Баравік[1], Праўдзівы грыб, Шчыры грыб, Белы грыб (Boletus edulis) — від грыбоў сямейства Балетавыя, адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду Баравік.
Капялюш 3-25 см, паўшарападобны. Колер — ад белага да цёмна-бурага. Мякіш белы, з прыемным смакам. Ножка 2-20 * 2,5-4,5 см, цыліндрычная, белая.
Адзін з найлепшых з ядомых грыбоў. У Беларусі расце паўсюдна.
У белым грыбе выяўленыя рэчывы з танізавальнымі проціпухліннымі ўласцівасцямі[2], у мінулым экстрактам з яго пладовых тэл лячылі абмаражэнні[3].
Зноскі
↑Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
↑Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. Л., 1969
↑Васильков Б. П. Изучение шляпочных грибов в СССР. М.—Л., 1953