік]Горная разнавіднасць ядлоўца ў падлеску горных яловых лясоў у Карпатах
|
Горная разнавіднасць ядлоўца звычайнага сустракаецца ў паўночных раёнах і ў гарах у супольнасцях карлікавых вербаў (Salix) і чорнай багноўкі (Empetrum nigrum) з Dryas octopetala і асакой павіслай (Carex flacca), а таксама на пустках .
У горных раёнах паўночнай Еўропы стварае згуртаванні кустоў разам з карпацкай бярозай пушыстай (Betula pubescens), з вялікай доляй звычайнай кісліцы (Oxalis acetosella) і кусцікаў — ягадніку (Vaccinium) і верасу (Calluna). Акрамя гэтага таксама стварае нізкі зараснік у гарах Скандынавіі з карлікавай бярозай (Betula nana).
У Альпах ядловец горны расце на тарфяніках з удзелам балотнага багуна (Ledum palustre) і звычайнай хвоі (Pinus sylvestris) і ў іншых зараснікавых супольнасцях, у тым ліку з Sorbus chamaemespilus і хвоі горнай (Pinus mugo). Ядловец звычайны з’яўляецца там характэрным відам для супольнасцяў Rhodothamno chamaecisti-Juniperetum alpini і Junipero-Arctostaphyletum, а у Апенінах для адносін супольнасцяў Daphno oleoidis-Juniperion alpinaea. Ядловец горны ў класе бароў Vaccinio-Picetea з’яўляецца характэрным для супольнасцяў Rhododendretum ferruginei і Rhododendro ferruginei-Pinetum prostratae. У гарах Алжыра разнавіднасць hemisphaerica стварае асобную супольнасць Cynosuro balansae-Juniperetum hemisphericae (акрамя гэтага выступае там кампанентам розных супольнасцяў)[22].
Тыповая разнавіднасць выступае на бедных пясчаных пашах, ад лішайнікаў (з кладоніяй (Cladonia)) да лугоў з аўсяніцай авечай (Festuca ovina) і ястрабка валасістага (Hieracium pilosella)[22]. Ядловец можа захопліваць бедныя пашы і абложныя землі. Ён застаецца ў такіх супольнасцях нават пасля таго, як з часам у іх з’яўляюцца дрэвы — асіны (Populus tremula) і хвоі (Pinus sylvestris). Маладыя ядлоўцы растуць таксама, як і ў выпадку канкурэнцыі з травяністай расліннасцю. Яны могуць вырастаць у розных пусткавых супольнасцях, але для гэтага ім патрэбны месцы, вольныя ад верасу. На раўнінных абшарах ядловец расце на бедных, пясчаных месцах у супольнасці Helichryso-Juniperetum у Польшчы і раёнах на ўсход і на поўнач ад яе, і ў супольнасці Dicrano-Juniperetum у Заходняй Еўропе. У гэтых жа раёнах ядловец звычайны можна быць складнікам пачатковых асінава-хваёвых лясоў і хваёвых бароў[22].
У Цэнтральнай Еўропе ядловец звычайны не характэрны ні для аднаго расліннага згуртавання, за выключэннем горнай разнавіднасці, характэрнай для звязку супольнасцяў Rhododendro–Vaccinienion[35].
У Паўночнай Амерыцы ядловец расце ў разнародных кусцікавых і травяніста-асаковых супольнасцях на далёкай поўначы і ў гарах і ў шматлікіх лясных згуртаваннях з перавагай такіх відаў, як хвоя жоўтая (Pinus ponderosa), Pinus contorta, Pinus flexilis, Pinus aristata, Pinus albicaulis, дугласія шэрая (Pseudotsuga menziesii), піхта аднаколерная (Abies concolor), елка Энгельмана (Picea engelmannii), елка канадская (Picea glauca), елка блакітная (Picea pungens), Populus tremuloides i Abies lasiocarpa[36].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец Рыетэкля ў Латвіі - самы высокі прадстаўнік віду ў Балтыі
|
Ядловец звычайны з’яўляецца светлалюбнай раслінай, хоць можа расці і размнажацца нават пры зацяненні каля 80 % дзённага святла[22]. Жаночыя асобнікі маюць вышэйшыя патрабаванні да асветленасці і зацвітаюць толькі пры дастатковай колькасці святла, у той час, як мужчынскія цвітуць нават у цяністым падлеску[37]. Саджанцы, аднак, патрабуюць арганізацыі абароны ад прамых сонечных прамянёў, паколькі ў месцах, якія яе не маюць, гіне больш за трэць з іх. Гэты від добра пераносіць доўгае ўздзеянне на высокага ўзроўню ўльтрафіялетавых прамянёў[22]. У добра асветленых месцах можа трываць сутачныя ваганні тэмператур па глебе ў 60 °C[38]. Што тычыцца глеб, ядловец аддае перавагу такім, дзе нізкае ўтрыманне пажыўных рэчываў (угнаенне глебы ліквідуе ядловец), часта вапнякам і пясчанікам, як і тарфянікам, але тым, што не заліваюцца або ўжо падсыхаюць. Добра пераносіць шырокі дыяпазон кіслотнасці глебы[22] і засоленасці[39]. Ядловец з’яўляецца вынослівай раслінай, хоць падчас халодных зім у раёнах Крайняй Поўначы адзначаліся страты лісця і сёлетніх шышкаягад, якія дасягалі адпаведна 40 і 50 %[22] (можа вырошчвацца ў зонах марозастойкасці ад 2 да 6[40]. Ён адчувальны да залягання мокрага снегу, што можа прывесці да пашкоджвання галін і гібелі цэлых раслін. Ядловец трывае недахопы вады, хоць моцныя і працяглыя засухі аказваюць істотны ўплыў на выміранне ядлоўцаў. Не трывае застою вады, прычым асабліва адчувальныя да яго мужчынскія асобнікі — калі звычайна суадносіны мужчынскага і жаночага полу раслін у папуляцыі выраўноўваецца, то пры высокім узроўні вады жаночых асобнікаў выяўляецца ў 11 разоў больш.
Ядловец можа выжыць і адрадзіцца пасля праходжання невялікіх пажараў (трывае тэмпературу да 600 °C), але вялікія пажары могуць яго знішчыць. Ядлоўцы, якія растуць на верасоўніках, не выжываюць падчас выпальвання. Пажары ва ўмовах старэння папуляцыі могуць спрыяць яе амаладжэнню, паколькі яны палягчаюць прарастанне маладых раслін на глебе, у якой захоўваецца вялікая колькасць насення[22].
Ядловец на працягу 5-12 гадоў паспяхова засяляе закінутыя палі і пашы ў адпаведных (бедных) асяроддзях пражывання[22]. Гэта адзін з першых відаў, якія засяляюць дзюны, якія ўтвараюцца пасля высыхання балот[38]
Міжвідавыя адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны часта становіцца месцам гнездавання розных птушак, напрыклад, сініцы-апалоўніка (Aegithalos caudatus)
|
Ядловец адыгрывае важную ролю ў біяцэнозе, асабліва на пустках, дзе гэта часта адзіны від кустоў, і ў падлеску[41]. Ён часта становіцца месцам гнездавання для многіх відаў пеўчых птушак[42]. Акрамя таго, у ядлаўцовых кустах хаваюцца і капаюць норы трусы[22]. Наяўнасць ядлоўца мае вырашальнае значэнне ў бедных іншымі раслінамі іглічных лясных біяцэнозах для многіх насякомых і павукападобных, звязаных з зараснікамі гэтага віду[38].
Каланізуючы ўчасткі, не пакрытыя лясной расліннасцю, ядловец звычайны стварае плацдарм для наступлення іншых відаў дрэў, напрыклад, на Брытанскіх астравах гэта могуць быць ціс ягадны (Taxus baccata) і рабіна звычайная (Sorbus aucuparia), у Францыі — дуб пухнаты (Quercus pubescens). На адкрытых пашах ядлаўцовыя кусты спрыяюць утварэнню мікраадтулін у траве, якія займаюць лішайнікі і наземныя імхі, а голая глеба ля аснавання кустоў дае жыццё аднагадовым лугавым раслінам[22]. З іншага боку, у складаных горных умовах Міжземнамор’я зафіксавалі выразны станоўчы эфект прысутнасці ядловец казацкі (Juniperus sabina) для ўтварэння мікрапаселішчаў, аптымальных для росту саджанцаў ядлоўца звычайнага (яны развіваюцца амаль выключна пад яго покрывам)[22].
Ядловец звычайны не трывае канкурэнцыі з ліставымі дрэвамі і кустамі, якія моцна зацямняюць навакольнае асяроддзе[38].
Траваедныя
[правіць | правіць зыходнік]Алені, коні, буйная рагатая жывёла і авечкі не хочуць карміцца ядлоўцам — высокая канцэнтрацыя монатэрпенаў шкодзіць жывёлам. Асабліва ў выпадку коней, буйной рагатай жывёлы і коз паяданне парасткаў ядлоўца можа прывесці да захворванняў, выкідкаў і нават гібелі жывёл. У выпадку, аднак, абмежаванай даступнасць іншых крыніц ежы ядловец абгрызаецца імі, што можа аказаць істотны ўплыў на форму куста. Трусы, у выпадку высокай шчыльнасці насельніцтва, таксама могуць аказаць істотны ўплыў на стан ядлоўца, абгрызаючы яго кару. Ціск траваедных (і таксама слімакоў і грызуноў) могуць істотна ўплываць на выжыванне, асабліва гэта тычыцца маладых раслін і саджанцаў.
Шышкаягады з’яўляюцца любімым кормам рабіннікаў (Turdus pilaris) і амялушак (Bombycilla garrulus)[43]. У Еўропе таксама імі сілкуюцца дзяраба (Turdus viscivorus), чорны дрозд (Turdus merula), дрозд-спявун (Turdus philomelos) і белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus). Недаспелыя шышкаягады ядуць заранка (Erithacus rubecula), звычайная зязюля (Cuculus canorus) і чубатая сініца (Lophophanes cristatus). Яны таксама з’яўляюцца кормам для грызуноў, у тым ліку мыш еўрапейская (Apodemus sylvaticus)[22]. У Паўночнай Амерыцы шышкаягадамі сілкуюцца Poecile atricapillus і вандроўны дрозд (Turdus migratorius)[36].
Насякомыя-шкоднікі і іншыя бесхрыбтовыя
[правіць | правіць зыходнік]Манафаг ядлоўца — Chlorochroa juniperina
|
У Цэнтральнай Еўропе ядловец звычайны рэдка падвяргаецца нападу шкоднікаў, часцей за ўсё гэта асобнікі, якія насяляюць у падлеску. Непасрэдна з ядлоўцам звязаны Megastigmus kuntzei, лічынка якога жыруе на насенні гэтага віду[44], і Dichomeris marginella[45]. З клапоў ядлоўцам сілкуюцца Cyphostethus tristriatus і Chlorochroa juniperina[46]. Шышкаягады аб’ядаюць між іншым Pitedia juniperina[44], Carulaspis juniperi і ў Паўднёва-Заходняй Еўропе Megastigmus bipunctatus[22]. Ігламі сілкуюцца лічынкі Ellopia prosapiaria, відаў родаў Scotopteryx і Eupithecia, Calliteara pudibunda, манашкі (Lymantria monacha) і Rhyacionia buoliana. У выніку ўздзеяння насякомых у пупышках развіваюцца лічынкі родаў Schmidtiella і Oligotrophus. У парастках развіваюцца лічынкі такіх відаў, як Sesia apiformis, Argyresthia arceuthina, Lobesia permixtana і Laspeyresia duplicana[44]. У Паўночнай Амерыцы на ядлоўцы харчуюцца лічынкі Thyridopteryx ephemeraeformis, Oligonychus ununguis. Некаторыя разнавіднасці ўспрымальныя для круглых чарвей роду Pratylenchus[45].
