Кроў — вадкая злучальная тканка, якая цыркулюе ў крывяноснай сістэме цела жывёлы. Яна выконвае ў арганізме разнастайныя функціі: транспарт рэчываў, перанос цяпла, падтрыманне гамеастазісу і інш.
Асноўная функція крыві ў большасці жывёл — транспарт газаў (кіслароду і вуглякіслага газу). У шэрагу жывёл, у асноўным, бесхрыбетных, яны пераносяцца ў выглядзе простага раствору. Аднак, больш эфектыўна транспарт газаў ажыццяўляецца пры дапамозе спеціяльных дыхальных пігментаў, якія ўяўляюць сабой злучэнні бялкоў з металамі — меддзю (гемацыянін) ці жалезам (гемаглабін). Яны здольныя зварачальна звязваць кісларод і вуглякіслы газ.
Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязана гемаглабіну, што ўтрымліваецца ў спецыялізаваных клетках, эрытрацытах.