Фелікс Баторын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: (1953)| → , 1953| (2) using AWB
Радок 1: Радок 1:
'''Фелікс Баторын''' (нар. {{ДН|||1946}} г., [[Мінск]]) — сучасны беларускі [[паэт]] і [[перакладчык]]. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]].
'''Фелікс Баторын''' (нар. {{ДН|||1946}}, {{МН|Мінск||}}) — сучасны беларускі [[паэт]] і [[перакладчык]]. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 20: Радок 20:


{{DEFAULTSORT:Баторын Ф}}
{{DEFAULTSORT:Баторын Ф}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]

Версія ад 23:50, 13 красавіка 2013

Фелікс Баторын (нар. 1946, Мінск) — сучасны беларускі паэт і перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Мінску ў сям'і служачых. Бацькі перад Вялікай Айчыннай вайной жылі ў Беластоку, з якога іх выгнала вайна. Бацька быў удзельнікам беларускага партызанскага руху, камісарам партызанскага атрада. Яго ўспаміны пакладзены ў аснову дакументальнае аповесці "Чорны год", што выйшла з друку ў 2011 годзе. Маці - настаўніца. У 1971 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў спачатку па размеркаванні ў Барысаве, з 1974 года і да выхаду на пенсію - у Мінску. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Творчасць

Аўтар кніг паэзіі «Раніца» (1981), «Зялёны тралейбус» (1986), «Я дрэва пасадзіў» (1991), «Паглядам акідваю шлях» (2002), «На вуліцы Максіма Багдановіча» (2007), дакументальнай аповесці «Чорны год» (2011). Асобныя творы і нізкі вершаў паэта надрукаваныя ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Дзеяслоў», газеце «Літаратура і Мастацтва».

Перакладае на беларускую мову вершы нямецкіх, польскіх, рускіх паэтаў, у тым ліку творы Гётэ, Гейнэ, Бергера, Красіцкага, Мандэльштама, Акуждавы.

Паэзія Фелікса Баторына вызначаецца гнуткасцю, спеўнасцю мовы, глыбокім філасофскім роздумам, назіральнасцю. У творчасці пераважаюць вершы філасофскай, пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сярод твораў на гістарычную тэматыку можна ўзгадаць паэмы і балады «Рыцар фон Рабенштайн», «Граф Тышкевіч» і інш.

У лірыцы Баторына з сярэдзіны 1980-х гадоў усё часцей можна заўважыць незвычайную засяроджанасць на сённяшнім і заўтрашнім дні Бацькаўшчыны, бясконцыя спробы пошукаў адказаў на набалелыя пытанні, пільнае ўзіранне ў чалавека з надзеяй разгадаць таямніцы яго душы, матывы яго ўчынкаў, спробы спазнаць логіку існавання чалавека на зямлі. Усё часцей паэт звяртаецца да біблейскіх матываў (асабліва ў зборніках «Паглядам акідваю шлях» і «На вуліцы Максіма Багдановіча»).

«Чорны год»

Дакументальная аповесць «Чорны год» (2011) знаёміць чытача з рэальнымі падзеямі, што адбываліся на Беларусі ў чэрвені-снежні 1941 года. Героі аповесці, з першых дзён вайны трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, спазналі кашмар нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і імкнення змагацца, стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.

Зноскі