Мікарыза
[правіць | правіць зыходнік]У ядлоўца звычайнага дамінуе сімбіоз у форме эндамікарызы, у якім прымаюць удзел такія віды грыбоў, як Acaulospora lacunosa, Acaulospora paulinae, Glomus deserticola, Glomus constrictum, Glomus dominikii, Scutellospora dipurpurascens і Scutellospora fuegianum. Радзей сустракаецца эктамікарыза з удзелам такіх відаў, як масляк позні (Suillus luteus), польскі грыб (Boletus badius), Amanita gemmata, мухамор чырвоны (Amanita muscaria) i Elaphomyces muricatus[22]. У цэлым супольнасці з ядлоўцам утвараюць каля 140 відаў грыбоў[38].
Грыбковыя інфекцыі
[правіць | правіць зыходнік]Gymnosporangium clavariiforme на ядлоўцы
|
У Цэнтральнай Еўропе існуюць тры віды грыбоў, якія выклікаюць значныя страты ў папуляцыях ядлоўца, у тым ліку адзін від, які сустракаецца толькі на ядлоўцы звычайным — Clasterosporium glomerulosum. Ён становіцца прычынай пацямнення і ападання іголак. Два іншых асабліва небяспечных віды выклікаюць гнілату драўніны — белую ў выпадку ўплыву апенькі восеньскай (Armillaria mellea) і цёмную ў выпадку губы яловай (Heterobasidion annosum). меншае значэнне маюць паразіты з парадку іржаўных грыбоў (Uredinales) — гімнаспарангій рагацікападобны (Gymnosporangium clavariiforme), гімнаспарангій звычайнаядлоўцавы (Gymnosporangium juniperinum) і гімнаспарангій дрыжалкападобны (Gymnosporangium tremelloides). Да меней небяспечных, але сустраканых на ядлоўцы паразітаў трэба аднесці такія віды, як Lophodermium juniperinum, Ceratostoma juniperinum і гендэрсонія лісцевая (Hendersonia foliicola)[44].
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]З-за практычнага значэння асобным прадметам даследавання з’яўляецца хімічны склад шышкаягад.
Яны ўтрымліваюць вугляводы (да 40 %, пераважна глюкозу і фруктозу), мінеральныя складнікі (5-7 %), фарбавальныя рэчывы, арганічныя кіслоты (каля 3 %, у тым ліку мурашынай да 2 %, воцатнай — да 1 %, яблычнай да 0,2 %), смолы (больш за 1 %)[47], эфірны алей (0,5-1,5 %, да 2 %)[16][41]. Акрамя гэтага шышкаягады ўтрымліваюць воск, пекціны (каля 0,7 %), гліказіды (юніперын)[41][48], іназітол, пентазаны[48].
У ядлоўцавым эфірным алеі змяшчаюцца монатэрпены (60-80 %[49]) і сесквітэрпены і (як правіла, да 10 %[49]) — тэрпінеол, α-пінен , камфен , юнен, кадзінен, карыяфілен, мірцэн , ліманен , барнеол і ізабарнеол)[50][51][52], да 40 % цукру[16], а таксама мікраэлементы (марганец, жалеза, медзь, алюміній). Таксама ўтрымлівае тэрпены, атрыманыя з пімаравай кіслаты[52].
У пупышках пераважна знаходзяцца смолы. Акрамя гэтага ў іх адзначаны воск, хларафіл, фітагармоны, эфірны алей (да 2 %), гліказіды (юніперын і каніферын), сесквітэрпены і монатэрпены (юнеол, камфара, кадзінол, юнен), дытэрпены, кіслоты, дубільныя рэчывы, цукры і флаваноіды[53].
У ігліцы ўтрымліваюцца да 0,27 % аскарбінавай кіслаты. У каранях знойдзеныя эфірныя алеі, смолы, сапаніны, дубільныя і фарбавальныя рэчывы.
Утрыманне бялку і пажыўная каштоўнасць у парасткаў ядлоўца малая[36].
Таксічнасць
[правіць | правіць зыходнік]Расліна валодае таксічнымі ўласцівасцямі, таму варта не дапускаць перадазіроўкі.
Выпадкі атручвання ядлоўцам людзей рэдкія, але здараюцца ў выпадках перадазіроўкі шышкаягад ці прэпаратаў з ядлоўцу падчас лячэння, ужывання з абартыўнымі мэтамі ці ў выпадку паядання шышкаягад дзецьмі. Асноўныя сімптомы таксічнага ўплыву ставяцца да нырак і мачавыдзяляльных шляхоў — гэта боль, гематурыя, поліўрыя і пратэінанурыя . Можа назірацца больш частае сэрцабіцце і дыханне і дыярэя. У цяжарных жанчын могуць адчувацца спазмы, магчымы крывацёкі з маткі і, радзей, выкідкі .
Пры мясцовым прымяненні ядлаўцовы алей можа стаць прычынай пашкоджванняў скуры, якія праяўляюцца спальваннем, пачырваненнем, пухірамі і ацёкамі[54].
Што тычыцца жывёл, то ядловец найбольш таксічнае дзеянне праяўляе ў адносінах коз і коней. Яго ўжыванне выклікае запаленне страўнікава-кішачнага тракту, нырак, часам пашкоджвае цэнтральную нервовую сістэму і выклікае аборт. Да смяротных атручванняў, аднак, даходзіць рэдка[55].
Драўніна
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна ядлоўца звычайнага
|
Драўніна ядровая. Абалона вузкая, белая з вузкімі гадавымі пластамі. Ядро шаравата-карычневае з матавым бляскам.
Гадавыя пласты вузкія, звілістыя, добра прыкметныя на ўсіх разрэзах. На папярочным перасеку ствала паслядоўныя слаі: звонку тонкі шэра-карычневы пласт коркі, вельмі тонкі, шаравы слой кары, злёгку ружовая або чырванавата-жоўтая абалона, якая займае менш 1⁄6 перасеку і выразна іншая, дамінуючае ў разрэзе, жаўтлява-карычневага колеру ядро з адценнем фіялетавага і матавым бляскам.
У цэнтральнай частцы ствала маецца слабы характэрны стрыжань. Маюцца нябачныя няўзброеным вокам асяродкавыя прамяні .
Ранняя частка гадавога пласта рэзка пераходзіць да позняй, якая слаба развітая. Смаляных хадоў няма.
Драўніна мяккая і духмяная, пах асаблівы, востры[24], нагадвае камфару[23]. Драўніна ядлоўца звычайна мае высокія механічныя ўласцівасці.
Драўніна з’яўляецца дробнавалакністай, сярэдня-цяжкай і досыць мяккай[23].
Вільготнасць (у %) |
Аб’ёмная вага | Супраціўленне сціску (у кг/см²) |
Цвёрдасць у тарцавым кірунку (у кг/см²) |
---|---|---|---|
15 | 0,57 | 395 | 459 |
Развядзенне
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад формы росту ядловец звычайны можа быць фанерафітам (расліны, якія растуць у выглядзе кустоў і невялікіх дрэў) або хамефітам (расліны, якія не паднімаюцца высока над зямлёй). Ён распаўсюджваецца насеннем, але ў частцы свайго арэала з моцным уплывам акіяну (напрыклад, паўночнай частцы Брытанскіх астравоў) паўзучыя парасткі расліны могуць укараняцца, што дазваляе вегетатыўнае размнажэнне. У мацерыковай частцы арэалу падобнае адбываецца рэдка[22].
Прарастанне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў Нарвегіі
|
Усходжасць насення пераменная, яна залежыць ад узросту расліны і ўплыву насякомых, для якіх ядловец з’яўляецца харчовай раслінай. Большая доля жыццяздольнага насення звычайна выяўляецца ў маладых раслін, а таксама ў горных раёнах і ў высокіх шыротах. Насенне захоўвае здольнасць да прарастання на працягу некалькіх гадоў, як правіла, яно здольна прарастаць ад 3 да 5 гадоў пасля падзення з матчынай расліны. Доўгі час прарастання выкліканы цвёрдасцю насенневай абалонкі і нізкім узроўнем развіцця зародку ў час паспявання шышкаягады[22]. Прарастанне надземнае . Каб выжыць, маладыя саджанцы растуць на максімальна голай глебе і ў добрых умовах асвятлення. Прыдатныя ўмовы для развіцця маладых раслін маюць вырашальнае значэнне для выжывання ў першы год. Значная доля пустога насення, нерэгулярнае прарастання і высокая смяротнасць расады часта прыводзяць да таго, што з 10000 асобнікаў насення атрымліваецца толькі шэсць саджанцаў, здольных да жыцця.
Праростак
[правіць | правіць зыходнік]Малады праростак мае дзве блакітныя семядолі, як правіла, прыблізна ўдвая даўжэйшыя за нармальнае лісце (15-20 мм даўжынёй, шырынёй 2 мм). Падсемядольная частка мае да 3 см у даўжыню і мае чырвоны колер. Яшчэ адна пара лісця мае не больш за 15 мм у даўжыню і вырастае супрацьлегла, а наступная размешчана ў мутовках па 4 і толькі у 4-5-гадовым узросце ў мутоўках вырастаюць па 3 лісты[22][56]. Каранёвая сістэма стрыжневая — развіваецца галоўны корань з некалькімі бакавымі карэньчыкамі[56].
Рост
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў Швейцарыі
|
Ядловец звычайны з’яўляецца адным з самых павольна рослых дрэў у Цэнтральнай Еўропе. У залежнасці ад кліматычных умоў прыросты вышыні досыць аднародныя ў першыя 20[22]-30[37] гадоў жыцця і складаюць, як правіла, 3-5 см у год[22]. Аднак, пры забеспячэнні аптымальных умоў вырошчвання, у гадавальніку можна дасягнуць штогадовага павелічэння на 10 см у год і атрымаць дзесяцігадовыя саджанцы вышынёй да 1,5 метра. 30-гадовы ядловец дасягае дыяметру на ўзроўні грудзей у 4 см і вышыні 2,4 метра для асобнікаў, якія растуць пірамідальна- ці калонападобна, 50-гадовыя ядлоўцы маюць адпаведна 6,5 см і 4,5 метра, 70-гадовыя — 9,5 см і 6,5 метра, 90-гадовыя — 9,5-10 см і 8,5 метра. Узрост асобнікаў, якія сцелюцца па зямлі можна ацаніць на падставе дыяметру галоўнага парастка на ўзроўні грудзей[37].
Сустракаюцца паведамленні аб паскарэнні росту ва ўзросце 15-20 гадоў і запаволенні пасля 40 гадоў. У супрацьлегласць гэтаму, даследаванні іспанскіх асобнікаў, самы вялікі з якіх мае дыяметр ствала 75,8 см, вынікае, што хуткасць асіміляцыі вугляроду і росту не памяншаецца з узростам[57]. З павелічэннем геаграфічнай шыраты ядловец звычайны расце павольней, але такія ўмовы таксама павялічваюць яго даўгавечнасць.
З узростам змяняецца знешні выгляд ядлоўца — у старых асобнікаў парасткі, якія растуць унутры кроны заміраюць з-за празмернага зацянення, часта парасткі выцягваюцца і звісаюць уніз. З прычыны таго, што ядловец звычайна мае некалькі ствалоў, бывае цяжка дакладна палічыць яго ўзрост. У пачатку XX стагоддзя ў Вялікабрытаніі былі зафіксаваны пні ядлоўца, якія мелі да 2 метраў у абхопе, што лічыцца рэкордам для гэтага віду. Лічыцца, што ядлоўцы, якія растуць у самых жорсткіх умовах на поўначы Скандынавіі могуць мець узрост больш за тысячу гадоў[22]. У Польшчы найстарэйшым ядлоўцам лічыцца асобнік ля вёскі Астоеў побач з Сухэдневам , якому ў запісах 1974 года налічылі ўзрост каля 600 гадоў[37].
Ядловец звычайны характарызуецца значнай жывучасцю і здольнасцю да аднаўлення. Лёгка выпускае маладыя парасткі з пукам даданых каранёў. Захоўвае здольнасць расці далей нават у выпадку моцнага пашкоджвання парасткаў, кары ці зламання[37]. У крайніх абласцях арэалу, на вялікіх вышынях і ў сухім клімаце ядловец значна радзей цвіце і завязвае насенне, але і жыве ў такіх месцах даўжэй[22].
Цвіценне і распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны, аб'яўлены помнікам прыроды ў Аўстрыі
|
Ядловец звычайна двухдомная расліна, але рэдка сустракаюцца аднадомныя асобнікі[22]. Цвісці пачынаюць 5-8 гадовыя расліны ў залежнасці ад умоў асвятлення. Самае пышнае цвіценне адбываецца ў 20-30-гадовых раслін, у той час як у старых папуляцыях квітнеюць і завязваюць насенне толькі некаторыя расліны (менш за 10 %), да таго ж старыя асобнікі маюць значна менш шышкаягад за маладзейшыя[22].
Пупышкі мужчынскіх суквеццяў развіваюцца за год да цвіцення, а жаночыя вясной. Цвіценне доўжыцца з канца красавіка да пачатку чэрвеня. У жаночых кветках пылок утрымліваецца вязкай вадкасцю ў верхняй частцы завязі. Пасля апылення лускі пладалісцікаў зрастаюцца (у канцы мая) і ўтвараецца шышкаягада, якая канчаткова фарміруецца ў ліпені. У канцы вегетацыйнага перыяду шышкаягада ядлоўца невялікая, мае яйкападобную форму і зялёны колер. Яна даспявае ў наступным годзе (пры некаторых умовах — прахалоднае і дажджлівае надвор’е — пасля двух гадоў) і становіцца спачатку чырвонага колеру, потым сіняга і, нарэшце, сіне-чорнага колеру з шызым налётам[24].
Прадукцыйнасць стварэння шышкаягад і насення вельмі зменлівая. На цяністых месцах звычайна ўтвараецца каля 85 тысяч адзінак насення на гектар, у той час як сярэдняе значэнне прадуцыйнасці можа дасягаць сотні тысяч у месцах з добрымі ўмовамі асветленасці. Максімальна зарэгістраваны выхад шышкаягад з гектару склаў 1.47 мільёнаў адзінак[22].
Дыяспоры ядлоўца распаўсюджваюцца ветрам (шышкаягады могуць быць уключаны ў мёрзлы снег), гравітацыяй, і жывёламі (трусамі, капытнымі і птушкамі)[22].
Структура палоў
[правіць | правіць зыходнік]У выпадку маладых пасадак з дамінаваннем асобнікаў ва ўзросце да дзесяці гадоў, як правіла, пераважаюць мужчынскія раслін, якіх у папуляцыі прыкладна ў 2,5 разы больш, чым жаночых. Пазней баланс палоў ураўнаважваецца, каб канчаткова вырасці зноў на карысць удзелу мужчынскіх раслін. Сярод папуляцыі з узростам каля 100 гадоў доля мужчынскіх раслін перавышае долю жаночых у 1,5-2,1 разы, што дасягаецца павелічэннем працягласці жыцця мужчынскіх асобнікаў[22].
Феналогія
[правіць | правіць зыходнік]Ліставыя пупышкі развіваюцца ў другой палове красавіка, пасля чаго да лета доўжыцца фарміраванне іголак[58]. Мужчынскія стробілы распускаюцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня, раней на адкрытых месцах, праз некалькі дзён у лясным масіве. Раней, з сакавіка па чэрвень, квітнее горная разнавіднасць ядлоўца. Цвіценне доўжыцца ад 7 да 12 дзён. Жаночыя стробілы распускаюцца пазней мужчынскіх. Шышкаягады фарміруюцца ў чэрвені, а ў другой палове ліпеня дасягаюць 0,5 см у дыяметры і становяцца цёмна-зялёнымі. Апладненне займае 12-13 месяцаў пасля апылення. Летам другога года развіцця шышкаягады яна дасягаюць найвялікшай вагі і становяцца сіне-чорнымі. Пасля гэтага шышкаягада пачынае губляць вільготнасць і да канца трэцяга года даспявае ў верасні-кастрычніку. Шышкаягады, якія не былі аплодненымі, падаюць з галін на другім годзе развіцця. Насенне паспявае і гатова да прарастання ўжо ў сакавіку-красавіку[22].
Генетыка
[правіць | правіць зыходнік]Генетычная разнастайнасць папуляцыі, як правіла, значная, нават для адносна невялікіх папуляцый, а кожная папуляцыя адрозніваюцца адна ад адной, нават калі яны знаходзяцца ў межах адносна кароткай адлегласці. У раёнах, якія падвергліся больш моцнай антрапагеннай нагрузцы, асабліва фрагментацыі (напрыклад рэшткі верасоўнікаў у Нідэрландах), гэта прывяло да зніжэння патоку генаў, што лічыцца адной з прычын знікнення ядлоўца ў апошні час[22].
Збор, перапрацоўка і захоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец з шышкаягадамі двух пакаленняў
|
Шышкаягады нарыхтоўваюць восенню, раскладваючы пад кустамі брызент і падтрасаючы іх. Затым сабраныя шышкаягады сартуюць на рэшаце, адлучаючы ад ігліцы і іншых прымешак. Дзякуючы смалістым і араматычным злучэнням яны працяглы час могуць захоўвацца ў свежым выглядзе пры тэмпературы каля 0°.
Сушаць шышкаягады пад жалезным дахам на гарышчах, рассцілаючы іх тонкім пластом. Пры сушцы на сонцы, у печах або сушылках яны губляюць гаючыя ўласцівасці.
Высушаную сыравіну пакуюць ў мяшкі па 40-50 кг, захоўваюць каля трох гадоў у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Ядловец звычайны патрабуе беражлівага выкарыстання і аховы.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая, харчовая, эфіраалейная, фітанцыдная, драўняная, смаланосная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна.
Дрэваапрацоўчая прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Зрэз звычайнага ядлоўца
|
Нож з ядлаўцовай дзяржальняй
|
Ядловец мае цвёрдую шчыльную драўніну з прыгожым малюнкам, чырванавата-жоўтым ядром і характэрным водарам[43]. Устойлівая супраць загнівання і паразы шкоднікамі нават калі кантактуе з глебай[45], вельмі трывалая і даўгавечная, падчас сушкі не дэфармуецца і не рэпаецца[24]. У вадзе таксама пашкоджваецца марудна[14].
З прычыны малога памеру дрэва, вялікай крывізны і сукаватасці драўніна прамысловага значэння не мае[59]. Выкарыстоўваецца для дробных сталярных і такарных вырабаў, разьбы , інтарсіі, вырабу цацак, люлек[60] і кіёў, прыдатная для алоўкавай палачкі, вырабу скрынак, караляў і г. д[61]. Добра апрацоўваецца рознымі відамі інструментаў — добра гнецца, точыцца і рэжацца[43]. Лёгка аздабляецца[43].
Пры дастатковай колькасці матэрыялу можна вырабляць трывалую садовую мэблю[43]. Гнуткія парасткі ядлоўца выкарыстоўваюцца для пляцення платоў[62].
У ствалах і старых галінах ядлоўца утвараецца празрыстая, жоўта-белая смала[14], якая выступае з расколін у выглядзе кропель або камячкоў. Смалу выкарыстоўваюць для вытворчасці сандараку , які з’яўляецца сыравінай для атрымання высакаякаснага лаку[43].
У Скандынавіі драўніна ядлоўца выкарыстоўваецца для вырабу кантэйнераў для захоўвання дробных колькасцяў малочных прадуктаў, такія як масла і сыр, а таксама для вырабу драўляных нажоў для масла[63]. Яго таксама часта выкарыстоўваюць для вытворчасці нагеляў у драўляным суднабудаванні з-за яго жорсткіх уласцівасцяў.
У Эстоніі драўніна ядлоўца цэніцца за яе доўгі і прыемны водар, вельмі дэкаратыўную натуральную структуру драўніны (гадавыя кольцы), а таксама добрыя фізічныя ўласцівасці драўніны з-за павольнага тэмпу росту ядлоўца, што ў выніку стварае шчыльную і моцную драўніну. Розныя дэкаратыўныя элементы (часта сталовыя прыборы) з’яўляюцца агульнымі ў большасці эстонскіх рамесных майстэрняў і хатніх гаспадарак.
У Польшчы з драўніны ядлоўца рабілі рухомую частку маслабойкі, дзякуючы чаму масла лягчэй збівалася[60][64].
З карэння ядлоўца робяць дэкаратыўныя вырабы і плятуць кошыкі[62].
Ужыванне ў кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец у якасці прыправы
|
Качыная каўбаса з чырвоным віном, ядлоўцам і шалфеем
|
Шышкаягады ядлоўца цэняцца за высокую араматычнасць, утрымліваюць разнастайныя смакавыя рэчывы і шырока прымяняюцца для тэхнічнай перапрацоўкі. Шышкаягады маюць бальзамічны водар, яны салодкія, але валодаюць смалістым смакам[25]. Вядома, што даданне ядлоўцу ў стравы ўзбуджае апетыт[65][66]. Шышкаягады занадта горкія, каб есці іх у сырым выглядзе, таму ў кулінарыі выкарыстоўваюцца толькі сушанымі. Каб узмацніць водар, іх звычайна здрабняюць перад ужываннем[67] (Іх захоўваюць цэлымі, таму што пасля раздрабнення хутка губляцца водар[68]). Самымі духмянымі з’яўляюцца найменшыя шышкаягады[66], прычым асабліва каштоўнымі з’яўляюцца тыя, якія выраслі з Італіі[68].
Ядловец уваходзіць у склад шматлікіх сумесяў рэзкіх затавак[69]. Іх водар рэкамендуецца спалучаць з пятрушкай, чаборам, лаўровым лістом і часнаком[65]. Гэтая прыправа асабліва рэкамендавана для страў цяжкіх, тлустых і газаўтвараючых . Яна выкарыстоўваецца для мяса (асабліва таго, якое мае характэрны выразны смак). У першую чаргу ядловец ужываюць пры ўсіх спосабах падрыхтоўкі дзічыны, цёмных соусаў, вырабаў з мяса, галоўным чынам тлустай свініны і бараніны. У Германіі молатыя шышкаягады выкарыстоўваліся выкарыстаны ў якасці замены чорнага перцу[70].
Разам з каляндрай выкарыстоўваецца для кансервацыі мяса[65][67]. Ігліцу і шышкаягады выкарыстоўваюць для вэнджання мясных і рыбных прадуктаў[71][72].
Ядловец таксама выкарыстоўваюць у якасці дадатку да капусты, у тым ліку квашанай (пры масавай вытворчасці ў суадносінах 15 г ягад ядлоўца на 100 кг капусты[62]), і буракоў[69], таксама часта ядлоўцам запраўляюць бігас[70]. Паляпшае ён і водар савойскай і чырвонакачаннай капусты.
