Аланы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ru:Аланы
Радок 55: Радок 55:
[[pt:Alanos]]
[[pt:Alanos]]
[[ro:Alani]]
[[ro:Alani]]
[[ru:Аланы]]
[[scn:Alani]]
[[scn:Alani]]
[[sh:Alani]]
[[sh:Alani]]

Версія ад 16:40, 13 кастрычніка 2012

Аланы ў нізоўях Дона (карта III стагоддзя)
Файл:Alani map.jpg
Карта міграцый аланаў. Жоўтым пазначаны месцы рассялення аланаў у IV стагоддзі, да Вялікага перасялення народаў і пасля яго; чырвоныя стрэлкі — міграцыі, аранжавыя — ваенныя паходы

Ала́ны (стар.-грэч.: Ἀλανοί, лац.: Alani, Halani) — качавыя іранамоўныя плямёны скіфа-сармацкага паходжання, у пісьмовых крыніцах згадваюцца з I стагоддзя н.э. — чаку іх з'яўлення ў Прыазоўі і Перадкаўказзі.

Частка аланаў з канца IV стагоддзя прыняла ўдзел у Вялікім перасяленні народаў, у той час як астатнія перайшлі да аселасці на тэрыторыях, якія прылягаюць да перадгор'яў Каўказа. Племянны саюз аланаў стаў асновай аб'яднання аланскіх і мясцовых каўказскіх плямёнаў, вядомага пад назвай Аланія, і ўтварэння ў цэнтральным Перадкаўказзі раннефеадальнай дзяржавы, якая праіснавала да татара-мангольскага нашэсця.

Татара-манголы, якія разграмілі Аланію і захапілі да канца 1230-х гадоў урадлівыя раўнінныя раёны Перадкаўказзя, вымусілі ацалелых аланаў хавацца ў гарах Цэнтральнага Каўказа і ў Закаўказзі. Там яны захаваліся ў форме асяцінаў, з меркаваным уплывам мясцовых плямёнаў[1][2][3][4]. Пэўную ролю аланы адыгралі ў этнагенезе і культуры і іншых народаў Паўночнага Каўказа[2].

Зноскі

Спасылкі