Луі Пуансо
Луі Пуансо | |
---|---|
Louis Poinsot | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1777[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1859[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, палітык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Агюст Конт |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Луі Пуансо (фр.: Louis Poinsot; 3 студзеня 1777 — 5 снежня 1859) — французскі матэматык і механік, акадэмік Парыжскай Акадэміі навук (1813); Пэр Францыі (1846), сенатар (1852). Вядомы сваімі працамі ў галіне геаметрыі і механікі. Менавіта Пуансо ўпершыню ўвёў паняцце эліпсоіда кручэння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1797 годзе Пуансо скончыў ліцэй Людовіка Вялікага і Політэхнічную школу ў Парыжы, неўзабаве заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Ліцэі Банапарта. Праз некаторы час вярнуўся ў політэхнічную школу — займаў тут пасаду экзаменатара, а ў 1809 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара аналізу і механікі гэтай навучальнай установы. У перыяд Ліпеньскай манархіі працаваў у Міністэрстве народнай адукацыі.
Самыя першыя навуковыя працы Пуансо прысвечаны тэорыі правільных зорчатых шматграннікаў.
У 1803 годзе Пуансо апублікаваў працу «Элементы статыкі», у якой ім былі ўжыты геаметрычныя метады даследавання да вучэння аб раўнавазе цвёрдых цел і іх сістэм; гэтая кніга шмат разоў перавыдавалася, прычым аўтар неаднаразова дапаўняў яе сваімі новымі артыкуламі. Доўгі час праца лічылася ўзорным кіраўніцтвам для першапачатковага выкладання механікі.
У 1834 годзе Пуансо пабудаваў тэорыю кручэння цвёрдага цела вакол нерухомай кропкі.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Éléments de statique, Paris, 1803.
- Mémoire sur la composition des moments et des aires dans la Mécanique, 1804.
- Mémoire sur la théorie générale de l'équilibre et du mouvement des systèmes, 1806.
- Sur les polygones et les polyèdres, 1809.
- Mémoire sur les polygones et les polyédres réguliers, 1810.
- Mém. sur l'application de l'algèbre à la thé orie des nombres, 1810.
- Théorie et détermination de l'équateur du système solaire, 1828.
- Theórie nouvelle de la rotations des corps, 1834.
- Sur une certaine d émonstration du principe des vitesses virtuelles, 1838.
- Mémoire sur les cônes circulaires roulantes, 1853.
- Questions dynamiques. Sur la percussion des corps, 1857, 1859.
Зноскі
- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Пуансо Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пуансо Луі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 114. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Луі Пуансо ў Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Луі Пуансо на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1777 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 1859 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выкладчыкі ліцэя Кандарсэ
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XIX стагоддзя