Цэняцца шышкаягады ў лікёра-гарэлачнай прамысловасці, піваварстве, для вытворчасці ядлаўцовай гарэлкі. З-за высокага ўтрымання цукроў і моцнага водару шышкаягады выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для спіртавога браджэння[73]. Яны з’яўляюцца асноўным кампанентам (замест ячменнага соладу) ядлаўцовага піва , якое вараць у Мазовіі і Куявіі[74], дадаюцца да фінскага піва сахці[63] і французскага піва genevette[70], а таксама шведскага напою, які робяць на востраве Готланд і называюць готландсдрыка . З шышкаягад ядлоўца робяць джын і яго адпаведнікі — жэневер у Нідэрландах, ядлаўцоўку ў Польшчы[65], баравічку ў Славакіі[72]. Індзейцы Паўночнай Амерыкі таксама ўжывалі напоі з ядлоўца, аднак часцей гэта былі адвары парасткаў, чым шышкаягад[70]. Ядлоўцам можна араматызаваць травяны воцат[75].
Шышкаягады як вострыя прыправы выкарыстоўваюць пры вырабе морсу, цукерак, пернікаў.
У краінах былога СССР цукар з шышкаягад ядлоўцу пасля выдалення горычы і водару шкіпінару выкарыстоўваўся для вытворчасці кандытарскіх вырабаў[73]. Акрамя таго, запечанае насенне ядлоўца можа быць выкарыстана ў якасці замены кавы[45].
З-за моцнага раздражняльнага і абартыўнага дзеяння ядлоўца, гэтую спецыю не варта ўжываць цяжарным жанчынам і людзям, хворым на ныркі і страўнікава-кішачны тракт[65]. У страву нельга дадаваць больш, чым некалькі ягад ядлоўца за адзін раз, таму што выкарыстанне іх у вялікіх колькасцях можа прывесці да пашкоджання нырак, паведамлялася нават пра смяротныя атручванні[70].
Ядлаўцовы сіроп
[правіць | правіць зыходнік]Для атрымання сіропу шышкаягады размінаюць, не дробнячы насенне, якое змяшчае горыч. Кілаграм раздушаных «ягад» кладуць у рондаль з трыма літрамі вады, нагрэтай да 40° градусаў, і размешваюць каля пятнаццаці хвілін. Затым ягады вымаюць, адціскаюць сок. Паклаўшы ў яго другую і трэцюю порцыю свежых ягад, атрымліваюць сок, які змяшчае да 20 адсоткаў цукру[25]. Для атрымання сіропу, які змяшчае да 60 адсоткаў цукру, сок выпарваюць пры награванні да 70 градусаў[25]. Выпарваць рэкамендуецца на «вадзяной лазні».
Ядлаўцовы цукар (фруктоза) у паўтары разы саладзей бураковага[25]. Сіроп можа ісці на выраб жэле, кісяля, пернікаў, з ім можна піць чай і каву[25].
Ужыванне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец з’яўляецца важнай лекавай раслінай у многіх культурах, належыць да раслін, якія часта выкарыстоўваюцца ў травалячэнні[76]. Прэпараты ядлоўца можна прыгатаваць рознымі спосабамі: як настоі, водныя экстракты і наліўкі, сіропы, віно і ядлаўцовае піва ці нават павідла. Пупышкі ядлоўца выкарыстоўваюцца таксама ў гематэрапіі[77].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гаючыя ўласцівасці ядлоўца, верагодна, былі выкарыстаны ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе яшчэ ў дагістарычны перыяд[78].
У працы Дыяскарыда «De Materia Medica », фармакалагічнай энцыклапедыі I стагоддзя, ядловец апісваецца пад назвай Arkeothos mikra як лекавы сродак, што аказвае сагравальнае, мачагоннае і лёгкае звязальнае дзеянне, добры для страўніка, а таксама ў выпадку кашлю і дыскамфорту ў грудзях[79][80].
Індзейцы Паўночнай Амерыкі для лячэння туберкулёзу скуры, касцей і суставаў змяшчалі хворых у зараснікі гэтай расліны, дзе паветра насычана лятучымі вылучэннямі. Таксама яны елі шышкаягады ядлоўца пры інфекцыях мачавых шляхоў. Заходнія плямёны індзейцаў ужывалі настой з ягад ядлоўца і кары з каранёў барбарысу для лячэння дыябету[63]. Індзейцы з паўночна-заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі выкарыстоўвалі адвар ядлоўца падчас прастуды і грыпу, пры артрыце, болі ў цягліцах і праблемах з ныркамі[45]. У Сярэдневяковай Еўропе шышкаягад ядлоўца выкарыстоўваліся, як універсальны сродак ад усіх хвароб[78]. Хільдэгарда Бінгенская рэкамендавала яго пры лячэнні лёгкіх, печані і нырак[78]. З цягам часу акрамя ўласна шышкаягад пачалі шырокае выкарыстанне ў лячэбны мэтах лісця, зялёных парасткаў, драўніны і смалы[78].
У Польшчы ў XIX і пачатку XX стагоддзяў ўжывалі адвар з шышкаягад пры затрымцы мачы і пухлінах. Спелыя ягады, ужытыя нашча, дапамагалі страваваню. Ядловец раілі пры коліках, з мэтай «ачышчэння крыві» і пры сухотах. Падчас эпідэмій (напрыклад, халеры) праводзілі акурванні ядлоўцам. Часам ядловец прыкладвалі да апухлых месцаў. Вонкава прэпараты з ядлоўца выкарыстоўваліся пры нервовым болі, запаленні нервовых карэньчыкаў, артрыце[76][81].
Медыцынскае дзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец валодае моцнымі фітанцыднымі ўласцівасцямі. Эфірны алей валодае антымікробнымі уласцівасцямі, але мала выкарыстоўваецца пры лячэнні скурных захворванняў[16]. Ядлаўцовы алей мае фунгіцыднае і антыбактэрыяльнае дзеянне, аднак не вельмі значнае, на: Pseudomonas aeruginosa, Candida albicans, Staphylococcus aureus і Escherichia coli (хоць некаторыя даследаванні паказваюць на істотнае антыбактэрыяльнае дзеянне таксама для апошніх двух відаў[82])[22].
Шышкаягады ў выглядзе настою прымяняюцца як мачагонны сродак, які дэзінфікуе мачавыя шляхі. Рэкамендуецца выкарыстоўваць ядловец пасля лячэння антыбіётыкамі інфекцый мочавыдзяляльных шляхоў для прафілактыкі рэцыдыву інфекцыі і разбурэння іншых бактэрый, якія не былі пацверджаны дзеянню антыбіётыка. Асабліва паказана пры ўстойлівых да антыбіётыкаў інфекцый.
Флаваноіды, і ў меншай ступені, эфірны алей з тэрпінеолам , якія ў ім ўтрымліваецца, аказваюць мачагоннае дзеянне. Дзякуючы гэтаму, ядловец можа прымяняцца пры захворваннях, звязаных з затрымкай вадкасцяў і парушэннямі іоннага абмену пры хваробах нырак.
Экстракты з ягад ядлоўца павялічваюць сакрэцыю жоўці і страўнікавага соку[16]. Таксама ўзбуджае перыстальтыку , павялічвае потааддзяленне і пашырае капіляры, што выклікае пачырваненне скуры. Аказвае раздражняльнае дзеянне на скуру. Ядлаўцовы алей уваходзіць у склад разагравальных мазяў, якія ўжываюцца пры рэўматычных і неўралгійных болях[83].
Працуе як адхарквальнае[16].
Лекавая сыравіна і прэпараты ядлоўца
[правіць | правіць зыходнік]У якасці лекавай сыравіны ўжываюць плады ядлоўца звычайнага (лац.: Fructus Juniperi communis, Baccae Juniperi), які збіраюць восенню і сушаць пры тэмпературы да 30 °C ці пад навесамі[47].
Супрацьпаказанні
[правіць | правіць зыходнік]Прэпараты ядлоўца проціпаказаныя пры запаленні нырак[16].
Народная медыцына
[правіць | правіць зыходнік]У народнай медыцыне шышкаягады маюць больш шырокае прымяненне. Іх заварваюць і п’юць пры хваробах печані, мачавога пузыра, пры нырачна-каменнай хваробе, запаленні прыдаткаў труб, рэўматызме, сырыя ягады ядуць пры язве страўніка, адвар ягад і галінак п’юць пры адсутнасці менструацыі, адвар галінак ужываюць пры дыятэзе, адвар каранёў — пры язве страўніка. Эфірны алей з няспелых шышкаягад ужываюць пры каросце[16].
Эфірны алей
[правіць | правіць зыходнік]Ядлаўцовы алей атрымліваюць у працэсе перагонкі з вадзяной парай[59], часцей за ўсё з шышкаягад, якія ўтрымліваюць да 2 % эфірнага алею. Радзей алей атрымліваюць з ігліцы ці драўніны.
З атрыманага з няспелых шышкаягад эфірнага алею (Oleum Juniperi ex baccis) робяць імерсіённы алей для мікраскапічных даследаванняў і асвяжальныя эсэнцыі. Ён можа быць рэдкім ці густым, з цягам часу згушчаецца, мае спецыфічны пах і востры, горкі смак.
Алей з ігліцы ўяўляе сабой жоўтую рэдкую вадкасць, у якой таксама востры, але выразна выяўлены смак і пах.
З драўніны шляхам сухой перагонкі атрымліваюць так званы прыгарэлы ядлаўцовы тэрпенцінавы алей («Oleum cadinum», «ядлаўцовы дзёгаць»). Ён густы і цёмны, мае востры і непрыемны пах і смак[84] і рэкамендуецца, як вонкавы болесуцішальны і вонкавы адцягваючы сродак.
Дзякуючы бактэрыцыдным уласцівасцям, алей ядлоўцу ў дзевятнаццатым стагоддзі выкарыстоўвалі для стэрылізацыі кетгуту (хірургічнага шоўнага матэрыялу)[85].
У касметыцы
[правіць | правіць зыходнік]Ядлаўцовы алей, дзякуючы ўтрыманню фітанцыдаў, з’яўляецца антыбактэрыяльным сродкам і выкарыстоўваецца вонкава супраць акнэ . Ён таксама выкарыстоўваецца для барацьбы з целюлітам і расцяжкамі[86], а таксама для догляду валасоў[75], у тым ліку яго дадаюць у шампуні супраць перхаці[87].
У лясной гаспадарцы
[правіць | правіць зыходнік]У лясніцтве ядловец з’яўляецца важным біяцэнатычным дамешкам, таму што на бедных глебах яго прысутнасць у два разы паскарае раскладанне хваёвай ігліцы. Было ўстаноўлена, што хваёвыя дрэвастоі атрымліваюць станоўчыя эфекты ў выпадку суіснавання з ядлоўцам для карэляцыі і ядлоўца (у сярэднім 12,5 % у адносінах вышыні дрэў, 18 % у адносінах гушчыні і 49 % у адносінах таўшчыні)[88].
Ядловец селіцца на самых бедных лясных месцах пражывання, дзе часта з’яўляецца адзіным відам, што расце пад купалам лесу, ключавым для захавання біялагічнай разнароднасці лесу, важнай для жыцця многіх птушак і насякомых.
Суіснуе са шматлікімі відамі грыбоў і спрыяе іх развіццю, у тым ліку тых, якія жывуць у мікарызе з хвоямі. Фітанцыды, якія выдзяляе ядловец, павышаюць ўстойлівасць лесу да хвароб і насякомых-шкоднікаў[88].
Пасадкі ядлоўцу спрыяюць замацаванню горнага жвіру і рухомых насыпаў[59].
У ландшафтным дызайне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў форме бансай
|
Першапачаткова ядловец з’явіўся ў садах, калі быў перанесены з натуральнага асяроддзя ў якасці лекавай расліны[17].
