Васіль Данілавіч Дружчыц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 14:23, 8 лютага 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень Пружанскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.) — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС), беларускі гісторык.

У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 - Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 - Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911-1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдневякоўе, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Творы

  • Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.