Круг
Jump to navigation
Jump to search
Круг — частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю.[1]
Круг — геаметрычнае месца пунктаў плоскасці, адлегласць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтра круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыус роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.
Пры нястрогім (⩽) няроўнасці атрымліваецца вызначэнне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасць: .
Мяжой круга па вызначэнні з'яўляецца акружнасць.
Звязаныя вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]
- Радыус — не толькі велічыня адлегласці, але і адрэзак, які злучае цэнтр круга з яго мяжой.
- Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць праз яго цэнтр, завецца дыяметрам круга.
- Сектар круга — скрыжаванне круга і некаторага яго цэнтральнага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі, якія злучаюць канцы дугі з цэнтрам круга.
- Сегмент — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сцягвае яе.
Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.