Цяпер расліну выкарыстоўваюць як дэкаратыўную садова-паркавую расліну i ў полеахоўным лесаразвядзенні як глебазакрапляльную. Розныя сарты ядлоўца звычайнага ўпрыгожваюць сады, жывыя агароджы і паркі[63].
Ядловец звычайны добра паддаецца (шляхам абрэзкі) фарміраванню кроны, мае дэкаратыўныя формы; пірамідальную, ніцую, шарападобную. Рэкамендуецца для стварэння невялікіх груп, асобных насаджэнняў і жывых агароджаў.
Асаблівай перавагай з’яўляюцца нізкія патрабаванні да вільготнасці глебы, што дазваляе вырошчваць гэты від ва ўмовах, калі ўтрыманне іншых дэкаратыўных раслін вельмі складанае. З-за павольнага росту, асабліва рэкамендуецца да здагадак планаванага саду з доўгатэрміновай перспектывай. Дадатковай перавагай ядлоўца для росту з’яўляецца здольнасць адпужваць насякомых-шкоднікаў[45].
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]З ядлаўцовымі галінамі параць бочкі, каб даць ім прыемны бальзамічны пах і адбіць іншыя, менш прыемныя[25].
Драўніна ядлоўца мае высокую цеплатворную здольнасць і цэніцца як паліва[87].
Духмяную драўніну і галінкі ядлоўца ўжываюць для дэзінфекцыі тары, памяшканняў, ігліцу і шышкаягады — для араматычных ваннаў, драўніну, ігліцу і ягады — для вэнджання рыбных і мясных прадуктаў.
З кары і шышкаягад ядлоўца атрымліваюць фарбу, зелянява-жоўтую і ахоўнага колеру (хакі)[25][75][89].
Моцна калючыя дубцы ядлоўца ўжываюць для абароны сельскагаспадарчых культур ад грызуноў — іх выкладаюць пад стагі збожжа і сена, а таксама абкладваюць вакол ствалоў пладовых дрэў да наступлення зімы, каб абараніць ад згрызання трусамі і грызунамі[62].
Ядловец можна ўжываць як рэпелент[87]. Ядлаўцовы алей выкарыстоўваюць, сярод іншага, для абароны тытуню (Nicotiana tabacum), таму што ён шкодзіць вусеням віду Spodoptera litura[22].
Шышкаягады ядлоўца вельмі любяць дразды[25]. На гэтых птушак палявалі, таму што смак іх мяса меў лёгкае адценне ядлоўца[61].
Адкорм шышкаягадамі ядлоўца свойскай птушкі за месяц да забою паляпшае смак мяса і робіць яго падобным на дзічыну[90].
Шышкаягады могуць выкарыстоўваюцца ў якасці пахошчы — іх кладуць на гарачае вуголле, каб выпарыць алей. Гэта спосаб араматызацыі памяшканняў і абеззаражання паветра[59].
Вырошчванне і вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў Францыі
|
Ядловец звычайны вырошчваюць у асноўным як дэкаратыўную расліну. З-за павольнага росту раслін і доўгіх тэрмінаў паспявання шышкаягад для рознамэтавага выкарыстання, часта вядзецца іх збор у месцах натуральнага росту. Найбуйнейшымі вытворцамі ядлоўца з’яўляюцца: Італія, Швецыя і Балканскія краіны[66]. Яны таксама збіраюцца ў вялікіх маштабах ў Польшчы, Венгрыі і Паўднёвай Францыі[68]. Як дэкаратыўная расліна ядловец цэніцца асабліва для найбольш уразлівых месцаў пражывання, дзе іншыя віды растуць слаба[62]. Рэкамендуецца для салітэрных пасадак (калонанападобныя формы) ці грунтавага пакрыцця (покрыўныя формы). У сувязі з тым, што іржаўныя грыбы Gymnosporangium tremelloides і Gymnosporangium sabinae развіваюць тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus), і гэта паражэнне носіць хранічны характар, таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы, трэба пазбягаць пасадак ядлоўцаў у арэалах развядзення пладовых садоў[91].
Развядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў Францыі
|
Насенне перад пасевам павінна быць стратыфікавана , напрыклад, закопваннем яго ў зямлю на глыбіню каля 1 метра[92], у досыць вільготную глебу, якая дазваляе абмен кіслароду[45]. Расаду ядлоўца вырошчваць у кантэйнерах, паколькі гэты від не пераносіць перасадак з-за добра развітай каранёвай сістэмы. Перасадка нават з вялікім камяком зямлі раслін, якія растуць у натуральным становішчы, дае не больш за 10 % шанцаў на прыжыванне раслін на новым месцы[62]. Пасля пасева насення ў грунт у гадавальніку маладыя саджанцы павінны быць старанна выкапаны на першым ці другім годзе жыцця з максімальнай засцярогай, каб прадухіліць высыханне каранёў[92]. Пасеў насення пры выкарыстанні кантэйнера робіцца пераважна ў гліністую глебу ў якасці субстрата, а пасаджанае насенне шчыльна пакрываюць пяском. У летні час трэба абараняць насенне ад высыхання. Прарастанне можа заняць ад двух да пяці гадоў[93]. Таксама можна размнажаць ядловец з парасткавых чаранкоў даўжынёй 30-40 см, атрыманых з верхняй і сярэдняй галін[92]. Лепей укараняюцца тронкі з жаночых кустоў[92]. Яны высаджваюцца на глыбіню 20-25 см пасля выдалення ніжніх галін. Укаранёныя тронкі таксама можна атрымаць з адводкаў . Яны ствараюцца вясной або ранняй восенню, калі сагнутыя і фіксаваныя ніжнія парасткі накрываюцца зямлёй і пакідаюцца да з’яўлення каранёў у месцы фіксацыі[92].
Патрабаванні і догляд
[правіць | правіць зыходнік]Від непатрабавальны да глебы, добра расце нават у сухой зямлі. Яго можна вырошчваць пад прамымі сонечнымі прамянямі і ў лёгкім цені[94].
Не патрабуе абрэзкі і спецыяльнага догляду[94]. Разам з тым крону лёгка сфармаваць, так што магчыма надаць ёй любую форму[85]. Лепш абразаюць парасткі ў канцы вясны і летам, каб пазбегнуць абразання драўняных сцеблаў[93]. Рэкамендуецца выдаляць галіны, атакаваныя шкоднікамі і хваробамі, у тым ліку коканаў матылёў сямейства Psychidae і саміх насякомых таксама добра рабіць апырскванне раслін інсектыцыдным мылам[94].
Пагрозы і ахова
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны ў рэзерваце Цёсны
|
Ядловец звычайны з’яўляецца адным з відаў, якія ў глабальным маштабе не маюць пагрозы знішчэння — у Чырвонай кнізе знікаючых відаў, апублікаванай Міжнародным саюзам аховы прыроды і яе рэсурсаў (МСАП), ён класіфікуецца, як «від пад найменшай пагрозай» (англ.: Least Concern — LC). У ацэнцы стану адзначаецца яго шырокае распаўсюджванне і экспансіўнасць на выкарыстаных землях сельскагаспадарчага прызначэння і абарона вялікіх папуляцый у ахоўных раёнах. Адзначаецца таксама адсутнасць пагроз для ўсіх разнавіднасцяў гэтага віду, хоць і назіраецца зніжэнне яго рэсурсаў у некаторых абласцях (напрыклад, у Вялікабрытаніі)[95]. У манаграфіі, прысвечанай віду, ядловец апісаны, як від, што не мае пагроз і павялічвае колькасць. Аднак, па меншай меры, дзве разнавіднасці (var. charlottensis і megistocarpa) не маюць шырокага распаўсюджання і пры гэтым прывязаныя да канкрэтных, тарфяністых экасістэм, пажадана моцна парушаных[27]. У мясцовым маштабе розныя варыяцыі таксама бываюць у небяспечным стане ў канкрэтнай вобласці (напрыклад, у чырвонай кнізе раслін Ніжняй Сілезіі) ядловец горны (var. saxatilis) мае статус выміраючага віду[96]. На тэрыторыі Брытанскіх астравоў від быў прызнаны прыярытэтным у патрэбе абароны, з-за памяншэння папуляцыі, слабой жыццяздольнасці і здольнасці да абнаўлення папуляцыі[97]. Прычынамі старэння папуляцыі і знікнення ядлоўца ў міжземнаморскім абшары (напрыклад, у паўдневай Іспаніі) прызнаюцца змены клімату і антрапагенныя пераўтварэнні яго асяроддзя пражывання[98].
З прычыны важнасці і карыснасці і ранейшага знішчэння гэтага віду як «пустазелля лесу» прадпрымаюцца розныя ініцыятывы па захаванні ядлоўца. У Польшчы ў міжваенны перыяд, шматлікія велічныя ядлоўцы былі інвентарызаваны і ўзяты пад ахову. Папуляцыі ядлоўца ахоўваюцца як запаведнікі, напрыклад, Цёсны , Вежхаціньске Ялоўцы , Салокія , а таксама ў некаторых нацыянальных парках, напрыклад, у Кампіноскім . Шматлікія асобнікі, асабліва ядлоўцы-дрэвы, ахоўваюцца як помнікі прыроды. У некаторых краінах таксама ахоўваўся дзяржавай (напрыклад, у ГДР з 1954 і ў Чэхаславакіі з 1958 года). У Польшчы, ядловец звычайны ніколі не быў ахоўным відам[99].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Ядловец звычайны уваходзіць у род Ядловец (Juniperus) сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae) парадку Хвоі (Pinales).
яшчэ 6 сямействаў | яшчэ ад 50 да 67 відаў | ||||||||||||
парадак Хвоі | род Ядловец | ||||||||||||
аддзел Голанасенныя | сямейства Кіпарысавыя | від Ядловец звычайны | |||||||||||
яшчэ 13—14 парадкаў голанасенных раслін | яшчэ 10 родаў | ||||||||||||
З 10 відаў, якія ўваходзяць у род ядловец толькі ядловец звычайны распаўсюджаны па ўсіх кантынентах паўночнага паўшар’я, іншыя віды сустракаюцца толькі ў Міжземнамор’і і ў Азіі. Самым блізкім відам для ядлоўца звычайнага з’яўляецца Juniperus rigida[26].
Падвіды і разнавіднасці
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны з-за свайго шырокага арэалу і разнастайнасці экалагічных умоў, у якіх ён расце, вельмі зменлівы. Унутрывідавыя таксоны вылучаюцца на падставе пэўных прыкмет, але ў выпадку ядлоўца часам гэта абцяжарана тым, што прыкметы няпэўныя[22]. Таму прапанавана панізіць рангі 4 падвідаў, якія традыцыйна вылучаліся ў межах віду, і апісваць толькі разнавіднасці, якіх налічваюць у агульнай колькасці каля 30[100]. Класіфікацыя ўнутрывідавых таксонаў яшчэ мадыфікуецца, яна патрабуе далейшых даследаванняў і распрацовак[27].
Апісаны шэраг разнавіднасцей і формаў, якія больш-менш адрозніваюцца ад тыпавых падвідаў[100][101][102][103][104][105][106][107]:
- Juniperus communis subsp. communis
- Juniperus communis subsp. communis var. communis — Еўропа, большая частка Паўночнай Азіі
- Juniperus communis subsp. communis var. depressa Pursh — Канада, усходняя частка Паўночнай Амерыкі. Форма шырокаплоская, сцелецца, сукі прыўзнятыя. Старыя расліны дасягаюць вышыні 1 метр. Іголкі карацей і шырэй, чым у Juniperus communis subsp. communis var. canadensis[108].
