Дыяметр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Діаметр
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: jv:Dhiamèter
Радок 58: Радок 58:
[[it:Diametro]]
[[it:Diametro]]
[[ja:径]]
[[ja:径]]
[[jv:Dhiamèter]]
[[ka:დიამეტრი]]
[[ka:დიამეტრი]]
[[kk:Диаметр]]
[[kk:Диаметр]]

Версія ад 21:47, 17 жніўня 2012



Круг з цэнтрам M,
d — дыяметр,
r — радыус

У геаметрыі дыя́метр — гэта хорда (адрэзак, якая злучае дзве кропкі) на крузе (сферы, паверхні шара), якая праходзіць праз яго цэнтр; такая хорда будзе самай доўгай. Таксама дыяметрам называюць даўжыню гэтага адрэзка. Па велічыні дыяметр роўны двум радыусам.

Дыяметр крывой другога парадку — адвольная хорда, якая праходзіць праз яе цэнтр. Спалучаныя дыяметры — пара дыяметраў, якія задавальняюць умове: сярэдзіны хорд паралельных першаму дыяметру, ляжаць на другім дыяметры.

Дыяметр звязанага графа — гэта адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі вяршынямі. Адлегласць паміж вяршынямі a і b — гэта даўжыня найкарацейшага шляху, які злучае іх.

Дыяметр мноства , які ляжыць у метрычнай прасторы з метрыкай  — велічыня .

Сімвал дыяметра

Сімвал дыяметра «⌀» падобны па памеры і напісанні да «ø» (перакрэсленая маленькая літара «о»). У Юнікодзе ён знаходзіцца пад нумарам 8960, які можа быць закадзіраваны ў HTML старонках, як або . Хоць, карэктнае адлюстраванне гэтага сімвала малаімаверна, таму, што сімвал дыяметра рэдка ўключаецца ў шрыфты (ваш браўзэр адлюстроўвае ⌀ і ⌀ у бягучым шрыфце). У многіх выпадках, сімвал «⌀» можна атрымаць у Microsoft Windows утрымліваючы клавішу [Alt] увесці 0 2 4 8 на лічбавай клавіятуры.

Важна таксама адрозніваць знак дыяметра «⌀» ад сімвала пустога мноства «». Сімвал пустога мноства, у адрозненне ад знака дыяметра, падобны на Ø (перакрэсленая прапісная літара «О»).

Гл. таксама

Спасылкі