Луі Пуансо: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Луі Пуансо''' (фр. Louis Poinsot, [[3 студзеня]] [[1777]]-[[5 снежня]] [[1859]]) — французскі матэматык і механік, акадэмік [[Парыжская Акадэмія навук|Парыжскай Акадэміі навук]] (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне [[геаметрыя|геаметрыі]] і [[механіка|механікі]]. Менавіта Пуансо упершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.
'''Луі Пуансо''' ({{lang-fr|Louis Poinsot}}, [[3 студзеня]] [[1777]]-[[5 снежня]] [[1859]]) — французскі матэматык і механік, акадэмік [[Парыжская Акадэмія навук|Парыжскай Акадэміі навук]] (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне [[геаметрыя|геаметрыі]] і [[механіка|механікі]]. Менавіта Пуансо упершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 15:27, 16 лістапада 2012

Луі Пуансо (фр.: Louis Poinsot, 3 студзеня 1777-5 снежня 1859) — французскі матэматык і механік, акадэмік Парыжскай Акадэміі навук (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне геаметрыі і механікі. Менавіта Пуансо упершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.

Біяграфія

У 1797 годзе Пуансо скончыў ліцэй Людовіка Вялікага і Політэхнічную школу ў Парыжы, неўзабаве заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Ліцэі Банапарта. Праз некаторы час вярнуўся ў політэхнічную школу - займаў тут пасаду экзаменатара, а ў 1809 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара аналізу і механікі гэтай навучальнай установы. У перыяд Ліпеньскай манархіі працаваў у Міністэрстве народнай адукацыі.

Самыя першыя навуковыя працы Пуансо прысвечаны тэорыі правільных зорчатых шматграннікаў.

У 1803 годзе Пуансо апублікаваў працу «Элементы статыкі», у якой ім былі ўжытыя геаметрычныя метады даследавання да вучэння аб раўнавазе цвёрдых цел і іх сістэм; гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, прычым аўтар неаднаразова дапаўняў яе сваімі новымі артыкуламі. Доўгі час праца лічылася ўзорным кіраўніцтвам для першапачатковага выкладання механікі.

У 1834 годзе Пуансо пабудаваў тэорыю кручэння цвёрдага цела вакол нерухомай кропкі.

Навуковыя працы

  • Éléments de statique, Paris, 1803.
  • Mémoire sur la composition des moments et des aires dans la Mécanique, 1804.
  • Mémoire sur la théorie générale de l'équilibre et du mouvement des systèmes, 1806.
  • Sur les polygones et les polyèdres, 1809.
  • Mémoire sur les polygones et les polyédres réguliers, 1810.
  • Mém. sur l’application de l’algèbre à la thé orie des nombres, 1810.
  • Théorie et détermination de l'équateur du système solaire, 1828.
  • Theórie nouvelle de la rotations des corps, 1834.
  • Sur une certaine d émonstration du principe des vitesses virtuelles, 1838.
  • Mémoire sur les cônes circulaires roulantes, 1853.
  • Questions dynamiques. Sur la percussion des corps, 1857, 1859.