Смог: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др + {{няма катэгорый}} |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Image:SmogNY.jpg|thumb|Смог у [[Нью-Ёрк]]у, від з вяршыні [[Сусветны гандлёвы цэнтр|Сусветнага гандлёвага цэнтру]], 1988 г.]] |
[[Image:SmogNY.jpg|thumb|Смог у [[Нью-Ёрк]]у, від з вяршыні [[Сусветны гандлёвы цэнтр|Сусветнага гандлёвага цэнтру]], 1988 г.]] |
||
'''Смог''' (спалучэнне [[Англійская мова|англ.]] "smoke", [[Дым|"дым"]] і "fog", [[Туман|"туман"]]) - [[аэразоль]], які складаецца з |
'''Смог''' (спалучэнне [[Англійская мова|англ.]] "smoke", [[Дым|"дым"]] і "fog", [[Туман|"туман"]]) - [[аэразоль]], які складаецца з дыму, пылу і туману. Накрывае вялікія плошчы ў буйных населеных пунктах ў выніку сістэматычнага [[Забруджванне атмасферы|забруджвання]] гарадской паветры. Назіраюцца два тыпы: |
||
* густы туман з дамешкам дыму альбо газавых адкідаў прамысловасці (напр. [[Лондан]]) |
* густы туман з дамешкам дыму альбо газавых адкідаў прамысловасці (напр. [[Лондан]]) |
Версія ад 10:17, 31 кастрычніка 2014
Смог (спалучэнне англ. "smoke", "дым" і "fog", "туман") - аэразоль, які складаецца з дыму, пылу і туману. Накрывае вялікія плошчы ў буйных населеных пунктах ў выніку сістэматычнага забруджвання гарадской паветры. Назіраюцца два тыпы:
- густы туман з дамешкам дыму альбо газавых адкідаў прамысловасці (напр. Лондан)
- заслона з'едлівых газаў і аэразоляў падвышанай канцэнтрацыі (без туману), якая ўзнікае пры дзеянні ультрафіялетавай радыяцыі Сонца ў паветры ў выніку фотахімічных рэакцый, што адбываюцца ў газавых выкідах аўтамашын і хімічных прадпрыемстваў (напр. Лос-Анджэлес).
Смог звычайна назіраецца пры слабай турбулентнасці паветры, і адпаведна, пры ўстойлівым размеркаванні тэмпературы паветры на вышыні, асабіста пры інверсіях тэмпературы, пры слабым ветры ці штылі.
Гісторыя
Упершыню з гэтай з'явай сутыкнуліся жыхары Лондана. Калі яшчэ ў ХІІІ ст. палілі вугаль, то лонданцаў усур'ёз клапаціў пах дыму - лічылася, што ён можа выклікаць захворванні. Упершыню слова "смог" было ўведзена ў 1905 г. Самым моцным з зафіксаваных прыкладаў смогу, які меў сур'ёзныя наступствы, быў смог ў г. Данора (ЗША) ў 1948 г. Напрацягу 36 гадзін было зарэгістрыравана каля 20 смярцей сотні людзей адчувалі сябе вельмі дрэнна. Яшчэ болей трагічным быў "Вялікі смог" у Лондане 1952 г., калі за некалькі дзён памерла каля 4000 чалавек, каля 100 000 захварэла. На сённешні дзень у буйных гарадах Заходняй Еўропы і ЗША смогі зрабіўся часткай мінулага з-за актыўных дзеянняў па ахове навакольнага асяроддзя.
30 кастрычніка 2014 г. значны смог быў упершыню зафіксаваны ў г. Мінску (Беларусь).
Тлумачэнне з'явы
Пры поўным згаранні выкапнёвага паліва (вугля, вуглевадародаў) утвараюцца дастаткова бяскрыўдныя прадукты - дыяксід вугляроду і вада. Аднак ва ўмовах недахопа кіслароду ўтвараецца атрутны манааксід вуглерода. Калі кіслароду яшчэ меньш, сярод прадуктаў згарання з'яўляецца вуглярод (у выглядзе сажы). Пры нізкіх тэмпературах і малой колькасці кіслароду разбурэнне вуглевадародаў можа суправаджацца іх ізамерызацыяй і палікандэнсацыяй, якія прыводзяць да ўтварэння паліцыклічных араматычных вуглевадародаў, у тым ліку бензапірэну, які валодае канцэрагеннымі якасцямі. Забруджванне паветры могуць выклікаць і прымесі, якія ўваходзяць у склад паліва, у першую чаргу злучэнні серы. Яе доля ў некаторых вуглях можа складаць 6%. Пры згаранні такога паліва фарміруецца дыяксід серы. Калі ён раствараецца ў кроплях вады, якія кандэнсіруюцца вакол часцінак дыму, дыяксід серы істотна зніжае яе pH. "Кіслотны туман" небяспечны дзеля здароўя, шкодна ўплывае на расліны і жывёл, разбурае металы і будаўнічыя матэрыялы.
Сажа і дыяксід серы, якія ўтвараюцца непасрэдна пры згаранні паліва, з'яўляюцца першаснымі забруджвальнікамі паветры. В условіях сырасці і туману, што ўласцівыя зімоваму Лондану, яны зрабіліся прычынай распаўсюджвання доўгатэрміновых смогаў, якія прыводзяць да росту лёгкавых захворванняў.
Адной з асноўных крыніц смогаў з'яўляецца распаўсюджанне аўтамыбільнага транспарту, а таксама лясныя і тарфяныя пажары каля буйных гарадоў.
Спасылкі
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |