Матэрыяльны пункт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др інтэрвікі
Радок 13: Радок 13:


[[az:Maddi nöqtə]]
[[az:Maddi nöqtə]]
[[be-x-old:Матэрыяльны пункт]]
[[bg:Материална точка]]
[[bg:Материална точка]]
[[cs:Hmotný bod]]
[[cs:Hmotný bod]]

Версія ад 21:38, 24 ліпеня 2008

Матэрыя́льны пунктцела, якое пры вырашэнні пэўнай фізічнай задачы ўмоўна прымаецца за пункт. Гэта азначае, што геаметрычныя памеры цела прымаюцца роўнымі да нуля.

Матэрыяльны пункт – гэта найпрасцейшая з механічных сістэм, якая можа рухацца толькі паступальна і не можа вярцецца або дэфармавацца.

Прадстаўленне цела ў якасці матэрыяльнага пункта дапушчальна, калі выконваюцца наступныя ўмовы:

  • цела мае невялікія памеры (у маштабе дадзенай задачы)
  • цела рухаецца паступальна або яго вярчальны рух у дадзенай задачы можна не ўлічваць

Дапушчальнасць або недапушчальнасць прыняцця цела за матэрыяльны пункт вызначаецца ўмовамі канкрэтнай задачы. Так, напрыклад, Зямлю можна лічыць матэрыяльным пунктам пры разглядзе яе руху вакол Сонца і нельга - калі разглядаецца яе рух вакол сваёй асі.