Мотэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Робат: перанёс 4 міжмоўных спасылак да аб'екта d:q92062 на Wikidata
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Архітэктура]]
[[Катэгорыя:Архітэктура]]


[[be-x-old:Мотэ]]
[[da:Motte]]
[[da:Motte]]
[[en:Motte-and-bailey]]
[[hu:Földvár]]
[[hu:Földvár]]
[[nl:Motte (heuvel)]]
[[ru:Motte and bailey]]

Версія ад 11:14, 8 жніўня 2015

Рэканструкцыя мотэ ў Лютэнбургу

Мотэ, або вежа-замак — першая форма уласна феадальнага замка ў Заходняй Еўропе. Цалкам прыватнаўласніцкае абарончае і жылое збудаванне, Мотэ быў нашмат меншых памераў за ранейшыя племянныя гарадзішчы і меў выразна прыватнаўласніцкі характар.

Леанард Вілена дае наступнае мотэ азначэнне: "земляны ўзгорак, натуральнага паходжання ці збольшага штучнага паходжання, які служыць месцам для маленькага замка ці вежы са сцяной ці палісадамі. Мотэ будаваўся звычайна з выкарыстаннем традыцыйных тэхналогій: драўляныя палісады, вал з парканам, часам ужываўся і камень. Якасна новым элементам абароны была драўляная або каменная абарончая вежа ў цэнтры. Відавочна, што гэтая вежа была моцным сімвалам улады пэўнага феадальнага роду, а таксама адлюстраваннем сістэмы абароны таго часу: феадал пасля падзення астатняга замка, каб не патрапіць у рукі да ворага, доўгі час мог абараняцца у гэтай вежы.

Ці існавала такая разнавіднасьць замку, як мотэ на тэрыторыі ВКЛ, або ў межах сучаснай Беларусі да ўтварэння Вялікага княства, пытанне даволі спрэчнае і найперш з-за мізернай колькасці крыніц. Таму вырашэнне гэтага пытання наперадзе.

У далейшым мотэ эвалюцыянаваў у два бакі: у самастойную магутную жылую вежу данжон (кшталту Камянецкай вежы) і у замак з дамінуючай у абароне, аднак без жылых функцый вежай-бэргфрыдам (Троцкі астраўны замак).

Крыніцы

Спасылкі