Іван Іванавіч Зарубін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іван Іванавіч Зарубін (12 жніўня 182225 студзеня 1902) — інжынер-механік, начальнік Іжорскага Адміралцейскага завода, першы ў Расіі узнагароджаны ордэнам Узыходзячага Сонца, генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зарубін Іван Іванавіч нарадзіўся 12 жніўня 1822 года.

З 1844 года праходзіў службу на Балтыйскім флоце ў якасці карабельнага інжынера на фрэгатах «Камчатка», «Багатыр» і параходах «Хуткі», «Александрыя», «Грымучая».

У 1850 годзе ўзведзены ў падпаручнікі корпуса карабельных інжынераў.

У 1852-1854 гадах у складзе экспедыцыі віцэ-адмірала Я.В. Пуцяціна ўдзельнічаў у далёкім плаванні атрада караблёў Балтыйскага флоту з Кранштата праз Атлантычны, Індыйскі, Ціхі акіяны да берагоў Японіі.

У 1853-1854 гадах у складзе экіпажа шхуны "Усход" удзельнічаў у вопісу заходняга ўзбярэжжа Сахаліна, абследаванні Татарскага праліва і Амурскага лімана.

У 1854 годзе экіпаж фрэгата «Палада» назваў імем І.І.Зарубіна мыс на паўднёвым ускрайку паўвострава заліва Пас'ета ў Японскім моры. У 1863 годзе экспедыцыяй падпалкоўніка В.М.Бабкіна мыс быў перайменаваны і стаў называцца мысам Слычкова, па прозвішчы лейтэнанта П.А.Слычкова. У 1888 годзе экіпаж карвета "Віцязь" замацаваў імя І.І.Зарубіна за паўвостравам у заліве Пас'ета.[1]

У 1854 годзе І.І.Зарубін быў узведзены ў паручнікі і сухапутным шляхам праз Сібір вярнуўся ў Кранштат, дзе ў 1855 годзе атрымаў чын штабс-капітана і быў пераведзены ў корпус інжынераў-механікаў.

З 1856 па 1860 гады выконваў абавязкі старэйшага інжынера-механіка лінейнага карабля «Выбарг».

16 мая 1861 года І.І.Зарубін быў прызначаны памочнікам начальніка Адміралцейскіх Іжорскіх заводаў па тэхнічнай частцы. 4 сакавіка 1863 года стаў начальнікам Іжорскіх заводаў і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1872 года.

У 1865 годзе быў узведзены ў падпалкоўнікі і быў камандзіраваны ў Швецыю для вывучэння замежнай вопыту караблебудавання, у 1867 годзе наведаў сусветную выстаўку ў Парыжы.

У 1871 годзе быў камандзіраваны ў Англію для азнаямлення з прыёмамі абкаткі броні, а таксама для праверкі работы галоўных машын і хадавых выпрабаванняў колавай імператарскай яхты «Лівадзія».

З 1872 года выконваў абавязкі флагманскага механіка эскадры Балтыйскага флоту.

У 1881 году быў узведзены ў генерал-маёры.

У 1881 году Зарубін Іван Іванавіч наведаў Японію. 10 жніўня 1881 года яму, аднаму з першых еўрапейцаў і першаму ў Расіі, быў падараваны Яго Вялікасцю Мікада ордэн Узыходзячага сонца[2].

5 верасня 1890 года ўзведзены ў генерал-лейтэнанты корпуса інжынераў-механікаў з звальненнем са службы.

Памёр 25 студзеня 1902 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем І.І.Зарубіна названы паўвостраў Зарубіна, пасёлак Зарубіна і порт у заліве Пас'ета ў Прыморскім краі.

Зноскі

  1. Русский берег: Морской топонимический справочник
  2. «Полный послужной список Корпуса Инженер Механиков Генерал-Майора Зарубина 1-го» (ЦГАВМФ СССР Фонд 406 опись 3 дело 960 лист 21 (оборотный))

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]