Ордэн Узыходзячага сонца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Removing "SunI.jpg", it has been deleted from Commons by Didym because: per c:Commons:Deletion requests/File:SunI.jpg.
Радок 1: Радок 1:
{{Картка ўзнагароды
{{Картка ўзнагароды
|Назва = Ордэн Узыходзячага сонца
|Назва = Ордэн Узыходзячага сонца
|Выява = SunI.jpg
|Выява =
|Выява стужка = JPN Kyokujitsu-sho blank BAR.svg
|Выява стужка = JPN Kyokujitsu-sho blank BAR.svg
|Выява2ст =
|Выява2ст =

Версія ад 05:56, 23 снежня 2016

Ордэн Узыходзячага сонца
яп.: 旭日章
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва яп.: 旭日章
Краіна Японія Японія
Тып ордэн
Кім уручаецца Імператар Японіі
Дата заснавання 10 красавіка 1875
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Кветак паўлоўніі
Малодшая Ордэн Свяшчэннага скарбу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Узыходзячага сонца (яп.: 旭日 章 кекудзіцусё) - японскі ордэн. Другі па старшынстве пасля ордэна Хрызантэмы. Заснаваны дэкрэтам Дзяржаўнага Савета ад 10 красавіка 1875 года. Мае 8 ступеняў, пры гэтым у вышэйшай I ступені два віды - ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі і проста ордэн Узыходзячага сонца I ступені. Ордэн Узыходзячага сонца ўручаўся толькі мужчынам - як за ваенныя, так і за грамадзянскія заслугі. У 2003 годзе была праведзена рэформа ордэна: цяпер ім магчыма ўзнагароджваць і жанчын.

Адным з першых еўрапейцаў і першым рускім з ліку узнагароджаных ордэнам Узыходзячага сонца стаў І.І.Зарубін (1822-1902), механік на фрэгаце «Палада».

Ступені

Ордэн мае восем ступеняў. Першая ступень першапачаткова была падзелена на два класы - «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» як вышэйшая ступень ордэна і «Ордэн Узыходзячага сонца на Вялікай стужцы". У цяперашні час «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» вылучаны ў асобную ўзнагароду, якая займае ва ўзнагароднай сістэме Японіі другую пазіцыю пасля «Вышэйшага ордэна Хрызантэмы».

Ступені ордэна Узыходзячага сонца:

  • Стужка 1 ступень — знак ордэна на вялікай стужцы, зорка.
  • Стужка 2 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы, зорка.
  • Стужка 3 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы.
  • Стужка 4 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай.
  • Стужка 5 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы.
  • Стужка 6 ступень — знак ордэна меншага памеру, чым папярэдняя ступень, на нагруднай калодцы.
  • Стужка 7 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце на нагруднай калодцы.
  • Стужка 8 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце без эмалі на нагруднай калодцы.

Знакі ордэна

Гл.таксама

Спасылкі