Сінонімы: (=Juniperus canadensis Lodd. ex Burgsd.; =Juniperus canadensis Lodd. ex Burgsd. 1787, non Lodd. ex Loudon 1838]; =Juniperus communis 'Depressa Aurea'; =Juniperus communis 'Depressa Star'; =Juniperus communis 'Prostrata'; =Juniperus communis subsp. depressa (Pursh) Franco 1962, non (Pursh) A.E.Murray 1982; =Juniperus communis subsp. intermedia (Schur) K.Richt.; =Juniperus communis subsp. nana sensu Hultén 1968; =Juniperus communis var. aureospica Rehder; =Juniperus communis var. canadensis (Lodd. ex Burgsd.) Loudon; =Juniperus communis var. depressa 'Aurea'; =Juniperus communis var. depressa-aurea Hornibr.; =Juniperus communis var. intermedia (Schur) Sanio; =Juniperus communis var. montana sensu Fernald 1933; =Juniperus depressa (Pursh) Raf.; =Juniperus depressa Raf. ex McMurtrie 1819, nom. illeg.; =Juniperus intermedia Schur; =Juniperus multiova Goodwyn[109]. - Juniperus communis subsp. communis var. hemisphaerica (J.Presl & C.Presl) Parl. — Горы Міжземнамор’я
- Juniperus communis subsp. communis var. nipponica (Maxim.) E.H.Wilson — Японія
- Juniperus communis subsp. alpina (Suter) Čelak.
- Juniperus communis subsp. alpina var. alpina — Грэнландзія, Еўропа і Азія
- Juniperus communis subsp. alpina var. megistocarpa Fernald & H.St.John — Усходняя Канада
- Juniperus communis subsp. alpina var. jackii Rehder — Запад Северной Америки
- Juniperus communis subsp. hemisphaerica (J. et. С. Presl) Nym. (Ядловец звычайны, паўшарападобны). Расліны выяўленыя ў 1949 г. у Эльбрускім раёне Кабардзіна-Балкарскай АССР, у цясніне Адыр-Су на вышыні 2700 метраў над узроўнем мора. Памер больш чым 26-гадовай расліны — 1,5 м[110].
- Juniperus communis var. montana (Горная разнавіднасць) — сцелючая варыяцыя, вышынёй да 20 см. Галіны кароткія, тоўстыя, трохграневыя, часта загнутыя, адлегласць паміж калатоўкамі 1-3 мм. Іголкі лінейна-ланцэтные, 4-8×1-2 мм, часта загнутыя, часам нечакана завостраныя, зверху моцна ўвагнутыя, белыя; знізу круглыя, бліскучыя, цёмна-зялёныя. Плод яйкападобны ці амаль закруглены. сінонімы: J. communis nana, J. communis var. saxatilis, J. nana. Альпійскія раёны Еўропы, Паўночнай Азіі, Паўночнай Амерыкі, часта сустракаецца на балотах[108].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List[111]:
- Juniperus albanica Pénzes
- Juniperus argaea Balansa ex Parl.
- Juniperus borealis Salisb.
- Juniperus caucasica Fisch. ex Gordon
- Juniperus communis var. arborescens Gaudin
- Juniperus communis var. brevifolia Sanio
- Juniperus communis subsp. brevifolia (Sanio) Pénzes
- Juniperus communis f. crispa Browicz & Ziel.
- Juniperus communis subsp. cupressiformis Vict. & Sennen ex Pénzes
- Juniperus communis var. erecta Pursh
- Juniperus communis var. fastigiata Parl.
- Juniperus communis var. hemisphaerica (J.Presl & C.Presl) Parl.
- Juniperus communis subsp. hemisphaerica (J.Presl & C.Presl) Nyman
- Juniperus communis var. hispanica Endl.
- Juniperus communis var. montana Neilr.
- Juniperus communis var. oblonga Loudon
- Juniperus communis var. oblonga-pendula Loudon
- Juniperus communis f. oblonga-pendula (Loudon) Beissn.
- Juniperus communis subsp. pannonica Pénzes
- Juniperus communis var. pendula Carrière
- Juniperus communis var. pendula-aurea Sénécl.
- Juniperus communis f. pendulina Kuphaldt
- Juniperus communis f. pungens Velen.
- Juniperus communis var. stricta Endl.
- Juniperus communis var. suecica (Mill.) Aiton
- Juniperus compressa Carrière
- Juniperus cracovia K.Koch
- Juniperus dealbata Loudon
- Juniperus depressa Stevels
- Juniperus difformis Gilib.
- Juniperus echinoformis Rinz ex Bolse
- Juniperus elliptica K.Koch
- Juniperus fastigiata Knight
- Juniperus hemisphaerica C.Presl
- Juniperus hibernica Lodd. ex Loudon
- Juniperus hispanica Booth ex Endl.
- Juniperus interrupta H.L.Wendl. ex Endl.
- Juniperus kanitzii Csató
- Juniperus microphylla Antoine
- Juniperus niemannii E.L.Wolf
- Juniperus oblongopendula Loudon ex Beissn.
- Juniperus occidentalis Carrière
- Juniperus oxycedrus subsp. hemisphaerica (J.Presl & C.Presl) E.Schmid
- Juniperus reflexa Gordon
- Juniperus saxatilis Lindl. & Gordon
- Juniperus suecica Mill.
- Juniperus taurica Lindl. & Gordon
- Juniperus uralensis Beissn.
- Juniperus vulgaris Bubani
- Juniperus withmanniana Carrière
- Sabina dealbata (Loudon) Antoine
- Thuiaecarpus juniperinus Trautv.
Формы
[правіць | правіць зыходнік]Сарты
[правіць | правіць зыходнік]Вядома больш за 50 сартоў, якія адрозніваюцца па форме кроны (калонападобная, покрыўная), кампактнасці, колеру, даўжыні і размяшчэнні лісця[17][112][113]:
Лісце жоўтага колеру:
- 'Aurea' — маладыя парасткі першапачаткова пафарбаваны ў жоўты колер, пазней становяцца зялёнымі. Разнавіднасць невядомага паходжання і ацэньваецца як мала значная. Яна рэдка культывуецца і, як правіла, яе назва выкарыстоўваецца няправільна ў дачыненні да іншых разнавіднасцяў з больш выразным і больш каляровым лісцем.
- 'Depressa Aurea' — сорт з вышынёй 0,5 м і дыяметрам куста да амаль 2 м, галіны размеркаваны па гарызанталі, але не прыціснуты да зямлі. Вясной становіцца залаціста-жоўтага колеру, а зімой і восенню карычнева-жоўтага колеру.
Калонападобная форма:
- 'Arnold' — калонападобны, вельмі кампактны, павольна расце.
- 'Bruns' — калонападобны, але друзлы, мае блакітнаватае лісце. Разнавіднасць знойдзена ў Швецыі і шырока культывавалася ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя. Устойлівы да хвароб, але рэдка вырошчваецца. Расце даволі хутка.
- 'Compressa' — калонападобны карлікавы сорт, звычайна да 1 метра ў вышыню (расце даволі павольна), куст з вострай верхавінай, густы і вузкі. Хваінкі дробныя — каля 3-5 мм даўжыні. Рэдка сустракаецца. Уразлівая да неспрыяльных умоў і патагенаў.
- 'Hibernica' — вельмі кампактная разнавіднасць з вышынёй калоны да 9 метраў. Усе галіны вертыкальна накіраваны, хваінкі кароткія — да 8 мм даўжыні, з абодвух бакоў блакітнаватыя.
- 'Meyer' — хуткарослы сорт (за 10 гадоў дасягае вышыні ў 3 метры).
- 'Sentinel' — расце павольна, мае вузкую калону.
- 'Suecica' — сорт з шырокай калонай, на канцах галіны крыху адстаўлены і звісаюць. Хваінкі даўгія — 10-14 мм.
Пірамідальная форма:
- 'Cracovia' — асноўныя сцёблы прамыя, бакавыя адстаўленыя, крона густая і толькі на вяршыні менш шчыльны. Разнастайнасць знойдзена ў першай палове дзевятнаццатага стагоддзя, недалёка ад Кракава і адтуль была вывезена ў Заходнюю Еўропу, дзе распаўсюджана ў гадавальніках. У Польшчы сустракаецца рэдка.
Покрыўная форма:
- 'Anna Maria' — польскі сорт, вельмі павольна расце — у 10-гадовым узросце дасягае 0,3 м у вышыню і 0,4 м у дыяметры куста.
- 'Green Carpet' — вельмі нізкі сорт (шчыльна прылеглы да зямлі — не перавышае 0,1 м у вышыню), хваінкі зялёныя.
- 'Greenmantle' — падобны на 'Green Carpet', але крыху вышэй (праз 10 гадоў дасягае 0,2 м у вышыню і распасціраецца на паверхні дыяметрам 2 м).
- 'Hornibrookii' — дасягае 0,5 м у вышыню, нераўнамерна галінаваны, хваінкі няшчыльныя, адстаўленыя і кароткія — звычайна да 6 мм даўжынёй.
- 'Repanda' — разгалінаваны раўнамерна, хваінкі да 8 мм даўжынёй, выгнутыя наперад.
Ніцая форма:
- 'Horstmann' — ніцая форма, даўгія парасткі распасцёрты па баках, у той час як бакавыя галіны звісаюць свабодна ўніз.
Сумесь прыкмет:
- 'Gold Cone' — сорт з выразнай калонападобнай формай (падобны на 'Hibernica') і залаціста-жоўтымі хваінкамі.
- 'Schneverdinger Goldmachangel' — калонападобны сорт, хутка расце, хвоя на маладых парастках жоўтая.
- 'Spotty Spreader' — прылеглая форма з зялёнымі хваінкамі, якія месцамі маюць белы колер.
Розныя сарты:
'Horstmann', 'Suecica Aurea', 'Green Carpet', 'Depressa Aurea' |
Гібрыды
[правіць | правіць зыходнік]Верагоднасць утварэння міжвідавых гібрыдаў у абшарах, дзе перасякаюцца арэалы розных ядлоўцаў, ацэньваецца як значная. Аднак іх існаванне не прызнаецца. Адзіны вядомы задакументаваны выпадак адзначаны ў Венгрыі ў 1886 годзе і гэта быў гібрыд з Juniperus sabina, апісаны як Juniperus kanitzii Csato[22].
Культурныя аспекты
[правіць | правіць зыходнік]Ядловец звычайны лічыўся святой раслінай у германцамі[66] і народамі Сібіры[70]. Ва Уэльсе ссяканне старога ядлоўца абвяшчала смерць у сямі. Каралі з шышкаягад ядлоўца надзявалі нявольнікі ў індзейцаў перад боем з мэтай абароны жыцця і атрымання волі[114].
У польскіх народных традыцыях ядловец лічыўся добрай раслінай, прыязнай людзям і мілай багам. Таму ён бараніў ад усякага зла і злых духаў — зданяў, стрыгаў, начных кашмараў, начніц і іншых. Для таго, каб абараніць дом ад зла, яго абкурвалі дымам ад згарэлых ядлаўцовых галінак[61], падвешвалі галінкі над дзвярыма[74] і хавалі галінку ядлоўца за «святым абразком»[64].
Даданне хвоі і шышкаягад ядлоўца да фіміяму практыкавалася ў славянскіх святынях. Злых духаў, а пасля распаўсюджання хрысціянства — д’ябла адпужвалі таксама клюкі з драўніны ядлоўца. Выразаць іх было патрэбана ў Міхайлаў дзень (29 верасня), пры чым часам адпаведны куст перад зразаннем палівалі святой вадой, а саму клюку асвяшчалі ў царкве[61].
Дымам ядлоўца акурвалі малочных кароў і пашы для абароны іх ад загавораў, таксама лічылася, што гэта абароніць ад мору[74][115]. Яго выкарыстоўвалі і ў тых памяшканнях, дзе былі трупы[76]. Акрамя таго, у Паўночнай Амерыцы ядловец з’яўляецца адным з традыцыйных дадаткаў да шалфея, які выкарыстоўваецца для акурвання ў магічных мэтах прадметаў, людзей і памяшканняў[116]. Ядловец таксама спальвалі падчас сеансаў экзарцызму[117]. Галінка ядлоўца, якую насілі ў час доўгіх паходаў, павінна была засцерагаць ад апрэласцяў[64][115].
Ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы ядловец дадаецца да велікодных пальмаў , а на Падляшшы выкарыстоўваўся асвечаным у вянках падчас свята Цела і Крыві Хрыстовых . У курпаў ядловец выкарыстоўваўся для ўпрыгожання вясельных вянкоў, якія жаніхі дарылі нявестам[76].
Ядловец дапамагаў у варажбе — у дзень Святога Андрэя (30 лістапада) дзяўчаты ў поўнач бегалі ў лес і адрывалі левай рукой пруток ад ядлаўцовага куста. Пры гэтым яны казалі такія словы :Рву пяцёма пальцамі, шостая далонь, няхай мяне сёння хлопцы гоняць (польск.: Rwę cię pięcioma palcami, szóstą dłonią, niech mnie od dziś chłopcy gonią). Не азіраючыся і не гледзячы на сарваную галінку, яны беглі дадому і толькі там разглядалі сарванае. Зялёная галінка прадракала хлопца, пажоўклая — ўдовага, а цалкам сухая — старога дзеда[61].
Сучасныя крыніцы, якія тычацца магіі, прыпісваюць ядлоўцу шматлікія чароўныя ўласцівасці — абарону ад змей і іншых дзікіх жывёл, крадзежу, злых чар і праклёнаў[117].
Па старой традыцыі, у Велікодны панядзелак кашубскія хлопцы даганяюць дзяўчат і б’юць іх па нагах галінкамі ядлоўца. Гэта павінна прынесці поспех у каханні да выбраных дзяўчат.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]
Ядловец пах знікомым пахам тайнага, |
Славамір Адамовіч. «Раманс».[118] |
У беларускай літаратуры водар ядлоўца як паэтычны вобраз выкарыстаны Максімам Танкам і Славамірам Адамовічам. Псеўданімам Ядловец падпісваў свае творы Янка Быліна[119].
Цвіце ядловец у бары, |
Максім Танк. «Цвіце ядловец»[120]. |
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікія дрэварыты з краявідамі, на якіх расце ядловец, пакінуў мастак Альберт Кёніг . Ядлаўцовая пустка таксама намалявана на карціне нямецкага пейзажыста Фрыца фон Віле .
-
Альберт Кёніг : «Група ядлоўцаў»
-
Фрыц фон Віле : «Цвіценне ў ядлаўцовай пустцы ў даліне Шлайдэн»
-
Альберт Кёніг : «Група ядлоўцаў»
У геральдыцы і філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Выява ядлоўца выкарыстана на гербе нямецкай камуны Біспінген у зямлі Ніжняя Саксонія.
-
Герб камуны Біспінген
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ Азімка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 3 студзеня 2016.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Juniperus communis L.(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1.. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2015. Праверана 18 мая 2016.
- ↑ а б в Krzysztof Kluk. Dykcyonarz roślinny. Tom II. — Warszawa: Drukarnia Xięży Piiarów, 1808. — С. 66-67.
- ↑ Rejewski Marian. Pochodzenie łacińskich nazw roślin polskich. — Warszawa: KiW, 1996. — С. 91. — ISBN 83-05-12868-7.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Можжевельник обыкновенный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 73-75. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б в г д Włodzimierz Seneta: Drzewa i krzewy iglaste. Część 1. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1987, s. 218—226. ISBN 83-01-05225-2.
- ↑ а б ЭПБ. У 5-і т. Т. 5. С. 454
- ↑ Christopher J. Earle: Juniperus communis. W: The Gymnosperm Database [on-line].
- ↑ Cezary Pacyniak: Najstarsze drzewa w Polsce. Warszawa: Wydawnictwo PTTK «Kraj», 1992, s. 31-32. ISBN 83-7005-199-5.
- ↑ Najgrubsze drzewa w Lasach Państwowych. Przegląd Leśniczy.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз P. A. Thomas, M. El-Barghathi, A. Polwart. Biological Flora of the British Isles: Juniperus communis L. «Journal of Ecology». 95, 6, s. 1404—1440, 2007. DOI: 10.1111/j.1365-2745.2007.01308.x (ang.).
- ↑ а б в Stanisław Spława-Neyman, Zofia Owczarzak: Jałowiec (Juniperus communis L.). W: Baza danych — Vademecum (Użytkowe gatunki drewna) [on-line]. Instytut Technologii Drewna.
- ↑ а б в г д Cechy botaniczne jałowca. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 16-22.
- ↑ а б в г д е ё ж з і (руск.) Верзилин Николай Михайлович По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с.
- ↑ а б Kangshan Mao, Gang Hao, Jianquan Liu, Robert P. Adams, Richard I. Milne. Diversification and biogeography of Juniperus (Cupressaceae): variable diversification rates and multiple intercontinental dispersals. «New Phytologist». 188, 1, s. 254—272, 2010. DOI: 10.1111/j.1469-8137.2010.03351.x.
- ↑ а б в г д Robert P. Adams: Junipers of the World: The Genus Juniperus. Trafford Publishing, 2014, s. 122—144. ISBN 1490723250.
- ↑ Inga M. Michalczyk, Lars Opgenoorth, Yvonne Luecke, Stefan Huck, Birgit Ziegenhagen. "Genetic support for perglacial survival of Juniperus communis L. in Central Europe". The Holocene. 20, 6: 887–894. Архівавана з арыгінала 19 сакавіка 2015. Праверана 18 мая 2016.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ а б Magdalena Ralska-Jasiewiczowa (ed.). Late Glacial and Holocene history of vegetation in Poland based on isopollen maps. — Kraków: W. Szafer Institute of Botany, Polish Academy of Sciences, 2004. — С. 125-133. — ISBN 83-89648-23-7.
- ↑ Robert P. Adams: Junipers of the World: The Genus Juniperus. Trafford Publishing, 2014, s. 27-33. ISBN 1490723250.
- ↑ а б Juniperus communis L.. W: Den Virtuella Floran [on-line]. Naturhistoriska riksmuseet. (Za: Hultén, E. & Fries, M. 1986. Atlas of North European vascular plants: north of the Tropic of Cancer I—III. — Koeltz Scientific Books, Königstein).
- ↑ а б Adam Zając, Maria Zając (red.): Atlas rozmieszczenia roślin naczyniowych w Polsce. Kraków: Pracownia Chorologii Komputerowej Instytutu Botaniki Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2001, s. 315. ISBN 83-915161-1-3.
- ↑ Podstawowe wiadomości o jałowcu. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 10-15.
- ↑ Bogumił Pawłowski: Flora Tatr. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1956, s. 165—166.
- ↑ Władysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2001, s. 144. ISBN 83-01-13520-4.
- ↑ а б в Species: Juniperus communis. W: Fire Effects Information System [on-line]. USDA Forest Service.
- ↑ а б в г д Właściwości gatunku jałowiec pospolity. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 22-34.
- ↑ а б в г д Znaczenie ekologiczne jałowca. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 34-40.
- ↑ Jennifer Bennett: Ogród odporny na suszę : rośliny na nasłonecznione stanowiska i jałowe gleby. Warszawa: Klub dla Ciebie, 2008, s. 164. ISBN 978-83-7404-979-5.
- ↑ Common Juniper Juniperus communis Архівавана 29 снежня 2015.. W: Selecting shrub for your home [on-line]. University of Illinois.
- ↑ а б в Wiesław Grochowski: Uboczna produkcja leśna. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1990, s. 352—354. ISBN 83-01-09535-0.
- ↑ S. Białobok, Z. Hellwig (red.): Drzewoznawstwo. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1955, s. 126—127.
- ↑ а б в г д е Stanisław Spława-Neyman, Zofia Owczarzak: Jałowiec (Juniperus communis L.). W: Baza danych — Vademecum (Użytkowe gatunki drewna) [on-line]. Instytut Technologii Drewna
- ↑ а б в г Pasożyty i szkodniki jałowca. W: Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. Janusz Bobiński. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974, s. 60-69.
- ↑ а б в г д е ё Judith Ladner: Juniperus communis L. Архівавана 23 жніўня 2017.. FAO.
- ↑ Barbara Lis, Jerzy A. Lis. Nowe stanowiska Heteroptera z uwagami taksonomicznymi oraz nowymi danymi o biologii wybranych gatunków I. Aradoidea, Coreoidea, Pentatomoidea. «Heteroptera poloniae. Acta Faunistica». 1, 2009.
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 211—212. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ а б Leonidas Świejkowski: Rośliny lecznicze występujące w stanie dzikim. Kraków: Wydawnictwo Polskiego Związku Zielarskiego, 1950, s. 287—288.
- ↑ а б Natalia Filipowicz, Jadwiga Renata Ochocka. Jałowiec pospolity Juniperus communis L. popularna lecznicza roślina olejkowa. «Postepy Fitoterapii». 1, s. 26-31, 2008.
- ↑ M. Koldowski, A. Wysocka-Rumińska, S. Tałałaj, J. Wiszniewski: Rośliny olejkowe i olejki naturalne. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1955, s. 131—133.
- ↑ Teresa Lewkowicz-Mosiej: Zioła naszych kresów. Białystok: Studio Astropsychologii, 2003, s. 56. ISBN 83-7377-013-5.
- ↑ а б Aleksander Ożarowski, Wacław Jaroniewski: Rośliny lecznicze i ich praktyczne zastosowanie. Warszawa: Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, 1987, s. 175—177. ISBN 83-202-0472-0.
- ↑ H. St. Rozanski: Gemmae Juniperi et Gemmae Sabinae Архівавана 4 сакавіка 2016.. W: Gemmoterapia. Poznan-Krosno 2005
- ↑ Maria Henneberg, Elżbieta Skrzydlewska (red.): Zatrucia roślinami wyższymi i grzybami. Warszawa: Państwowy Zakład Wydawnictw Lekarskich, 1984, s. 235. ISBN 83-200-0419-5.
- ↑ Jakub Mowszowicz: Przewodnik do oznaczania krajowych roślin trujących i szkodliwych. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1982, s. 76. ISBN 83-09-00660-8.
- ↑ а б Stanisław Król: Siewki drzew i krzewów. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1972, s. 45.
- ↑ N. L. Stephenson, A.J.Das, R. Condit, S. E. Russo , P. J. Baker, N. G. Beckman, D. A. Coomes, E. R. Lines, W. K. Morris, N. Rüger, E. Álvarez, C. Blundo, S. Bunyavejchewin, G. Chuyong, S. J. Davies, Á. Duque, C. N. Ewango , O. Flores, J. F. Franklin, H.R.Grau, Z.Hao, M. E. Harmon, S. P. Hubbell, D. Kenfack, Y. Lin, J.-R. Makana, A. Malizia, L. R. Malizia, R. J. Pabst, N. Pongpattananurak, S.-H. Su, I-F. Sun,S.Tan, , D. Thomas, , P. J. van Mantgem, , X. Wang,, S. K. Wiser, M. A. Zavala. Rate of tree carbon accumulation increases continuously with tree size. «Nature». 507, s. 90-93, 2014-03-06. DOI: 10.1038/nature12914
- ↑ Ліставыя пупышкі развіваюцца ў другой палове красавіка, а летам доўжыцца фарміраванне іголак
- ↑ а б в г Wiesław Grochowski. Skarby leśnych ostępów. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1959. — С. 253-256.
