Малы бугай: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. |
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. |
||
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 |
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 |
||
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|21|II}} |
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|21|II}} |
||
Версія ад 18:10, 5 снежня 2014
Малы бугай | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||
Гнездавы арэал Круглы год Толькі зімой | |||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Малы бугай, чапля-лазянік або ваўчок (Ixobrychus minutus) — птушка сямейства чаплевых, самая дробная чапля.
Агульныя характарыстыкі
Рост малога бугая дасягае ўсяго 36 см. Вага 136—145 г, даўжыня крыла каля 15 см. Малы бугай — адзіны прадстаўнік атрада буслападобных, у якіх самец і самка адрозніваюцца афарбоўкай. Самец малога бугая мае чорны з зялёным адценнем капялюш на галаве, крылы і спіна, галава і шыя крэмава-белыя, чэрава вохрыстае з белаватым аканчаннем пёркаў. Дзюба жоўта-зялёнаватая. Самка са спіны бурая са стракацінкамі, жывот, галава і шыя вохрыстыя. Дзюба ў самкі жоўтая з бурым канцом.
Пашырэнне
Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), паўднёва-заходняя частка Азiі, паўднёвае ўзбярэжжа Аўстралii, астравы i паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжы Новай Гвiнеi, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар, Паўночная Афрыка — толькі лакальна. На Беларусі шырока распаўсюджаны, але даволі рэдкі на гнездаванні від. Насяляе густыя зараснікі над берагамi кантынентальных вадаёмаў паблізу лугоў, а таксама ўчасткi трыснягу з групамi кустоў.
Пералёты від, паўднёвыя папуляцыi аселыя. Пералёты адбываюцца ўначы. Месца зiмовак у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, а таксама на поўдні гнездавога арэала.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца воднымі насякомымі, дробнай рыбай, земнаводнымі, часам яйкамі і птушанятамі дробных прыбярэжных птушак.
Пары, якія гняздуюцца, трымаюцца адасоблена на значнай адлегласці адна ад другой. Гняздо робіць у густых кустах, на паваленых дрэвах, радзей у трыснягу, ажурнае i спружынiстае, з галiнак, укладзеных спiральна да цэнтра (часам скупа выслана лiстамi водных раслiн). Яйкi (5-9) авальныя, амаль з аднолькавымi тупымi канцамi, белыя (часам з блакiтнавата-зялёным адценнем), часта з больш тоўстымі ўчасткамі з вапны; памеры 34 х 26 мм.
Дзякуючы скрытнаму спосабу жыцця і здольнасці маскіравацца, бугай рэдка пападаецца на вочы нават тады, калі ён пасяляецца побач з жыллём чалавека, але голасам выдае сваю прысутнасць.
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |