Разалін Сасмэн Ялау: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Ellis Novak (размовы | уклад) др вікіфікацыя |
Ellis Novak (размовы | уклад) вікіфікацыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Rosalyn Yalow.jpg|250px|thumb|Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)]] |
[[File:Rosalyn Yalow.jpg|250px|thumb|Разалін Ялаў у Bronx Veterans Administration Hospital (13 кастрычніка 1977 года)]] |
||
'''Разалін Сасмэн Я́лаў''' ({{lang-en|Rosalyn Sussman Yalow}}; [[19 ліпеня]] [[1921]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]] - [[30 мая]] [[2011]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]]) — [[ЗША|амерыканскі]] [[вучоны]] ў галіне [[біяфізіка|біяфізікі]]. Атрымала [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскую прэмію па медыцыне]] ў [[1977]] годзе «За развіццё [[радыеімуналагічны метад|радыеімуналагічных метадаў]] вызначэння пептыўных [[гармон]]аў» разам з Р. Гіймэнам і [[Эндру Віктар Шалі|Э.В.Шалі]]. |
'''Разалін Сасмэн Я́лаў''' ({{lang-en|Rosalyn Sussman Yalow}}; [[19 ліпеня]] [[1921]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]] - [[30 мая]] [[2011]], [[Нью-Ёрк]], [[ЗША]]) — [[ЗША|амерыканскі]] [[вучоны]] ў галіне [[біяфізіка|біяфізікі]]. Атрымала [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне|Нобелеўскую прэмію па медыцыне]] ў [[1977]] годзе «За развіццё [[радыеімуналагічны метад|радыеімуналагічных метадаў]] вызначэння пептыўных [[гармон]]аў» разам з [[Ражэ Гіймэн|Р. Гіймэнам]] і [[Эндру Віктар Шалі|Э.В.Шалі]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 21:52, 12 снежня 2012
Разалін Сасмэн Я́лаў (англ.: Rosalyn Sussman Yalow; 19 ліпеня 1921, Нью-Ёрк, ЗША - 30 мая 2011, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне ў 1977 годзе «За развіццё радыеімуналагічных метадаў вызначэння пептыўных гармонаў» разам з Р. Гіймэнам і Э.В.Шалі.
Біяграфія
Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 года працавала ў ім. З 1950 года працавала ў шпіталі ветэранаў г.Бронкс (з 1972 з'яўлялася кіраўніком лабараторыі). Адначасова ў 1968-1974 гг. прафесар-даследчык у медыцынскай школе. У 1979-1986 гг. прафесар медыцынскага каледжа ва ўніверсітэце Йешыва.
Аўтар навуковых прац па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Хоць большасць навуковых прац Ялаў выканала ў суаўтарстве з Саламонам Берсанам, ён памёр да прысуджэння Нобелеўскай прэміі.
Член Амерыканскай Нацыянальнай АН. Доктар філасофіі (1945), заслужаны прафесар (1974).
Узнагароды
- 1975 - Прэмія Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі.
- 1976 - Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
- 1977 - Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (Саламон Берсан памёр у 1972 годзе і не змог падзяліць прэмію).
- 1988 - Нацыянальны навуковы медаль ЗША.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.