Эндру Віктар Шалі
| Эндру Віктар Шалі | |
|---|---|
| англ.: Andrew W. Schally | |
| | |
| Дата нараджэння | 30 лістапада 1926[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 кастрычніка 2024[4][5] (97 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Kazimierz Schally[d] |
| Жонка | Ana Maria Comaru-Schally[d] |
| Род дзейнасці | урач, біяхімік, даследчык, эндакрынолаг, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | біяхімія[6], эндакрыналогія і фізіялогія[7] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Rudolf Klimek[d] |
| Вядомы як | адкрыў сакрэцыю пептыдных гармонаў мозгу |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; 30 лістапада 1926[1][2][…], Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[3] — 17 кастрычніка 2024[4][5], Маямі-Біч, Фларыда) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні.
У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.
Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1975 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1977 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
- 1 2 Andrew V. Schally // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Andrew Victor Schally // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Notable Names Database — 2002.
- 1 2 Dr. Andrew Schally, Former Tulane Endocrinologist and Nobel Laureate, dies at 97 — 2024.
- 1 2 Andrew Schally, shared Nobel for brain-hormone links, dies at 97 — The Washington Post, 2024.
- 1 2 3 Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif — 1988. — P. 1383. — ISSN 0242-6773
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 27 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў акрузе Маямі-Дэйд
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта