Таварыства філаматаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2088144 (translate me)
Радок 7: Радок 7:
[[Катэгорыя:Гісторыя Літвы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Літвы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Філаматы]]

Версія ад 18:19, 1 лютага 2014

Таварыства філаматаў — тайнае таварыства ў навучальных установах Віленскай вучэбнай акругі. Створана ў 1817 па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, Ю. Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную арганізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

Погляды філаматаў фарміраваліся пад уплывам ідэй перадавога польскага мысліцеля прафесара Віленскага ўніверсітэта Іахіма Лелявеля. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне Рэчы Паспалітай, адстойвалі таксама ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту. Змены ў грамадскім жыцці, на іх думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці перадавых людзей. Філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды сваіх ідэй сярод насельніцтва ланкастэрскія школы, якія ствараліся ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, таму многія філаматы ўдзельнічалі ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання па ланкастэрскай сістэме.