Іранскія мовы
| Іранская | |
|---|---|
| Таксон | група |
| Арэал | Азія, Еўропа, Паўночная Амерыка |
| Колькасць носьбітаў | каля 150 мільёнаў |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Склад | |
| паўночна-усходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя і паўночна-заходняя падгрупы. | |
| Час падзелу | VIII стагоддзе да н.э. |
| Працэнт супадзенняў | 56% |
| Коды моўнай групы | |
| ISO 639-2 | ira |
| ISO 639-5 | ira |

Іра́нскія мовы — група моў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаеўрапейскай моўнай сям’і. Падзяляецца на дзве падгрупы, заходнюю і ўсходнюю, якія дзеляцца на меншыя. Агулам аб’ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.
Большасць носьбітаў жыве ў Іране, Афганістане, Таджыкістане.
Заўважныя меншасці карыстаюцца імі ў Турцыі, Ірака, Сірыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Узбекістане (носьбіты таджыкскай мовы ў такіх гарадах як Самарканд і Бухара) і Пакістане (белудская мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расіі (Паўночная Асеція — асецінская мова, поўдзень Дагестана — тацкая мова і іранскія дыялекты горскіх яўрэяў), Грузіі (асецінская мова Паўднёвай Асеціі), Арменіі (курдская), Азербайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopaedia Iranica Архівавана 16 красавіка 2019.
- Areal developments in the history of Iranic: West vs. East. Martin Joachim Kümmel, department of Indo-European linguistics, University of Jena.