|
|
Радок 41: |
Радок 41: |
|
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X |
|
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X |
|
|
|
|
|
[[Катэгорыя:Пеліканападобныя]] |
|
[[Катэгорыя:Олушавыя]] |
|
|
|
|
|
{{Link GA|eo}} |
|
{{Link GA|eo}} |
Паўночная, або звычайная о́луша (Morus bassanus) — буйная марская птушка сямейства олушавых, распаўсюджаная ў Паўночнай Атлантыцы.
Апісанне
Даўжыня цела 87-100 см, размах крылаў 165-185 см. Дарослыя белыя, з жоўтай галавой і чорнымі канцамі крылаў. Хвост клінаваты. Маладыя птушкі бура-карычневыя. У пераходным уборы белыя з карычневымі плямамі.
Пашырэнне
Арэал: Паўночная Атлантыка (Нарвегія, Брытанскiя, Шэтландскія, Фарэрскія і Нармандскія а-вы, Iрландыя, Iсландыя, Лабрадор, Ньюфаўндленд, Канада). Насяляе высокiя, абрывiстыя скалы па-над берагамi мораў i акiянаў, адкрытыя воды. Пералётны від, часткова качуе. Сустракаецца на Шпiцбергене, в-ве Мядзведжым, у Люксембургу, Фiнляндыi, Эстонii, Латвii, Лiтве, Польшчы, Чэхii, Аўстрыi, Балгарыi, на Азорах, А-вах Зялёнага Мыса. Вядомы прынамсі адзін выпадак, калі паўночная олуша заляцела выпадкам на тэрыторыю Беларусі[1]. Месцы зiмовак каля берагоў Паўночна-Заходняй Афрыкi i Заходняй Еўропы, на Атлантыцы, Паўночным i Мiжземным морах.
Асаблівасці біялогіі
Гняздуе ў калонiях, гняздо на зямлi або скальных выступах на абрывiстых узбярэжжах, выслана водарасцямі з прымессю наземных раслiн.
Яйкi (1, часам 2) авальныя, падоўжаныя. Адразу пасля адкладкi блакiтнаватыя, пакрытыя белым вапнавым налётам, якi пад час наседжвання знiкае, а на яйку з'яўляюцца бураватыя плямкi. Памеры: 78 х 53 мм[2].
Зноскі
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Шаблон:Link GA
Шаблон:Link GA