- ↑ а б Marian Nowiński. Dzieje upraw i roślin leczniczych. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1983. — С. 23. — ISBN 83-09-00678-0.
- ↑ а б в г д Maria Ziółkowska. Gawędy o drzewach. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 107-112. — ISBN 82-205-3485-2.
- ↑ а б в г д е Janusz Bobiński. Zastosowanie gospodarcze jałowca // Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974. — С. 69-73.
- ↑ а б в г The Illustrated Encyclopedia of Trees and Shrubs: An Essential Guide to Trees and Shrubs of the World.. — MobileReference, 2008. — ISBN 1605014877.
- ↑ а б в Teresa Lewkowicz-Mosiej. Zioła naszych kresów. — Białystok: Studio Astropsychologii, 2003. — С. 56. — ISBN 83-7377-013-5.
- ↑ а б в г д Bohumír Hlava, Dagmar Lánská. Rośliny przyprawowe. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1983. — С. 160. — ISBN 83-09-00456-7.
- ↑ а б в г Uli Mautner, Bernd Küllenberg. Przyprawy ziołowe. — Katowice: Videograf, 1994. — С. 69-72. — ISBN 83-85516-52-2.
- ↑ а б Lesley Bremnes. Wielka księga ziół. — Warszawa: Wiedza i Życie, 1991. — С. 164. — ISBN 83-85231-24-2.
- ↑ а б в Hans Melchior, Hans Kastner. Przyprawy, badania botaniczne i chemiczne. — Warszawa: Wydawnictwa Naukowo-Techniczne, 1978. — С. 89-92.
- ↑ а б Jan Kybal, Jirina Kaplicka. Rośliny aromatyczne i przyprawowe. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1985. — С. 110. — ISBN 83-09-00959-3.
- ↑ а б в г д е Łukasz Łuczaj. Dzikie rośliny jadalne Polski. — Krosno: Chemigrafia, 2004. — С. 81. — ISBN 83-904633-6-9.
- ↑ Cezary Pacyniak. Najstarsze drzewa w Polsce. — Warszawa: Wydawnictwo PTTK "Kraj", 1992. — С. 31-32. — ISBN 83-7005-199-5.
- ↑ а б Wiesław Grochowski. Jadalne owoce leśne. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1986. — С. 165-166. — ISBN 83-09-00021-9.
- ↑ а б Wiesław Grochowski. Uboczna produkcja leśna. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1990. — С. 352-354. — ISBN 83-01-09535-0.
- ↑ а б в Stefan i Olga Kłosiewicz. Przyroda w polskiej tradycji. — Warszawa: Sport i Turystyka. Muza S.A., 2011. — С. 40-43. — ISBN 978-83-7495-973-5.
- ↑ а б в Jakub Mowszowicz. Przewodnik do oznaczania krajowych roślin zielarskich. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1985. — С. 47-48. — ISBN 83-09-00682-9.
- ↑ а б в г Adam Paluch. Świat roślin w tradycyjnych praktykach leczniczych wsi polskiej. — Wrocław: Wydawnictwo Uniwersytetu Wrocławskiego, 1984. — С. 60-61. — (Acta Universitatis Wratislaviensis 752).
- ↑ H. St. Rozanski. Gemmae Juniperi et Gemmae Sabinae(недаступная спасылка). Gemmoterapia. Poznan-Krosno 2005. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 студзеня 2016.
- ↑ а б в г Lidia Antkowiak. Rośliny lecznicze. — Poznań: Wydawnictwo Akademii Rolniczej im. Augusta Cieszkowskiego w Poznaniu, 1998. — С. 116. — ISBN 83-7160-146-8.
- ↑ Riddle, J. M. (1992). Contraception and abortion from the ancient world to the Renaissance, p. 31. Harvard University Press.
- ↑ У літаратуры распаўсюджана думка, якая цяпер лічыцца памылковай, заснаваная на перакладзе «De Materia Medica» XVII стагоддзя, у якім пад ядлоўцам маецца на ўвазе ліванскі кедр (Cedrus libani). Ён ужываўся пры бальзамаванні цел і як супрацьзачаткавы сродак. У сучасных перакладах варта разумець, што гэта апісанне ставіцца да ліванскага кедра (на падставе: John Robertson The poison garden)
- ↑ Adam Paluch. Zerwij ziele z dziesięciu miedz. — Wrocław, 1989. — С. 144.
- ↑ Arben Haziri, Fatmir Faiku, Arben Mehmeti, Sevdije Govori, Sokol Abazi, Majlinda Daci, Imer Haziri, Arlinda Bytyqi-Damoni, Altin Mele (2013). "Antimicrobal properties of the essential oil of Juniperus communis (L.) growing wild in east part of Kosovo". American Journal of Pharmacology and Toxicology. 8, 3: 128–133.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Aleksander Ożarowski, Wacław Jaroniewski. Rośliny lecznicze i ich praktyczne zastosowanie. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Związków Zawodowych, 1987. — С. 175-177. — ISBN 83-202-0472-0.
- ↑ M. Koldowski, A. Wysocka-Rumińska, S. Tałałaj, J. Wiszniewski. Rośliny olejkowe i olejki naturalne. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1955. — С. 131-133.
- ↑ а б Fiodor Mamczur, Jarosław Gładun. Rośliny lecznicze w ogródku. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1988. — С. 45-46. — ISBN 83-09-01356-6.
- ↑ Romuald Czerpak, Agata Jabłońska-Trypuć. Roślinne surowce kosmetyczne. — Wrocław: MedPharm Polska, 2008. — С. 73-74. — ISBN 978-83-60466-58-2.
- ↑ а б в Juniperus communis – L. . Plants For A Future. Праверана 8 сакавіка 2014.
- ↑ а б Janusz Bobiński. Wpływ jałowca na glebę i wzrost sosny // Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974. — С. 40-44.
- ↑ Lesley Bremnes. Wielka księga ziół. — Warszawa: Wiedza i Życie, 1991. — С. 199. — ISBN 83-85231-24-2.
- ↑ Witold Poprzęcki. Ziołolecznictwo. — Warszawa: Spółdzielcza Agencja Reklamowa SPAR, 1989. — С. 116. — ISBN 83-00-02498-0.
- ↑ Семейство Пукциниевые (Pucciniaceae) (руск.)
- ↑ а б в г д Janusz Bobiński. Hodowla jałowca // Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974. — С. 45-60.
- ↑ а б Jekka McVicar. Księga ziół. — Warszawa: Solis, 2006. — С. 173. — ISBN 83-87112-48-8.
- ↑ а б в John Owen (kierownik wykonawczy). Praktyczna encyklopedia ogrodnicza. — Warszawa: Elipsa sp. z o.o., 2006. — С. 231. — ISBN 83-7265-095-0.
- ↑ Farjon, A.. Juniperus communis . IUCN Red List of Threatened Species. Version 2013.2.. IUCN (2013). Праверана 7 сакавіка 2014.
- ↑ Z. Kącki, Z. Dajdok, E. Szczęśniak. Czerwona lista roślin naczyniowych Dolnego Śląska // Zagrożone gatunki flory naczyniowej Dolnego Śląska / Zygmunt Kącki (red.). — Wrocław: Instytut Biologii Roślin Uniwersytet Wrocławski, PTPP Pro Natura, 2003. — С. 43. — ISBN 83-919626-0-1.
- ↑ Juniper(недаступная спасылка). Forest research. Forestry Commission. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 3 жніўня 2016.
- ↑ Daniel Garcı́a, Regino Zamora, José A Hódar, José M Gómez Age structure of Juniperus communis L. in the Iberian peninsula: Conservation of remnant populations in Mediterranean mountains // Biological Conservation. — 1999. — Т. 87, 2. — С. 215–220. — ISSN 0006-3207. — DOI:10.1016/S0006-3207(98)00059-7
- ↑ Janusz Bobiński. Ochrona jałowca // Jałowiec pospolity i jego rola w lesie. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1974. — С. 73-80.
- ↑ а б Adams, R. P. (2004). Junipers of the World: The genus Juniperus. Victoria: Trafford. ISBN 1-4120-4250-X.
- ↑ Rushforth, K. (1987). Conifers. Helm ISBN 0-7470-2801-X.
- ↑ Arboretum de Villardebelle: Juniperus
- ↑ Flora Europaea: Juniperus communis
- ↑ Adams, R. P., Pandey, R. N., Leverenz, J. W., Dignard, N., Hoegh, K., & Thorfinnsson, T. (2003). Pan-Arctic variation in Juniperus communis: Historical Biogeography based on DNA fingerprinting. Biochem. Syst. Ecol. 31: 181—192 pdf file Архівавана 17 снежня 2008..
- ↑ Adams, R. P., & Pandey, R. N. (2003). Analysis of Juniperus communis and its varieties based on DNA fingerprinting. Biochem. Syst. Ecol. 31: 1271—1278. pdf file Архівавана 17 снежня 2008.
- ↑ Adams, R. P., & Nguyen, S. (2007). Post-Pleistocene geographic variation in Juniperus communis in North America. Phytologia 89 (1): 43-57. pdf file Архівавана 17 снежня 2008.
- ↑ Den Virtuella Floran: Juniperus communis distribution
- ↑ а б Крюссман Г. Хвойные породы / Пер. с нем. — М.: Лесная промышленность, 1986. — 256 с. — 7 500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
- ↑ Juniperus communis var. depressa на сайце Natural Resources Canada
- ↑ Интродукция растений природной флоры СССР. М.: «Наука», 1979 (руск.)
- ↑ Juniperus communis L. Архівавана 21 студзеня 2011. на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
- ↑ Adrian Bloom: Gardening With Conifers. Frances Lincoln ltd, 2001, s. 114—115. ISBN 0711217068.
- ↑ Joanna Filipczak (kier. red.): Katalog roślin. Drzewa, krzewy, byliny. Warszawa: Agencja Promocji Zieleni Sp. z o.o., 2006, s. 22-24. ISBN 10 83-921807-3-9.
- ↑ Bogda Balicka, Zofia Górnicka-Kaczorowska. Łaskawe ziele – mity, symbolika i fakty. — Białystok: Studio Astropsychologii, 2003. — С. 144-145. — ISBN 83-7377-033-X.
- ↑ а б Izabella Kiljańska, Hanna Mojkowska. Zielnik polski. — Warszawa: Wydawnictwo Interpress, 1988. — С. 133-135.
- ↑ Richard Webster. Magia drzew i kwiatów. — Warszawa: Klub dla Ciebie, 2008. — С. 249. — ISBN 978-83-258-0176-2.
- ↑ а б Scott Cunningham. Encyklopedia magicznych roślin. — Białystok: Studio Astropsychologii, 2009. — С. 125-126. — ISBN 978-83-7377-352-3.
- ↑ Славамір Адамовіч. «Раманс»
- ↑ Янка Быліна
- ↑ Максім Танк. «Цвіце ядловец»(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения / Сытник К. М.. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — (Справочник). — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов и Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1949. — Т. I. Голосеменные. — С. 346. — 464 с. — 3000 экз.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 179—180. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 46. Juniperus communis L. — Можжевельник обыкновенный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 121. — ISBN 8-87317-091-6.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ: Урожай, 1979. — 440 с.
- Швец І. У., Шкутко М. В. Ядловец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Можжевельник обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений.
- Flora Europaea: Juniperus communis
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |