Мсціслаўскі раён
Мсціслаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Мсціслаў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Дзмітрый Леанідавіч Пімашэнка[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 67,6 %, руская 30,92 % Размаўляюць дома: беларуская 30,2 %, руская 67,64 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
24 768 чал.[1] (9-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 18,59 чал./км² (6-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,73 %, рускія — 7,68 %, іншыя — 1,59 %[1] |
||||
Плошча |
1 332,51[2] (12-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
200 м[3] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мсціслаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мсціслаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча 1300 км². Мсціслаўскі раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 79 % яе на вышыні 180—200 м. Найвышэйшы пункт — 239 м. Агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Пашыраны яры і суфазійныя западзіны.
Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-друзавы матэрыял, будаўнічыя пяскі, цэментавыя суглінкі; сустракаюцца радовішчы сапрапелю, фасфарытаў, мелу.
Клімат Мсціслаўшчыны ўмерана-кантынентальны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня — −8,1 градусаў, ліпеня — +18 градусаў. Ападкаў — 602 мм за год. Вегетацыйны перыяд — 185 дзён.
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі, Віхра, Чорная Натапа, Малатоўка, Волчас, Кашанка (прыток Проні), Рамясцвянка (прыток Быстрай). Іншыя рэкі: Дамалка.
Лясістасць складае 17 %. Большасць лясоў знаходзіцца ў заходняй і паўднёвай частках раёна. Плошча балот — 70 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Дудчыцкі, Клінскі, Курманаўскі, Лапацінскі, Мсціслаўскі, Пацолтаўскі, Рылаўшчынскі, Старасельскі, Татаршчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Янаўскі. 21 жніўня 1925 года Клінскі сельсавет перайменаваны ў Мазалаўскі. 24 верасня 1926 года Мсціслаўскі сельсавет скасаваны, Лапацінскі сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. З 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Расненскага раёна: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Пячонкаўскі, Расненскі (Раснянскі), Шыркаўскі. 5 снежня 1931 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходскі. У 1931 годзе Малькаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны латышскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Заходскі і Расненскі (Раснянскі) сельсаветы перададзены Дрыбінскаму раёну. У 1937 годзе Малькаўскі нацыянальны латышскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны літоўскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года скасаваны Малькаўскі нацыянальны літоўскі сельсавет, Рылаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Краснагорскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Пячкавіцкі, Татаршчынскі, Хлышчоўскі і Шыркаўскі сельсаветы, утвораны Касмініцкі сельсавет, Янаўскі сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі. 29 жніўня 1959 года скасаваны Курманаўскі і Шамаўскі сельсаветы, утвораны Раздзельскі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Пакуцценскі і Расненскі сельсаветы скасаванага Дрыбінскага раёна, якія 14 кастрычніка 1959 года перададзены ў склад Горацкага раёна. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Крычаў, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі і Маляціцкі сельсаветы скасаванага Крычаўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Крычаў атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 27 верасня 1963 года Дудчыцкі сельсавет перайменаваны ў Сялецкі, Касмініцкі сельсавет — у Капачоўскі. 18 лістапада 1964 года ў склад раёна з Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці РСФСР перададзены 7 населеных пунктаў. 6 студзеня 1965 года горад Крычаў, Бацвінаўскі, Лабковіцкі і Маляціцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Крычаўскага раёна. 18 лістапада 1966 года ўтвораны Мушынскі сельсавет. 6 красавіка 1973 года Пячонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі, 12 мая 1978 года Старасельскі сельсавет — у Лютненскі. 25 мая 1988 года Пячкоўскі сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі. 22 лютага 2012 года скасаваны Забалацкі сельсавет[4], 20 лістапада 2013 года — Лютненскі і Раздзельскі сельсаветы[5], 28 лістапада 2017 года — Доўгавіцкі і Сялецкі сельсаветы[6].
Вядомыя землякі і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Кірылавіч Вальваценка — Герой Савецкага Саюза.
- Максім Гарэцкі (1893, в. Малая Багацькаўка — 1938) — пісьменнік, дзеяч беларускага адраджэння.
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар.
- Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч (1911—1980) — вучоны-географ і педагог. Нарадзіўся ў вёсцы Свяцілаўка[7].
- Васіль Пракопавіч Жураўлёў — беларускі крытык і літаратуразнавец.
- Павел Антонавіч Левановіч — беларускі празаік, публіцыст.
- Аляксандр Іосіфавіч Падлужны — беларускі мовазнавец, Акадэмік НАНБ.
- Ганна Іосіфаваўна Сапрыка — беларуская пісьменніца, перакладчык.
- Вольга Пракопаўна Уласенка — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Міхаіл Аляксандравіч Уласенка (1937, в. Юшкавічы) — беларускі пісьменнік.
- Георгій Фёдаравіч Юрчанка — беларускі паэт-сатырык.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 28,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 12 тыс. Усяго акрамя Мсціслава налічваецца 168 населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна складала 33,2 тыс. чалавек[8].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзяць: чыгунка лініі Орша — Крычаў, аўтадарогі на Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.
Старшыні Мсціслаўскага райвыканкама
[правіць | правіць зыходнік]- студзень 2017 — 15 кастрычніка 2019 — Аляксандр Іванавіч Пракопаў
- з 15 кастрычніка 2019 — Дзмітрый Леанідавіч Пімашэнка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 269.
- ↑ Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мсціслаўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 501—502. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мсціслаўскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 28 сакавіка 2017. (руск.)
- Мсціслаўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму(недаступная спасылка) (руск.)
- Рэгіянальны інфармацыйны партал horki.info
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globustut.by