Васіль Данілавіч Дружчыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Данілавіч Дружчыц
Дата нараджэння 27 студзеня (8 лютага) 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1937(1937-12-20) (51 год)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)

Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
  • Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
  • Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]