Оравілская плаціна: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Marcus Cyron (размовы | уклад) |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
== Аварыя 2017 года == |
== Аварыя 2017 года == |
||
[[Файл: |
[[Файл:Oroville dam spillway 2017-02-11.jpg|міні|Разбурэнне асноўнага вадаскіда, 11 лютага 2017 года]] |
||
[[Файл:Oroville_dam_spillover_2017-02-11.jpg|міні|На заднім плане бачны паток вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда]] |
[[Файл:Oroville_dam_spillover_2017-02-11.jpg|міні|На заднім плане бачны паток вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда]] |
||
Дамба абсталявана асноўным і аварыйным [[Вадаскід|вадаскідамі]]. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з [[2006]] года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.<ref>[http://www.mercurynews.com/2017/02/12/oroville-dam-feds-and-state-officials-ignored-warnings-12-years-ago/ Oroville Dam: Feds and state officials ignored warnings 12 years ago]</ref> Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі. |
Дамба абсталявана асноўным і аварыйным [[Вадаскід|вадаскідамі]]. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з [[2006]] года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.<ref>[http://www.mercurynews.com/2017/02/12/oroville-dam-feds-and-state-officials-ignored-warnings-12-years-ago/ Oroville Dam: Feds and state officials ignored warnings 12 years ago]</ref> Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі. |
Версія ад 02:30, 17 лютага 2017
Оравілская плаціна (англ.: Oroville DamOroville Dam) размешчана на рацэ Фетэр на ўсход ад горада Оравіл у штаце Каліфорнія, ЗША; утварае вадасховішча Оравіл. Земляны насып плаціны дасягае вышыні 235 метраў, дамба з'яўляецца самай высокай у ЗША.
Будаўніцтва было ініцыявана ў 1961 годзе, земляны насып завершаны ў 1967, само будаўніцтва ў 1968 годзе. Плаціна ўрачыста адкрыта 4 мая 1968 года.
Аварыя 2017 года
Дамба абсталявана асноўным і аварыйным вадаскідамі. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з 2006 года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.[1] Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі.
У пачатку лютага 2017 года ўзровень вадасховішча пачаў хутка расці ў сувязі з моцнымі дажджамі[2][3]. Было прынята рашэнне пачаць актыўны скід вады.[4] 7 лютага 2017 года пачалося разбурэнне бетоннага жолаба асноўнага вадаскіда і размыванне асадкавых парод вакол вадаскіда. Да 10 лютага размыў вырас да 90 метраў у шырыню, 150 метраў у даўжыню і 14 метраў у глыбіню. Тым не менш, скід вады працягнуўся ў сувязі з перапаўненнем вадасховішча. Пачалася падрыхтоўка да переліву вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда плаціны. 11 лютага вада пайшла праз грэбень аварыйнага вадаскіда, і пачалася эрозія грунтавога падмурка пад аварыйным вадаскідам[5][6]. Эрозія апынулася вышэй за чакаемую, і 12 лютага было прынята рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва ніжэй па плыні, якое магло пацярпець у выпадку размыву і разбурэння сценак аварыйнага вадаскіда[7]. Для зніжэння рызыкі дадаткова павялічылі паток праз асноўны вадаскід, і да вечара 12 лютага ўдалося спыніць паток праз грэбень. Тым не менш, захоўваецца рызыка поўнага разбурэння асноўнага вадаскіда і страты кантролю над дамбай.
Да 13 лютага было эвакуявана 188 тыс. чалавек[8]. Падмурак аварыйнага вадаскіда пачалі засыпаць мяшкамі з пяском і камянямі з верталётаў для зніжэння рызыкі размыцця пры магчымых паўторных перахлёстах[9].
Зноскі
- ↑ Oroville Dam: Feds and state officials ignored warnings 12 years ago
- ↑ Рост узроўня вады паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
- ↑ Узровень вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
- ↑ Расход вады вадасховішча паводле дадзеных Дэпартамента водных рэсурсаў ЗША
- ↑ Владимир Смирнов (2017-02-13). "«Власти знали об опасности»: как в сети реагируют на разрушающуюся плотину в Калифорнии" [руская]. RT. Праверана 2017-02-14.
- ↑ "В интернете появилась прямая трансляция с аварийной плотины в Калифорнии" [руская]. Інтэрфакс. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , Інтэрфакс (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ "В окрестностях самой высокой дамбы в США объявили эвакуацию" [руская]. bbc.com. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , bbc.com (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
- ↑ Schmidt, Samantha and Hawkins, Dave (2017-02-13). "'NOT a drill': 188,000 evacuated, emergency declared, as Calif's massive Oroville Dam threatens floods". Washington Post. Праверана 2017-02-13.
- ↑ "Tons Of Rocks Bolster Failing Oroville Dam Spillway". CBS Bay Area. 2017-02-13. Праверана 2017-02-13.