Пункт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Набор пунктаў плоскасці

Пункт (лат. punctus «пунктус» — кропка) — адно з фундаментальных паняццяў геаметрыі. Пункт — гэта аб’ект, які мае пэўнае размяшчэнне (каардынаты) ў прасторы, але не мае ніякіх іншых геаметрычных характарыстык: памераў, формы, кірунку і г.д. Пункт з’яўляецца найпрасцейшым геаметрычным аб’ектам (фігурай), бо гэта адзіны геаметрычны аб’ект, які не мае частак. З’яўляецца нуль-мерным аб’ектам.

Хаця паняцце пункта з’яўляецца ідэалізаваным (бо ўсе аб’екты, што існуюць рэальна, маюць пэўныя ненулявыя памеры), яго часта можна з добрай ступенню дакладнасці выкарыстоўваць пры рашэнні фізічных задач, умоўна лічучы фізічныя аб’екты пунктамі (гл. матэрыяльны пункт).

Геаметрычныя аб’екты (напрыклад, лінія, паверхня, цела, фігура) разглядаюцца як сукупнасць пунктаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]