Алег Юр’евіч Латышонак: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 55: | Радок 55: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* ''Łatyszonek, O.'' Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s. |
* ''Łatyszonek, O.'' Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s. |
||
* ''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с. |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://gdv.of.by/by/18/60/463/ ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Самы высокі беларускі гісторык прэзентаваў сваю кнігу ў Івацэвічах] |
* [http://gdv.of.by/by/18/60/463/ ГАЗЕТА ДЛЯ ВАС // Самы высокі беларускі гісторык прэзентаваў сваю кнігу ў Івацэвічах] |
Версія ад 13:44, 13 ліпеня 2014
Алег Юр'евіч Латышонак | |
---|---|
польск.: Oleg Łatyszonek | |
Дата нараджэння | 27 мая 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | Эльблонг, Вармінска-Мазурскае ваяводства, Рэспубліка Польшча |
Грамадзянства | Рэспубліка Польшча |
Род дзейнасці | навуковец, гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | Беластоцкі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Ягелонскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
Алег Юр'евіч ЛАТЫШО́НАК (27 мая 1957, Эльблонг) — доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька — Юрый, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (цяпер Віцебская вобласць). Маці — Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.
У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» і аўтарам яе назову.
У 1980 годзе скончыў гістарычна-філасафічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток, працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.
У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскага зямляцтва) Ягелонскага ўніверсітэта.
У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.
У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992—1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993—1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка «Ніва». З 1995 — член Управы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».
У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія ваенныя фарміраванні 1917—1923»). З 1997 года — выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».
У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У красавіку 2007 года ў Беластоку выйшла яго чарговая кніга «Ад белых русаў да беларусаў», прысвечаная паўставанню беларускай народнай тоеснасці. У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».
У 2009 годзе ў Вільні выдаў кнігу «Нацыянальнасць — Беларус.» Кніга прысвечана пытанням этнагенезу беларусаў.
З 1996 года — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, член Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.
У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 — Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
Дробязі
У беларускай гістарычнай супольнасці вядомы вялікі рост А. Л. — 2 м 3 см.
Літаратура
- Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
- Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч. — Вільня–Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 368 с.
Спасылкі
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Эльблонгу
- Дактары гістарычных навук
- Члены Беларускага гістарычнага таварыства
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Постаці польскай гістарыяграфіі
- Постаці польскай педагогікі
- Постаці польскай палітыкі
- Дысідэнты Польшчы
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
- Члены Беларускага дэмакратычнага аб'яднання ў Польшчы
- Члены Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы