Маладосць (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Маладосць (1953))
Jump to navigation Jump to search
Часопіс
«Маладосць»
Спецыялізацыя: літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны
Перыядычнасць: 1/месяц
Мова: беларуская
Адрас рэдакцыі: юрыдычны: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013;
паштовы: пр. Незалежнасці, 39, Мінск, 220005
тэл. +375 17 2848524, 2844188, 2882072
Галоўны рэдактар: С. Д. Воцінава
Заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»
Выдавец: РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
Краіна: Беларусь
Дата заснавання: красавік 1953
Аб'ём: 160 с. (2016)
Тыраж: 1324 (кастрычнік 2016)
ISSN: 0131-2308
Вэб-сайт: http://zviazda.by/be/edition/maladosc

«Маладо́сць» — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны льготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны льготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1988 да пачатку 2000-х і з 2013 года выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменнікаў.

У 20022012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».

Змест публікацый[правіць | правіць зыходнік]

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадска-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». З'явіліся новыя часткі: «Вяртанне», «Cathedra», «Гістфакт». У 19701980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысвечаныя беларускаму жывапісу.

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Аўтары[правіць | правіць зыходнік]

У часопісе ў розны час публікаваліся Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Васіль Вітка.

Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнэка, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімер Камейша, Уладзімір Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак.

З сучасныхРаіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]