Аляксандр Іосіфавіч Падлужны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др битая ссылка
Rotlink (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
* Лукашанец А.А. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі Беларусі. Нумар 3, 2005. С.120—122. [http://archive.is/20121127200540/www.ac.by/publications/vestih/vgm05_3b.html У Сеціве], [http://archive.is/20121129105511/nasb.gov.by/bel/publications/vestih/vgm05_3b.html У Сеціве (копія)].
* Лукашанец А.А. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі Беларусі. Нумар 3, 2005. С.120—122. [http://archive.is/20121127200540/www.ac.by/publications/vestih/vgm05_3b.html У Сеціве], [http://nasb.gov.by/bel/publications/vestih/vgm05_3b.php У Сеціве (копія)].


{{DEFAULTSORT:Падлужны Аляксандр Іосіфавіч}}
{{DEFAULTSORT:Падлужны Аляксандр Іосіфавіч}}

Версія ад 15:41, 28 кастрычніка 2013

Аляксандр Іосіфавіч ПАДЛУ́ЖНЫ (16 жніўня 1935, Залессе, Мсціслаўскі раён21 лістапада 2005), беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1989), акадэмік АН Беларусі (1994)[1], сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (1997—2002), дырэктар Інстытуту мовазнаўства (1989—2003), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР (1983), ордэн "Знак Пашаны" (1986).

У навуцы

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

Скончыў Аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ (1959), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства (1964). Кандыдацкая дысертацыя на тэму "Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы".

Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы, моўнай палітыкі

У 1990-я гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленні беларускага правапісу і кіраўніком рабочай групы па падрыхтоўцы праекту новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Пад яго кіраўніцтвам былі складзеныя "Высновы" камісіі з апісаннем асноўных падыходаў да змянення існуючых правапісных норм, і праект новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (праект асвятляўся ў друку каля 2000—2002, але не ажыццяўляўся).

Быў старшынём Навуковай рады "Беларуская мова і шляхі яе развіцця", членам рабочай групы і кіраўніком беларускай нацыянальнай групы Міжнароднай камісіі па "Агульнаславянскім мовазнаўчым атласе", членам Камісіі па фанетыцы і фаналогіі пры Міжнародным камітэце славістаў, членам рэдакцыі бюлетэню "Беларуская лінгвістыка", старшынём Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук, і сярод яго вучняў — некалькі дактароў навук.

Ацэнкі

Лічыцца заснавальнікам беларускай фанетычнай школы[2].

На пасадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і дырэктара Інстытуту мовазнаўства на працягу 20 гадоў фактычна ажыццяўляў каардынацыю ўсёй лінгвістычнай навукі ў Беларусі, а на пасадзе сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі вызначаў напрамкі даследаванняў у галіне ўсёй гуманітарнай навукі ў краіне[2].

Сваім удзелам у фундаментальных працах па нармалізацыі беларускага літаратурнага маўлення "Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне" і "Беларуская граматыка", дапамог "стрымаць дэструктыўныя тэндэнцыі ў сістэме беларускай літаратурнай мовы ў канцы XX ст. і захаваць адносную стабільнасць норм беларускай літаратурнай мовы і яе функцыянаванне ў грамадстве"[2].

Працы

  • "Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы" (1969), манаграфія, у якой упершыню даследаваны фанемны склад беларускай мовы і разгледжаны механізм функцыянавання гукаў, які не паддаецца непасрэднаму назіранню. Гэта даследаванне з'явілася тэарэтычнай асновай для эксперыментальнага вывучэння гукаў беларускай мовы[2].
  • "Гукі беларускай мовы" (1973; супольна з В. М. Чэкманам), праца, у якой разгледжаны асаблівасці ўтварэння галосных і зычных гукаў беларускай мовы, і такое апісанне ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве ажыццёўлена на эксперыментальным матэрыяле. Праца дала пачатак стварэнню навуковай апісальнай фанетыкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, і да нашага часу з'яўляецца базай усёй навучальнай літаратуры па фанетыцы і фаналогіі беларускай мовы[2].
  • "Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы" (1977), манаграфія.
  • "Фанетычная сістэма беларускай мовы" (1981), доктарская дысертацыя, у якой упершыню ў беларускім мовазнаўстве прыведзены атрыманыя эксперыментальным шляхам звесткі пра акустычную будову маўлення і асаблівасці яго ўспрымання, і прапанавана акустычная класіфікацыя гукаў на аснове гэтай структуры.
  • "Фанетыка слова ў беларускай мове" (1983), манаграфія.
  • "Фанетыка беларускай літаратурнай мовы" (1989), манаграфія.
  • "Пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі" (1999), манаграфія.

Калектыўныя працы

  • Нарматыўная "Беларуская граматыка" (частка 1, 1985), аўтар, супольна з акадэмікам М. В. Бірылам, раздзелаў "Фаналогія" і "Арфаэпія".
  • Нарматыўны "Слоўнік беларускай мовы: Арфаэпія, арфаграфія, акцэнтуацыя, словазмяненне" (1987), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі.
  • Энцыклапедыя "Беларуская мова" (1994), адзін з аўтараў і член рэдкалегіі.

Зноскі

  1. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  2. а б в г д [Лукашанец 2005].

Крыніцы

  • Лукашанец А.А. Аляксандр Іосіфавіч Падлужны (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі Беларусі. Нумар 3, 2005. С.120—122. У Сеціве, У Сеціве (копія).